25.09.2017
25.09.2017

Нацыянальны адбор у каманду на Сусветную алімпіяду робатаў

logo
Навiны
0 3
Аўтар:
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

У Парку высокіх тэхналогій адбылося першынства Беларусі па робататэхніцы і адбор у каманду на Сусветную алімпіяду робатаў, якая пройдзе 10-12 лістапада ў Сан-Хасэ (Коста-Рыка). Узрост удзельнікаў - ад 6 да 25 гадоў. 

Нацыянальны адбор уключаў у сябе тры этапы для кожнай з трох катэгорый:

1. Regular:

  • Regular Elementary - для дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў, якія пры дапамозе робатаў павінны былі перанесці фігуркі жывёл у сапраўднае месца жыхарства;
  • Regular Junior High - падлеткі ва ўзросце 13-16 гадоў павінны былі нейтралізаваць забруджванне;
  • Regular Senior High - падлеткі 17-19 гадоў, якім за 2 хвіліны трэба было пабудаваць ветраныя турбіны.

2. Open Category - праца каманды над праектам з наступнай яго прэзентацыяй на англійскай мове.

3. Advanced Robotics Challenge - дэманстрацыя выкарыстання магчымасцей робатаў для гульні (у тэтрыс, футбол).

Пераможцамі ў нацыянальным першынстве сталі:

  • Regular Elementary - каманда «Аксіёма 2»;
  • Regular Junior High - «Цэнтаўра»;
  • Regular Senior High - «Волат»;
  • WROFootball - «РБ 002».

Хто стаў пераможцам у намінацыях Open Category і Advanced Robotics Challenge стане вядома праз тыдзень. А мы пажадаем усім поспеху і працавітасці на шляху да рэалізацыі вызначанай мэты.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 3

Глядзіце таксама