21.04.2020
21.04.2020

Міністэрства аховы здароўя звяртаецца да перахварэўшых на COVID-19 з просьбай стаць донарам плазмы

logo
Навiны
338 015
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Першыя дозы імуннай плазмы нарыхтаваныя ў Беларусі. Гэта плазма тых пацыентаў, якія паспяхова перанеслі каранавірусную інфекцыю і вылечыліся. Паводле інфармацыі тэлеграм-канала Міністэрства аховы здароўя, донарамі ўжо сталі 15 чалавек, якія перахварэлі на COVID-19.

Каранавірус. Донары плазмы.

Шэсць беларусаў здалі сваю плазму ў Мінску, астатніх донараў прынялі арганізацыі пералівання крыві ў Віцебску.

Спецыялісты РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій укараняюць такую методыку дапамогі (пераліванне донарскай плазмы) пацыентам з цяжкім цячэннем каранавіруснай інфекцыі. У плазме крыві тых, хто ўжо перанёс COVID-19, могуць утрымлівацца антыцелы супраць віруса. Пры пераліванні хвораму яна будзе спрыяць так званай пасіўнай імунізацыі, што можа паскорыць выздараўленне.

Забор імуннай плазмы будзе праводзіцца ў цэнтры трансфузіялогіі г.Мінска і на базе 6-ай гарадской клінічнай бальніцы. У бліжэйшы час гэтую працэдуру можна будзе прайсці і ва ўсіх абласных цэнтрах трансфузіялогіі.

Міністэрства аховы здароўя звяртаецца да ўсіх, хто выздаравеў, з заклікам стаць донарам і дапамагчы ўрачам выратаваць тых, хто цяжэй пераносіць гэтае захворванне!

Кпранавірус. Здаць плазму. Донары плазмы.

Куды можна звяртацца

Кантактныя дадзеныя для тых, хто перахварэў на COVID-19 і хоча стаць донарам плазмы:

РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій

намеснік дырэктара Ларыса Міхайлаўна Гушчына: +375172898656; +375297705753.

Тэлефоны Адзінага донарскага цэнтра:

+375293628293

+375172898484

+375172898643

+375172890108

Гарадскі цэнтр трансфузіялогіі 6-ай гарадской клінічнай бальніцы:

80172395913; +375291909748

г.Віцебск: 80212240380

г.Гомель: 80232539832; 80232539814

г.Брэст: 80162285381

г.Магілёў: 80222257422

г.Гродна: 80152315404

г.Маладзечна: 80176754735

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце bel.24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце bel.24health.by

338 0 15

Нарадзілася і жыву ў Мінску. У 1995 годзе скончыла сталічную сярэднюю школу №168, затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе была размеркаваная ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА), дзе 8 гадоў прапрацавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі. У розныя гады асвятляла падзеі ў сферы навукі, культуры, адукацыі і аховы здароўя. У 2011 годзе перайшла ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Кола маіх абавязкаў уключала, у тым ліку арганізацыю сустрэчаў спецыялістаў са СМІ, складанне прэс-рэлізаў, забеспячэнне журналістаў інфармацыяй пра дзейнасць сферы аховы здароўя, а таксама падрыхтоўку аператыўных каментароў экспертаў і фарміраванне стужкі навінаў афіцыйнага сайта міністэрства. З 2017 года працую ўласным карэспандэнтам аддзела інтэрнэт-праектаў рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся аўтарам публікацый на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі» і сайце для падлеткаў «Teenage.by».