16.03.2018
16.03.2018

Мужчынская адзінота: чаму мужчыны часта самотныя нават у сям'і? (+відэа)

logo
Адносiны
0 117
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

«Беражыце мужчын! Жанчыну можна параўнаць з чыгунком з трывалымі сценкамі. Пакіпіць і выстаіць. А вось мужчына – крыштальная ваза. Гэта не я прыдумала. Такая прырода». Гэтыя словы мудрай выкладчыцы-псіхолага запомніліся мне.

Мы прывыклі з ранняга дзяцінства апеляваць да мужчын фразамі: ты ж моцны, хлопчыкі не плачуць, бяры адказнасць. І часта нават не задумваемся аб тым, як жывецца з гэтым цяжарам. Пра жаночую адзіноту пішуць кнігі і здымаюць серыялы ( «Сэкс у вялікім горадзе» пра прыгоды чатырох адзінокіх сябровак знаёмы, мабыць, большасці дам ад 18 да плюс бясконцасці). Жаночыя трэнінгі на гэтую тэму нязменна папулярныя. На гэтым фоне мужчыны падаюць свае галасы зрэдку. Ды і танальнасць у іх іншая.

Не адзінокі, а свабодны! Што стаіць за гэтай бравадай? Наша мужчынская размова сёння закранае вельмі далікатную і глыбокую тэму: мужчынскую адзіноту.

Ці праўда, што мужчына не перажывае?

 
Аляксандр Тыманюк
Магістр псіхалагічных навук, гештальт-тэрапеўт, супервізар Маскоўскага Гештальт Інстытута, старшыня праўлення заснавальнікаў АГА «Цвярозая Сіла» Брэста
Няма адзіноты мужчынскай або жаночай. Шмат хто кажа, што жанчыны цяжэй пераносяць яе. Але мужчыны па інтэнсіўнасці перажывання суму, тугі, смутку ці радасці маюць тыя ж паказчыкі, што і жанчыны. Адзінота - праўда быцця. Камусьціў ёй проста выдатна. А кагосьці яна гняце. На самай справе сустрэць сапраўдную адзіноту складана. Калі навокал няма людзей, то ёсць паветра, матылі, дрэвы, жывёлы. Страшней іншае. Чалавек, які адчувае сябе адзінокім па сутнасці, будзе ім і ў натоўпе.

Няма адзіноты мужчынскай або жаночай

Шмат хто кажа, што жанчыны цяжэй пераносяць яе. Але мужчыны па інтэнсіўнасці перажывання суму, тугі, смутку ці радасці маюць тыя ж паказчыкі, што і жанчыны. Адзінота – праўда быцця. Камусьціў ёй проста выдатна. А кагосьці яна гняце. На самай справе сустрэць сапраўдную адзіноту складана. Калі навокал няма людзей, то ёсць паветра, матылі, дрэвы, жывёлы. Страшней іншае. Чалавек, які адчувае сябе адзінокім па сутнасці, будзе ім і ў натоўпе.

Няма ніякай міфічнай розніцы палоў у гэтым плане!

Мужчыны сапраўды гэтак жа сумуюць, баяцца, адчуваюць страх і перажываюць. Але ў адрозненне ад нас, жанчын, яны часта вымушаныя хаваць свае пачуцці і не дэманстраваць іх. Чаму? У кнізе вядомага псіхааналітыка Джэймса Холіса «Пад ценем Сатурна» аўтар кажа пра тое, што мэта мужчынскага маўчання – прыглушыць свае сапраўдныя эмоцыі. Холіс лічыць, што ў жыцці кожнага мужчыны ёсць выпадак, калі ён, будучы хлопчыкам або юнаком, рызыкнуў раскрыцца, а потым яму стала сорамна і самотна. Пасля ён вучыцца не заўважаць гэты сорам, маскіраваць яго мужчынскай бравадай, хаваць, хаваць і яшчэ раз хаваць. Пры гэтым часта трапляе ў зневажальнае становішча, але не можа выказаць свой боль і пратэст.

Мужчына не можа адкрыта прызнацца ў слабасці, паплакаць, баяцца. Яго ў грамадстве проста не зразумеюць!

 
Максім Пылёў
Практыкуючы псіхолаг, гештальт-кансультант, групавы псіхатэрапеўт, праграмны кіраўнік рэабілітацыйнага цэнтра «Фенікс»
На самай справе мужчыну цяжка жывецца. Паколькі на ім заўсёды ёсць груз абавязацельстваў і чаканняў, якія ўскладзены на яго грамадствам спакон веку. Мужчына абавязаны, павінен. Гэты ціск вельмі моцна адбіваецца на фарміраванні мужчынскай ідэнтычнасці. Многія мужчыны ламаюцца пад ім. Шмат страхаў, ацэнак, абавязкаў. Чаму мы ўсё часцей можам сустракаць мужчын дастаткова замкнёных, прыгнечаных, эмацыйна закрытых? Таму што ўвесь боль, перажыванні, з якімі яны сутыкаюцца, ім і падзяліць няма з кім. Хлопчыкі не плачуць. Хлопчыкі не баяцца. Хлопчык павінен абараняць, быць моцным. Не паказваць слабасць. Гэтыя ўсе абавязацельствы ў выніку кладуцца на плечы будучага мужчыны мяшком з велічэзнымі камянямі. Пачуццё адзіноты можа ісці чырвонай ніткай праз усё яго жыццё. Нават калі па факце ёсць адносіны. Няма з кім у поўнай меры падзяліцца сваімі ўнутранымі трывогамі. Нават сярод іншых мужчын ёсць страх быць незразуметым, аказацца слабаком.

