2 студзеня
02.01.2020

Мясам рыбу не заменіш. Чаму яе неабходна есці і якая найбольш карысная

logo
Выбірай прадукты
288 0 60
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A
Японія – краіна-рэкардсменка па колькасці доўгажыхароў. Эскімосы радзей за іншых на планеце пакутуюць ад хваробаў сэрца. Азіяты практычна не ведаюць, што такое заўчаснае аблысенне. Вучоныя ўсяго свету салідарныя: гэта заслуга рыбы, што з’яўляецца асновай іх меню. Яшчэ адзін навукова пацверджаны факт кажа пра тое, што ў гарачых прыхільнікаў рыбы ніколі не бывае дэпрэсій. Ці гэта не важныя аргументы на карысць таго, каб зрабіць прадукт частым і жаданым госцем на сваім абедзенным стале? Адказ, здавалася б, відавочны.

Рыба. Карысны прадукт.

За што беларусы не любяць рыбу?

Паводле апошніх звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, кожны беларус у сярэднім з’ядае крыху больш за 1 кілаграм рыбы ў месяц. За год гэтая лічба не дацягвае нават да 15 кілаграмаў. У той жа час урачы настойваюць: рыбы трэба есці ў два разы больш, каб атрымаць выключную карысць гэтага прадукту для здароўя. На жаль, з 1990 года, калі ў краіне быў зафіксаваны рэкорд ужывання рыбы (19,6 кіло на чалавека), запал беларусаў да яе толькі згасае.

Можа быць, у гэтым вінаватыя савецкія «рыбныя чацвяргі», якія з’явіліся рэальным прыкладам таго, што гвалтоўна мілы не будзеш? Або прадузятасць, што лепей за кавалак мяса ежы няма? Але ў рэальнасці мы маем не адно пакаленне людзей, у культуры харчавання якіх рыба як прадукт практычна адсутнічае. І з гэтым трэба штосьці рабіць.

Мяса рыбе не канкурэнт, а саюзнік

Падстаў есці рыбу найвялікшае мноства. Пачаць хаця б з таго, што арганізм чалавека здольны працаваць як гадзіннік толькі пры ўмове дастатковага спажывання бялковай ежы. Пры гэтым дзве траціны бялку ад фізіялагічнай патрэбы павінны быць жывёльнага паходжання. Рыба, з’яўляючыся выдатнай крыніцай жывёльнага бялку, тут будзе вельмі дарэчы. Мяса, вядома, таксама. І грэбаваць ім нельга. Але гэта два прадукты, якія  дапаўняюць адзін аднаго:

Рыба і мяса.

  • у розных відах і гатунках мяса ўтрымліваецца да 18 г чыстага бялку на 100 г прадукту, а ў рыбе – ад 18 да 24 г;
  • мяса – крыніца ўсіх незаменных амінакіслотаў, якія арганізм чалавека не сінтэзуе самастойна і можа атрымаць толькі з ежы. Але і ў рыбе ёсць усё тыя ж амінакіслоты. Плюс унікальная поліненасычаная тлустая амінакіслата амега-3, якая ў прыродзе сустракаецца хіба што ў алеі з ільнянога насення;
  • бялок мяса засвойваецца арганізмам чалавека на 89%, а бялок рыбы практычна цалкам – на 98%;
  • мяса і птушка, трапляючы ў страўнік чалавека, ператраўліваюцца на працягу 3-4 гадзін, а рыба – каля 2 гадзін;
  • рыба – выдатны дыетычны прадукт. На яе фоне часта згасаюць нават посныя гатункі мяса і птушка. Нездарма нардычная дыета, меню якой заснаванае на ўключэнні страў з рыбы і морапрадуктаў, даказала сваю высокую эфектыўнасць і карыстаецца нязменнай папулярнасцю ў прыхільнікаў правільнага харчавання і здаровага ладу жыцця.
 
