16.05.2022
16.05.2022

Мачанка, зацірка, наліснікі … Топ-8 фактаў, чаму беларускую кухню нельга лічыць аднатыпнай

logo
Рэцэпты
0 99
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A
Змест:

Лічыцца, што нацыянальная ежа мясцовасці, дзе ты нарадзіўся, самая смачная. Прапануем пазнаёміцца з самымі цудоўнымі стравамі нашай беларускай кухні. Магчыма, вам захочацца парадаваць імі сябе і сваіх блізкіх. А спачатку паспрабуйце адгадаць загадкі і пазнаёмицца з рэцэптамі:

да зместу

Дранікі

Сёння свята ў нашай хаце,

У раніцу, без панікі,

Не сацыві, не мацоні,

Мама смажа...

Дранікі

Інгрэдыенты

  • 12 картофелін
  • 2 сталовыя лыжкі мукі
  • 0,5 склянкі расліннага алею
  • 2-3 цыбуліны
  • 100 грам свінога шпіку
  • 0,5 шклянкі кіслага малака
  • Соль

Спосаб прыгатавання

Сырую бульбу нарэзаць на тарцы з дробнымі адтулінамі, дадаць муку, кіслае малако, соль і змяшаць. Выкладваць лыжкай на моцна разагрэтую патэльню з раслінным алеем і смажыць.

Дранікі 2

Паралельна дробна нарэзаць рэпчаты лук і сала, абсмажыць іх. Затым скласці гэта ўсё разам з дранікамі ў асобны посуд і паставіць на 15 хвілін у духоўку. Падаваць з малаком, смятанай або журавінавым кісялём.

да зместу

Запечаныя яблыкі

Здаўна тое, з чаго зроблена гэтая страва, лічыліся сімвалам ведаў, мудрасці, і сонечнага цяпла. Назва фрукта ў ангельскай мове часткова супадае з імем Бога Апалона.

Зпечанныя яблыкі

Інгрэдыенты

  • 500 г. яблыкаў
  • 4 сталовыя лыжкі мёду
  • 50 грам цукру
  • 50 грам тварагу

Спосаб прыгатавання

Кісла-салодкія яблыкі прамыць, выразаць асяродак, адтуліны запоўніць цукрам і тварагом. Яблыкі пакласці на бляху, крыху паліўшы яе вадой і запекчы ў духоўцы. Перад падачай на стол паліць мёдам.

да зместу

Наліснікі

Назва гэтай стравы сугучна з плоскім кавалкам пэўнага матэрыялу, адзінкай падліку друкаванага тэксту і таксама з вонкавым органам расліны.

Наліснікі

Інгрэдыенты

  • 1,5 стакана мукі
  • 2 шклянкі малака
  • 2 яйкі
  • 200 г. тварагу
  • 2-3 сталовыя лыжкі расліннага алею
  • 0,5 шклянкі смятаны, альбо вяршкоў

Спосаб прыгатавання

Муку развесці ў шклянцы малака. Дадаць соль і змяшаць, уліць пакінутае малако і ўзбітыя бялкі яек. Выпякаць тонкія блінцы. Пакласці на іх начынне з працёртага тварагу, ягад або павідла і загарнуць у выглядзе канверта або трубачкі. Наліснікі пакласці ў гаршчок або рондаль, паліць зверху смятанай або вяршкамі і паставіць ненадоўга ў духоўку.

да зместу

Кісель

Берагі з гэтай стравы з пакон веку трымаюць у межах казачную малочную раку.

Беларускі кісель

Інгрэдыенты

  • 100 – 120 г журавін
  • 3 – 4 сталовыя лыжкі цукру
  • 2 – 3 лыжкі крухмалу

Спосаб прыгатавання

Журавіны перабраць, прамыць, працерці праз сіта, адціснуць сок. Масу раздаўленых ягад заліць гарачай вадой, давесці да кіпення і працадзіць. Частку адвару астудзіць і развесці ў ім крухмал.

