08.01.2018
08.01.2018

Лайфхакі: дапамажы сабе абраць зімовы абутак

logo
Здаровы лад жыцця
0 33
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Трываласць, зручнасць, устойлівасць – тры галоўныя характарыстыкі добрага зімовага абутку.

Разбіраемся, як правільна выбіраць абутак для халоднага сезона і на што варта звярнуць асаблівую ўвагу.

Як выбіраць зімовыя боты?

Зімовы абутак: цеплы, няслізкай

Калі выбіраеш зімовы абутак, важна звярнуць увагу на чатыры пункты:

  1. Матэрыял верху
  2. Уцяпляльнік
  3. Вусцілкі
  4. Падэшва

Матэрыял верху зімовага абутку

Лепш за ўсё выбіраць абутак з натуральнай скуры. Яна трыалая, добра пераносіць дэфармацыі, доўга захоўвае форму, «дыхае» і сагравае ногі.

Як правіла, вытворцы размяшчаюць на абутку ярлычок, дзе схематычна абазначаюць матэрыялы, з якіх абутак выкананы. Значок шкуры паказвае на натуральную скуру, ромбік абазначае штучны матэрыял, а краты – тэкстыль.

На жаль, сучасныя тэхналогіі дазваляюць вырабіць скураное палатно з прэсаваных абрэзкаў і адходаў. Таму ўважліва чытайце этыкеткі, на іх павінна быць паказана, з якой менавіта скуры выраблены абутак.

Матэрыял верху зімовага абутку - скура

А яшчэ ёсць два простыя спосабы праверыць натуральнасць матэрыялу.

  1. Сагніце чаравік ці націсніце пальцам у раёне мыска. У натуральнай скуры падчас націску з'явяцца невялікія зморшчынкі, а затым паверхня зноў разгладжваецца. На штучным матэрыяле зморшчынкі застаюцца.
  2. Дакраніцеся далонню да абутку. Секунд праз дзесяць натуральная скура стане аддаваць рукам цяпло. А ў штучнай скуры не будзе ніякіх зменаў, а пад далонню застанецца запацелая пляма.

Самы ўразлівы абутак – з велюру і замшу. Гэтыя матэрыялы хутка намакаюць і пад уздзеяннем рэагентаў маментальна страчваюць знешні выгляд.

Каб абутак з натуральных матэрыялаў захоўваў свае якасці і служыў доўга, яго неабходна апрацоўваць адмысловымі сродкамі, якія абараняюць ад бруду, пылу, а таксама воданепрымальнымі спрэямі. Першы раз варта апрацаваць абутак адразу пасля набыцця перад першай эксплуатацыяй. І затым рэгулярна паўтараць догляд у залежнасці ад частаты нашэння абутку.

Таксама, акрамя скураных, рэкамендуем звярнуць увагу на мадэлі, выкананыя з сучасных высакаякасных тэрмаматэрыялаў. Яны каштуюць танней, але не саступаюць у цеплыні і ўстойлівасці.

Унутранае аздабленне

Аказваецца, неабавязкова набываць зімовы абутак з натуральным футрам, яго штучны замяняльнік добрай якасці грэе не горш.

Справа ў тым, што цяпло ў абутку захоўвае не столькі матэрыял уцяпляльніка, колькі аб'ём мадэлі.

Эксперты сцвярджаюць, што чым больш шчыльныя боты, тым больш халодна ў іх будзе зімой. Важна, каб захоўвалася невялікая паветраная падушка паміж абуткам і нагой.

Зімовыя вусцілкі

Зімовыя вусцілкі

Павінны быць мяккімі і цёплымі. Звычайна іх вырабляюць з флісу, лямцу або аўчыны. Гэтыя матэрыялы самыя цёплыя і зносаўстойлівыя.

Акрамя таго, для максімальнага камфорту можна набыць адмысловыя шматслойныя тэрмавусцілкі. Яны складаюцца з трох слаёў. Верхні – з воўны, сярэдні – з ізаляцыйнага матэрыялу, ніжні – з алюмініевай фольгі.

А цяпер ужо выпускаюць нават адмысловыя вусцілкі з падагрэвам.

Звярніце ўвагу, здымная вусцілка ў абутку ці не. Гэта дазваляе пры неабходнасці прасушыць абутак хутчэй.

Зімовая падэшва

Зімовая падэшва

Выбірайце тоўстую прагумаваную падэшву. Тады яна будзе больш захоўваць цяпло і менш слізгаць. Лепш абутак з падэшвай з тэрмаэлапласту (ТЭП). Гэты матэрыял лічыцца больш устойлівым і даўгавечным. Падэшва, выкананая з полівінілхларыду (ПВХ), слізгае, на марозе трэскаецца і праслужыць вам нядоўга.

На першы погляд вызначыць матэрыял падэшвы складана нават спецыялісту. Таму лепш за ўсё ўважліва вывучыць этыкеткі і скрынку, там вытворцы абавязаны ўказваць, з якіх матэрыялаў выраблены абутак.

Звярніце ўвагу на тое, ці прашытая падэшва. Абутак з прашытай падэшвай менш намакае і лепш вытрымлівае суровыя ўмовы надвор'я.

У абутку з нягнуткай падэшвай нага нерухомая, гэта дае дадатковую нагрузку на галёнкаступнёвы сустаў, адпаведна, ногі хутчэй стамляюцца. А ў дзяцей гэта спрыяе развіццю плоскаступнёвасці.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 33

Журналіст
Глядзіце таксама