Алена Гузік
Загадчыца кафедры гігіены і медыцынскай экалогіі БелМАПА, к.м.н., дацэнт
Злучальная тканка ў мясе даволі жорсткая, цяжэй ператраўліваецца. А ў рыбе, наадварот, мяккая, ператраўліваецца лягчэй і лепей засвойваецца. Менавіта таму нават пасля шчыльнай вячэры рыбнымі стравамі ў страўніку няма адчування цяжару.

Рыба.

Карысць рыбы

Рыба – прадукт нумар адзін для бездакорнай працы сэрца, сасудаў і мозгу за кошт утрымання ў ёй поліненасычаных амега-3 тлустых кіслот. Яны «актывізуюць» клеткі чалавечага арганізма. У выніку паляпшаецца дзейнасць сардэчна-сасудзістай сістэмы і, як вынік, зніжаецца рызыка развіцця захворванняў сэрца і сасудаў, нармалізуецца крывяны ціск. За кошт паляпшэння работы мозгу разумовыя працэсы робяцца больш эфектыўнымі, павышаецца здольнасць да навучання і засваення новай інфармацыі.

Заслугай амега-3 вучоныя прызнаюць таксама здольнасць дабратворна ўплываць на вастрыню зроку, стан скуры, валасоў і пазногцяў, а таксама настрой.

Акрамя гэтага, у рыбе ўтрымліваецца вялікая колькасць вітамінаў, макра- і мікраэлементаў. Асабліва каштоўнымі для беларусаў з’яўляюцца вітаміны А, D, групы В. Вітамін А – адзін з галоўных і незаменных удзельнікаў аднаўленчых, акісляльных, метабалічных працэсаў у арганізме чалавека. Вітамін D незаменны для касцявой тканкі і эфектыўны для прафілактыкі рахіту ў дзяцей. Вітаміны групы В умацоўваюць імунітэт, дабратворна адбіваюцца на працы цэнтральнай нервовай сістэмы, неабходныя для разумовага і псіхічнага здароўя. А таксама рыба, пераважна марская, багатая на такія мікраэлементы, як ёд і фтор, дэфіцыт якіх актуальны для многіх жыхароў Беларусі.

 
Алена Гузік
Загадчыца кафедры гігіены і медыцынскай экалогіі БелМАПА, к.м.н., дацэнт
Улічваючы высокае ўтрыманне бялку ў рыбе, яе багаты склад, у тым ліку незаменную поліненасычаную тлустую амінакіслату амега-3, а таксама карысны ўплыў на арганізм і здароўе чалавека, стравы з яе павінны быць у рацыёне не меней за 2 разы на тыдзень! І лепей, каб гэта была марская рыба, хаця і ў рачной ёсць свая карыснасць.

Рыбная азбука. Выбіраем тавар з прыхільнасцю

Беларусь хаця і не мае выхаду да мора, марскімі і акіянічнымі далікатэсамі жыхары нашай краіны не абдзеленыя. Асартымент рачной, сажалкавай і марской рыбы ў гандлёвай сетцы налічвае каля 30 відаў. Гэта тое, што ў продажы ёсць пастаянна і круглы год.

Неспрактыкаванаму пакупніку лёгка разгубіцца ў такім багацці. У лепшым выпадку ён пойдзе па шляху найменшага супраціўлення, аддаючы перавагу ўжо гатоваму прадукту: рыбным разнасолам, кансервам і прэсервам, вэнджанай рыбе, ікры…

 
Алена Гузік
Загадчыца кафедры гігіены і медыцынскай экалогіі БелМАПА, к.м.н., дацэнт
Як крыніцы амега-3, вітамінаў і мікраэлементаў такія прадукты таксама падыдуць. Але толькі зрэдку, не на пастаяннай аснове і тым больш не ў дзіцячым рацыёне, паколькі ў іх вельмі шмат солі. Лепшы варыянт – купляць свежую і свежамарожаную рыбу і гатаваць яе самастойна.
Рыба. Свежая рыба.