Кісель

З другой часткі адвара рыхтуем цукровы сіроп: дадаем цукар і даводзім да кіпення, астуджаем і дадаем адціснуты сок. Абедзве часткі злучаем. Гатовы кісель разліваем па кубках, зверху пасыпаем цукровым пяском, каб не ўтваралася плёнка.

да зместу

Зацірка

Назва гэтага малочнага супу гаворыць сама за сябе. Яна паходзіць ад дзеясловаў, якія мы ужываем у кулінарыіі ці калі мыем адзенне ўручную.

Зацірка

Інгрэдыенты

  • 2 шклянкі мукі
  • 1 – 2 яйкі
  • 30 – 40 г. сметанковага алею
  • 6 – 7 шклянак малака
  • соль

Спосаб прыгатавання

Прасеяную пшанічную муку злёгку падсмажыць на патэльні без масла да светла-карычневага адцення. Затым дадаем крыху вады, сметанковае масла, яйкі і соль. Усё старанна пераціраем. Атрыманыя ірваныя камячкі цеста засыпаем ў рондаль з кіпячым малаком. Варым на невялікім агні, памешваючы.

да зместу

Халаднік

Чырвоны суп – лепшы выратавальнік ў спякотнае надвор'е. Акрамя таго, ў гэтай традыцыйнай страве беларусаў купаецца «сонейка».

Халаднік

Інгрэдыенты

  • 0,75 л. квасу
  • 0,75 л. вады
  • 300 – 400 г. буракоў
  • 2 агуркі
  • 2 яйкі
  • 100 г. зялёнай цыбулі
  • смятана
  • кроп
  • соль

Спосаб прыгатавання

Хлебны або бурачны квас развесці кіпячонай вадой, пакласці нашаткаваныя саломкай вараныя буракі, свежыя агуркі, дробна насечаны кроп, зялёны лук і пасаліць. У гатовы халаднік дадаць смятану і палоўкі звараных укрутую яек.

да зместу

Збіцень

Гэты напой у народнай медыцыне выкарыстоўваўся супраць марской хваробы – цынгі. Раней яго ужывалі часцей ў гарачым выглядзе, а цяпер як прахладжальны сродак.

Збіцень

Інгрэдыенты

  • вада
  • мёд
  • лаўровы ліст
  • мушкатовы арэх
  • гваздзіка
  • перац

Спосаб прыгатавання

Кіпяцім ваду дадаўшы ў яе мёд. Далей кладзем вострыя прыправы: перац, гваздзік, мушкатовы арэх, лаўровы ліст і іншыя па гусце.

Збіцень

Памешваем і даводзім да кіпення.

да зместу

Мачанка

Пра якую страву яшчэ мог весці размову Якуб Колас ў радках з паэмы «Новая зямля»:

— Ну, небажаты, будзем снедаць — У людзей садзяцца ўжо абедаць. Цягні ...., маці, з печы! За стол, малы, за стол, старэчы!

Мачанка з блінамі

Інгрэдыенты

  • 250 г. свінога мяса
  • 200 г. хатняй каўбасы
  • 2 цыбулі;
  • 100 г. сала;
  • 2 сталовыя лыжкі мукі;
  • сельдэрэй

Спосаб прыгатавання

Свініну і хатнюю каўбасу нарэзаць на кавалкі і абсмажыць. Муку падсмажыць, развесці булёнам або вадой, уліць у кіпячую ваду, бесперапынна памешваючы, да з'яўлення мучной падліўкі.

мачанка 2

Дадаць сельдэрэй, соль, дробна нарэзаныя і падсмажаныя кавалачкі сала і рэпчаты лук. Змяшаць з мясам і паставіць на 20-25 хвілін у духоўку. Падаваць з блінамі або варанай бульбай.

Прыемнага апетыту!

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 99

Студэнтка факультэта журналістыкі БДУ
Глядзіце таксама