Чаму мужчыны менш жывуць?

Падаўленыя эмоцыі не праходзяць бясследна. Звычка хавацца ад іх і не паказваць можа прывесці да таго, што чалавек становіцца «каменным» і фактычна перастае гэтыя самыя пачуцці адчуваць. Джэймс Холіс прыводзіць і іншыя наступствы:

  • дэпрэсія;
  • гастрыт;
  • мігрэнь;
  • сардэчная недастатковасць;
  • павышаны артэрыяльны ціск;
  • рак.

Можа, таму працягласць жыцця мужчын менш?

Што перашкаджае мужчыну знайсці пару? Бо жанчын больш

 
Максім Пылёў
Практыкуючы псіхолаг, гештальт-кансультант, групавы псіхатэрапеўт, праграмны кіраўнік рэабілітацыйнага цэнтра «Фенікс»
У апошні час часта назіраю, што мужчыны не хочуць заводзіць сям'ю па прычыне таго, што яны могуць задавальняць усе свае патрэбы, не маючы жонкі. Неабходнасць у жонцы сёння вельмі нетрывалая. Сэкс можна атрымаць і так, догляд дома можа забяспечыць хатняя памочніца, есці можна ў месцах грамадскага харчавання. Тут узнікае сустрэчнае пытанне. А якія зараз жанчыны? Яны таксама сталі самадастатковымі і не маюць патрэбы ў пары як такой. Можа, мужчына і хацеў бы знайсці сабе выбранніцу, але ці трэба гэта сучаснай жанчыне? Якое месца ён можа заняць у яе жыцці? Сёння людзі часта ўзаемадзейнічаюць адзін з адным, не заводзячы сапраўднай блізкасці. Ёсць цэлая катэгорыя людзей-адзіночак. Адзінокія мужчыны і адзінокія жанчыны. Яны нараджаюць такіх жа адзінокіх дзяцей. Па сутнасці гэта сям'я. Але блізкасці няма, кожны варыцца ў сваім. Гэта поле для фарміравання залежнасцей. Інстытут сям'і сёння хісткі. Радуе тое, што ў апошні час пра гэта сталі казаць. Лдзі сталі разбірацца, хадзіць да псіхолага. Цяпер яшчэ не выпушчаны момант, калі можна выйсці ў станоўчую дынаміку і захаваць каштоўнасць сямейнай сувязі і адносін.

Рэсурсы адзіноты

Незалежна ад таго, у якой меры наша сацыяльнае жыццё звязана з сям'ёй, мы здзяйсняем падарожжа па ім у адзіноце і павінны навучыцца знаходзіць унутраныя рэсурсы і раўнавагу, інакш ніколі не станем дарослымі».

Джэймс Холіс

 
Аляксандр Тыманюк
Магістр псіхалагічных навук, гештальттэрапеўт, супервізар Маскоўскага Гештальт Інстытута, старшыня праўлення заснавальнікаў АГА «Цвярозая Сіла» Брэста
Чаму людзі так баяцца адзіноты і чаму яна так ганіцца? Чалавек, які не мае пары, лічыцца ледзь не інвалідам. Але калі паглядзець статыстычна, то вялікі кавалак свайго жыцця мы праводзім адны. Да 18 гадоў людзі ў асноўным без пары. Пасля 50 – часта таксама. Жыццё ў саюзе на самай справе кароткае. Гэта вялікі падарунак, які неабходна цаніць. Чаму такая страшная адзінота? Таму што кожны ў ім сустракаецца з самім сабой. Чым ты напоўнены? Людзі бягуць ад адзіноты, таму што не жадаюць гэтай сустрэчы. Калі апыняешся адзін, заўсёды бачыш, што здабыў у жыцці, што не. Бачыш усю нязбытнасць жаданняў і марнасць свайго існавання. На самай справе адзінота выдатная. Яна агаляе нашу ўнутраную праўду і можа стаць самым плённым часам.

Сталенне, паглыбленне і пашырэнне свядомасці патрабуюць унутранай працы. Як правіла, яна адбываецца праз траўму. Усвядоміўшы сваю чуллівасць, «чалавечнасць», дазволіўшы сабе адчуваць і праяўляць пачуцці, мужчына не становіцца слабым. Наадварот, ён усё больш набліжаецца да сябе сапраўднага. Жанчынам застаецца толькі без страху прыняць гэтую праўду. Іх «мураваная сцяна» таксама мае патрэбу ў разуменні і спачуванні. Быць можа, тады адзінокіх мужчын сярод нас стане менш.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 117

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.