04.02.2023
04.02.2023

Мова людскіх пачуццяў. Чым уражвае выстаўка скульптуры і графікі Аляксандра Фінскага?

logo
Адметнасць беларусаў
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Калі ўпершыню на ўласныя вочы бачыш скульптара Аляксандра Фінскага складваецца ўражанне, што маеш справу з чалавекам, да якога складана падступіцца. Сур’езны выраз твару, задуменныя вочы … Усё гэта, здаецца, сведчыць пра адно: не трэба майстра адцягваць ад важных думак і ідэй. Але ці так гэта на самой справе?

Ліра. А.Фінскі

Днямі ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбылася творчая сустрэча з Аляксандрам Фінскім у межах дзеяння выставачнага праекта скульптуры і графікі аўтара з нагоды 70-годдзя.

Аляксандр Фінскі. Экскурсія

Падчас экскурсіі па выстаўцы і размовы з Аляксандрам Міхайлавічам меркаванне па крысе змянялася: атрымалася, што Аляксандр Фінскі — чалавек вельмі камунікабельны і энергічны, якому цікава вывучаць свет, яму цікавыя людзі вакол.

Аляксандр Фінскі. Партрэт

Аляксандр Фінскі вядомы ў галіне манументальнай скульптуры, якая ўпрыгожвае як сталіцу, так і іншыя гарады Беларусі. Яму належыць аўтарства мемарыяльнага комплексу «Чырвоны бераг» у аднайменным пасёлку Гомельскай вобласці, помнікаў Сімяону Полацкаму ў Полацку, Адаму Міцкевічу ў Мінску, Максіму Танку ў Мядзелі. Ён браў удзел ва ўвасабленні скульптурных кампазіцый для Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, мемарыяла «Яма. Мінскае гета».

Скульптура Аляксандр Фінскі

Знак «Нулявы кіламетр», мабыць, вядомы ўсім мінчукам, — таксама яго твор. Кампазіцыя Аляксандра Фінскага «Вячэрні блюз» знаходзіцца ў парку скульптуры Пекіна. Акрамя таго, Аляксандр Фінскі — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і ўладальнік медаля Францыска Скарыны.

Кампазіцыя "Вячэрні блюз"

Аляксандр Фінскі нарадзіўся 2 студзеня 1953 года ў вёсцы Вясёлы Гай Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. У 1971 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве (цяпер — Гімназія-каледж мастацтваў імя І. А. Ахрэмчыка), а ў 1977 абараніў дыплом у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) па спецыяльнасці «скульптура». Вучыўся ў выдатных прафесараў А. Бембеля, А. Анікейчыка, А. Арцімовіча. З 1975 вядзе актыўную выставачную дзейнасць.

Выстаўка А. Фінскага. Творчая сустрэча

 

Некалькі дзесяцігоддзяў Аляксандр Фінскі паспяхова працуе не толькі як скульптар, але і як педагог. Ён выкладаў у Гімназіі-каледжы мастацтваў ім. І. А. Ахрэмчыка» (1977–1991). З 1991 года выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і зараз з'яўляецца прафесарам кафедры скульптуры.

Аляксандр Міхайлавіч вядомы сваімі работамі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Створаныя майстрам кампазіцыі нельга аднесці да якой-небудзь пэўнай тэматыкі, у іх наглядна прасочваецца сувязь з рознымі відамі мастацтва, гістарычнымі перыядамі і сацыяльнымі з'явамі. У сваіх творах ён адлюстроўвае дух канкрэтнай эпохі, канкрэтнай асобы мінулага, і ў той жа час пластыка яго сучасная.

Надзея Усава. Скульптура Максіма Танка

Станковыя творы Аляксандра Фінскага схільныя да абагульненых формаў, яны нясуць лірычныя інтанацыі. Суцэльнасць, мяккасць пластыкі іх скульптурных формаў, пачуццёвасць, шчырасць уласцівыя яго работам. Усе творы гавораць з гледачом простай, зразумелай яму мовай людскіх пачуццяў і эмоцый.

Мова пачуццяў А.Фінскага

Выстаўку аўтара ў Нацыянальным мастацкім, безумоўна, можна назваць візітнай карткай Аляксанда Міхайлавіча. Тут прадстаўлены творы розных перыядаў, яны цесна звязаны з яркімі падзеямі ў жыцці Аляксандра Міхайлавіча. У новых залах музея яна выглядае элегантна і вытанчана. Сустракае гледачоў адна з самых знакамітых работ «Вячэрі блюз», далей глядач мае магчымасць убачыць работы з самых розных матэрыялаў: ад дрэва да бронзы.

Ад бронзы да дрэва. Выстаўка А.Фінскага

Работы Аляксандра Фінскага знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у фондах Беларускага саюза мастакоў, Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Траццякоўскай галерэі ў Маскве і прыватных калекцыях Германіі, Францыі і Аўстрыі.

Графіка на палатне. Выстаўку Валерыя Шкарубы адкрылі ў Мінску

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама