29.04.2017
29.04.2017

4 міфы пра дзіцячы кефір

logo
Карысныя прадукты
0 412
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A
Ці праўда, што дзіцячы кефір нічым не адрозніваецца ад звычайнага? У чым яго карысць? Як правільна яго выбіраць і захоўваць? Абвяргаем міфы і разбіраемся разам з урачом-гігіеністам, старшым выкладчыкам кафедры гігіены і медыцынскай экалогіі БелМАПА Алесяй Сідуковай.

детский кефир какой

 
Алеся Сідукова
Урач-гігіеніст, старшы выкладчык кафедры гігіены і медыцынскай экалогіі БелМАПА

Дзіцячы кефір. Міфы і рэальнасць

Міф 1. Дзіцячы кефір нічым не адрозніваецца ад «дарослага», проста расфасаваны ў зручную для малых упакоўку.

Абвяржэнне. У дзіцячых кісламалочных прадуктаў кіслотнасць зніжана, яны пераварваюцца лягчэй, туды дадаюць вітаміны. Дзіцячы кефір вырабляецца пры больш высокай тэмпературы, чым звычайны. Для вытворчасці гэтага кісламалочнага напою выкарыстоўваецца адмысловая лінія. Сыравіну, якая выкарыстоўваецца для такога кефіру, – заўсёды вышэйшага гатунку.

Міф 2. Кефір трэба ўводзіць у рацыён дзіцяці як мага раней, літаральна з першых месяцаў жыцця дзіцячы кефір з 6 месяцев.

детский кефир с 6 месяцев

Абвяржэнне. Ранняе ўвядзенне кефіру груднічку можа справакаваць страту жалеза ў арганізме, а вялікія порцыі здольныя прывесці да мікракрывацячэнняў у страўніку. Даваць кефір малечы варта не раней, чым з 8-месячнага ўзросту (а па некаторых дадзеных і з года) і не больш чым 200 мл у суткі. Ні ў якім разе нельга прапаноўваць малышу дарослы кефір: яго павышаная кіслотнасць прынясе толькі шкоду страўнікава-кішачнаму тракту малога.

Немаўлятам, якія знаходзяцца на штучным гадаванні, кефір і тварог можна ўводзіць на месяц раней тых, хто сілкуецца грудным малаком. Парайцеся з педыятрам з нагоды неабходнасці ў рацыёне кефіру, калі ў малога хутка закрываецца цемечка.

Міф 3. Кефір з адкрытай упакоўкі захоўвае ўласцівасці на працягу некалькіх дзён.

Абвяржэнне. Пасля адкрыцця ўпакоўкі напой лепш адразу выкарыстоўваць (інакш набірае з паветра «непатрэбныя» мікраарганізмы). Дзіцяці яго прапаноўваць больш не трэба. Захоўваць дзіцячы кефір рэкамендуюць пры тэмпературы ад 0 да 6 градусаў.

Міф 4. Усе віды дзіцячага кефіру аднолькавыя. Таму можна абмежавацца толькі адным пэўным.

Абвяржэнне. Лепш прапаноўваць малышу розныя віды кефіру. У арганізм малечы павінны паступаць розныя віды бактэрый-прабіётыкаў. Гэта спрыяе аздараўленню. Прыстаўкі бія- і біфіда- паказваюць на тое, што кефір дадаткова ўзбагачаны біфідабактэрыямі. Яны дапамагаюць развіваць уласную мікрафлору кішэчніка. Кефір з дадаткамі рэкамендуюць уводзіць пасля 3 гадоў.

Як выбраць дзіцячы кефір?

  • состав детского кефираСачыце, каб упакоўка кефіру не знаходзілася на сонцы, пераграванне для напою некарыснае. Кефір павінен абавязкова захоўвацца ў халадзільніку.
  • У складзе дзіцячага кефіру не павінна быць хімічных дадаткаў – стабілізатараў, фарбавальнікаў, кансервантаў.
  • Дзіцячы кефір абавязкова павінен быць свежым.
  • Упакоўка не павiнна быць пашкоджана, на ёй не павінна быць увагнутасцей, расколін, драпін.
  • Выбірайце дзіцячы кефір, адпаведны ўзросту дзіцяці (інфармацыя, як правіла, пазначана на ўпакоўцы).

Маме да ўвагі

  • Дзіцячы кефір, як правіла, уваходзіць у вячэрняе кармленне. У яго можна дадаваць ягады і садавіну, спалучаць з печывам, жаўтком, тварагом.
  • Кефір дзіця атрымлівае альбо з чайнай лыжачкі, альбо самастойна п’е з кубка. Наліваць гэты напой у бутэлечку не рэкамендуюць.
  • Частуйце малога кефірам пакаёвай тэмпературы: не перагравайце яго і не давайце занадта халодным.
  • Дзіцячы кефір не адмяняе іншыя напоі і не закліканы спаталяць смагу. Гэта хутчэй не пітво, а ежа.
  • З крамнага кефіру можна прыгатаваць і хатні (яго яшчэ называюць аднадзённы хатні кефір). Для гэтага сталовую лыжку дзіцячага набытага кефіру дадаюць да шклянкі кіпячонага малака і пакідаюць у цяпле. Атрымліваецца напой, які нагадвае кісель.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 412

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.
Глядзіце таксама