10.02.2019
10.02.2019

Мінская лыжня-2019

logo
Навiны
0 14
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

На гарадской лыжаролернай трасе ў Вяснянцы прайшло зімовае спартыўнае свята «Мінская лыжня-2019».

У лыжнай эстафетнай гонцы на дыстанцыі 1,5 км узяла ўдзел і каманда Міністэрства аховы здароўя.

У складзе – міністр аховы здароўя Валерый Малашка, прадстаўнікі Галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, экспертызы, зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб – начальнік аддзела зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб Сяргей Гаваруноў і кансультант упраўлення медыцынскай экспертызы Іна Вазняк, а таксама кансультант упраўлення па ліцэнзаванні Алеся Ганчар.

— Удзел у гонцы – гэта магчымасць паказаць, што мы сапраўды за здаровы лад жыцця і актыўнае даўгалецце, – адзначыў Валерый Малашка.

Падтрымаць Міністэрства аховы здароўя прыйшла каманда Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя. Хварэлі за нашых намеснік старшыні РК Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Людміла Літвіненка, старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый – Пётр Кушнірэнка (РНПЦ АМР ім.М.М.Аляксандрава) і Вольга Сінякова (НПЦ гігіены). У масавым старце ўзялі ўдзел больш за 300 членаў галіновага прафсаюза розных узростаў.

Кожны ўдзельнік гонкі на фінішы быў узнагароджаны памятным медалём. Пераможцы атрымалі прызы.

Тым, хто не адважыўся ў зімовае надвор'е ўстаць на лыжы, узнімала настрой культурна-забаўляльная праграма. А сагрэцца і падсілкавацца можна было ў пунктах гарачага харчавання.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 14

Журналіст газеты «Медыцынскі веснік»