Для таго, каб прасцей было арыентавацца пры выбары рыбы, мы падрыхтавалі для нашых чытачоў «шпаргалку». У яе ўключаны найбольш папулярныя віды рыбы, якія прапануе наша гандлёвая сетка:

 

Назва

 

Від

 

Змяшчае ў найбольшай колькасці

 

Харчовая каштоўнасць

(на 100 г)

Аргенціна марская вітаміны В2 і РР 88 ккал
 

Гарбуша

марская вітаміны D, РР, групы В, мікраэлементы Co, Se, Cr, I 111 ккал
Дарада акіянічная вітаміны А, D, Е, РР, групы В 96 ккал
 

Карп

аквакультура* вітаміны D, PP, В12, мікраэлементы Co, Cr, Zn, Se 112 ккал
Кіжуч марская вітаміны В1, РР, К,

мікраэлементы F, Cr

140 ккал
Камбала марская Амега-3, вітаміны А, D, Е, групы В 84 ккал
Ласось аквакультура вітаміны В1, РР, мікраэлементы Cr, P 146 ккал
 Мінтай марская мінералы I, Co, Cr, F, Zn, вітаміны РР, К, групы В 72 ккал
Мойва марская вітаміны А, D 157 ккал
Марскі акунь марская Амега-3, вітаміны А, РР, групы В 103 ккал
Палтус марская Амега-3 103 ккал
Пангасіус аквакультура вітаміны А, В, Е, С 89 ккал
Пікша марская вітаміны групы В, мікраэлемент Se 73 ккал
 

Путасу

марская вітаміны В1, РР, мікраэлементы Na, Fe, K 82 ккал
Сайда марская мінералы P, Cr, S, F, I 81 ккал
Сайра марская вітаміны А, С, Е, D, РР, групы В 143 ккал
Салака марская Амега-3, вітаміны А, D, В11 121 ккал
Селядзец марская Амега-3, вітаміны А, D, В12 242 ккал
 

Сібас

акіянічная вітаміны А, D, РР, групы В, мікраэлементы Fe, P, Ca 82 ккал
 Скумбрыя марская Амега-3, вітаміны А, D, групы В, мікраэлементы P, Se 190 ккал
Стаўрыда марская Амега-3, вітаміны С, Е, А, РР, групы В 119 ккал
Траска марская Амега-3, мінералы Fe, Ca, P, Mg 75 ккал
Фарэль аквакультура вітаміны А, D, В, мікраэлементы I, Zn, Mg 97 ккал
 Хек марская Амега-3, вітаміны А, В, С, Е, РР, мікраэлементы Fe, I, P 86 ккал
Таўсталобік рачная мікраэлементы K, Mg, I, Cu 86 ккал
Щчупак рачны рачная Вітаміны B, C, E, A, PP 84 ккал

*Аквакультура  – рыба, вырашчаная на спецыяльных рыбных гаспадарках.

Выбірайце рыбу з розумам і атрымлівайце асалоду ад яе непаўторнага смаку з задавальненнем і карысцю для здароўя.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

288 0 60

Журналіст. Вышэйшая адукацыя. Сябра Беларускага саюза журналістаў. Стаж працы ў прафесіі – 20 гадоў. Беларуска. Нарадзілася ў г.Ганцавічы Брэсцкай вобласці. У 2001 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка». Працавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела эканомікі газеты «Беларуская ніва», аглядальнікам аддзела пісьмаў, аглядальнікам аддзела сацыяльных праблемаў газеты «Савецкая Беларусь» (зараз – «Выдавецкі дом «Беларусь сёння»). З 2016 года – карэспандэнт уласны аддзела інтэрнэт-праектаў РУП «Рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік». З 2000 года з'яўляецца сябрам Беларускага саюза журналістаў (БСЖ). У 2002 годзе стала лаўрэатам прэміі БСЖ за лепшую журналісцкую працу. У 2017 годзе – лаўрэатам прэміі БСЖ «Залатое пяро».