23.11.2017
23.11.2017

Паліш? Зазірні ў вочы раку

logo
Здаровы лад жыцця
0 14
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Вы б пагадзіліся проста так узяць і памерці на 10, а то і 15 гадоў раней? Менавіта на гэты тэрмін, паводле ацэнак медыкаў, ваша жыццё скарачае цыгарэта. Пра тое, што паліць шкодна, сёння, мабыць, ведаюць нават карапузы. Аднак, нягледзячы на шырокую працу па барацьбе з курэннем ва ўсім свеце, людзі працягваюць дыміць. Амерыканскія даследчыкі сцвярджаюць, што колькасць нікатыназалежных на планеце дасягнула амаль мільярда чалавек.

Міжнародны часопіс Lancet склаў і апублікаваў па дадзеных СААЗ звесткі пра распаўсюджанасць тытунекурэння, даследуючы праблему сярод 195 краін свету. Высветлілася, што колькасць курцоў расце хутчэй, чым тых, хто адмовіўся ад гэтай згубнай звычкі. Курэнне залежыць ад узроўню жыцця і адукацыі. Чым яны вышэйшыя, тым меншая доля тых, хто паліць у грамадстве.

Як казаў герой рамана Аляксандра Салжаніцына «Ракавы корпус», «калі-небудзь не страшна памерці – страшна памерці зараз». Гэта размытае ў часе «калі-небудзь» і прыводзіць да таго, што чалавек не выкідае ў тую ж секунду з сваіх рук атруту, якая непазбежна будзе падрываць яго здароўе. «Бо гэта ж будзе не хутка, а там, можа, і наогул не дажыву». З кожнай выкуранай цыгарэтай шанец на гэта павышаецца. Некалькі перакураў у дзень аўтаматычна павялічваюць рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў і рака лёгкага ў 1,5-2 разы.

Ад атрутнага тытунёвага дыму пакутуюць не толькі лёгкія, але і ўвесь арганізм. Курцы больш схільныя да развіцця ішэмічнай хваробы сэрца, інфарктаў міякарда, інсультаў, язвавай хваробы і раку страўніка.

Вячаслаў Курчын, галоўны навуковы супрацоўнік РНПЦ анкалогіі і медрадыялогіі ім. М. М. Аляксандрава, доктар мед. навук, доктар філасофіі па медыцыне:

— Даказана, што тытунь з'яўляецца прычынай смяротнасці ад раку лёгкага ў 90% усіх выпадкаў, ад хвароб сэрца ў 25% усіх выпадкаў. Прыкладна 25% рэгулярных курцоў памрэ заўчасна па прычыне курэння.

Штогод па дапамогу да анколагаў з нагоды рака лёгкага звяртаюцца каля 4,5 тысяч жыхароў Беларусі. З іх прыкладна 500-600 чалавек складаюць жанчыны. Узрост хворых – ад 28 гадоў (як правіла, гэта адзінкавыя выпадкі). Да 60 гадоў колькасць хворых рэзка ўзрастае, адбіваецца эфект назапашвання атрутных рэчываў у арганізме. У апошнія 10-12 гадоў сітуацыя стабілізавалася і знаходзіцца прыкладна на адным узроўні.

Хвароба каварная тым, што спачатку не праяўляе сябе ніякімі сімптомамі. Часта выяўляецца ўжо тады, калі дапамагчы чалавеку немагчыма. З усіх тых, хто захварэў толькі 35-40% могуць быць пазбаўленыя ад пухліны хірургічным шляхам (іншага варыянту лячэння рака лёгкага няма). Палова з тых, каму праводзіць умяшальніцтва ўжо позна, паміраюць у першы год з моманту звароту.

Падмануць сябе «лёгкімі» цыгарэтамі, фільтрамі, і нават электроннымі парагенератарамі не атрымаецца. Калі ў курыльным «агрэгаце» утрымліваецца нікацін, то курэц будзе «дыміць» да таго часу, пакуль патрэба ў наркотыку не будзе задаволеная. А значыць, калі цыгарэта аблегчаная, то перакуры будуць часцей. Гэта ж тычыцца і кальяна. Бо пры яго выкарыстанні ўздзеянне на цела доўжыцца шмат гадзін.

Чым «частуе» арганізм курыльшчык?

Сярод атрутных рэчываў, якія змяшчаюцца ў цыгарэтным дыме, больш за 40 канцэрагены, у т. л. ацэтальдэгід, ацэтон, мурашыная кіслата, цыяністы вадарод, фенол, бензол, фармальдэгід, гідразін, урэтан, бензпірэн, амінабіфеніл, талуідзін.

  • Воцатная кіслата – сродак для кансервавання;
  • Фенол – сродак, які дэзінфікуе;
  • Амоній – ачышчальнік для ваннаў і ўнітазаў;
  • Палоній-210 – радыеактыўны элемент;
  • Метанол – ракетнае паліва;
  • Мыш'як – атрута для барацьбы з шкоднікамі;
  • Бутан – гаручае для запальнічак;
  • Вокісь вугляроду – выхлапны дым;
  • Ацэтон – растваральнік фарбаў;
  • Нафталін – сродак ад молі;
  • Фармальдэгід – вадкасць для захоўвання мёртвых целаў;
  • Смала – гаручы матэрыял.

Пакутлівае самагубства

«Калі зусім страціце настрой, прыходзьце да мяне ў бальніцу. Адзін абыход ракавага аддзялення у момант лечыць ад любой хандры». Спрэчнае сцвярджэнне героя рамана Эрыха Марыі Рэмарка «Трыумфальная арка». Магчыма, на фоне цяжкіх анкалагічных хворых можна адчуць, што тваё жыццё не такое і дрэннае. І знайсці ў сабе сілы рухацца далей. А вось курцам карысна было б убачыць на свае вочы тыя наступствы, з якімі прыйдзецца сутыкнуцца.

Рак лёгкага нароўні з ракам стрававода, печані і падстраўнікавай залозы, у 1994 годзе вызначаны СААЗ як самае цяжкае анкалагічнае захворванне.

Рана ці позна хвароба прыводзіць да ўскладненняў. Людзі гінуць ад лёгачнага крывацёку, калі пухліна прарастае ў буйны сасуд, распадаецца, пры гэтым кроў праліваецца ў дыхальныя шляхі. Іншы варыянт развіцця падзей: пухліна прарастае ў бронх, метастазы пранікаюць у міжсценне, дзе праходзіць трахея, верхняя полая вена, аорта, стрававод. Павялічваючыся ў аб'ёме, злаякасны наватвор сціскае жыццёва важныя структуры. Чалавеку цяжка дыхаць, ён не можа есці ... Пакутлівая гібель.

Дастаткова адзін раз зазірнуць у вочы такому хвораму, і жаданне выкурыць чарговую цыгарэту назаўжды знікла б у многіх.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 14

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.
Глядзіце таксама