16.10.2021
16.10.2021

Настрой – восень. 5 спосабаў перамагчы хандру

logo
Здароўе дарослых
72 021
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Нягледзячы на авеяны лірыкай і паэзіяй вобраз восені, яна даўно вядомая сваім ўпадніцкім настроем, які ў славян больш вядомы як хандра, а ў англічан як сплін.

Па меры таго як ночы становяцца больш халоднымі і доўгімі, а дні змрочнымі і кароткімі, няма нічога незвычайнага ў тым, каб замест прыліва сіл і нястрымнай весялосці адчуваць спад энергіі і лёгкую тугу.

Восень

Цяпер бы глыбей ахінуцца ў цёплы плед і, маючы на ​​адлегласці выцягнутай рукі кубак духмянага чаю і антыдэпрэсант-шакалад, чакаць прыходу вясны. Але замест гэтага прыходзіцца выцягваць сябе з утульнага цяпла ў кругазварот будняў, што толькі ўскладняе восеньскую хандру. Няўжо з гэтым нічога нельга зрабіць? Можна. Мы ўсё раскажам. Бярыце свой чай і шакаладку.

восеньскі настррой

Адкуль бярэцца восеньская хандра

Намеснік дырэктара па медыцынскай частцы па псыхіятрыі РНПЦ псіхічнага здароўя, кандыдат медыцынскіх навук Сяргей Осіпчык лічыць, што на гэта ёсць некалькі прычын:

  • паніжэнне тэмпературы атмасфернага паветра;
  • скарачэнне працягласці светлавога дня;
  • памяншэнне колькасці сонечнага святла;
  • расстройствы адаптацыі, звязаныя з заканчэннем адпускнога (вакацыйнага) часу і вымушаным выхадам на працу (пачаткам вучобы);
  • наступленне восені, як сезона рэспіраторных захворванняў, асацыіруецца з павышэннем узроўню трывогі, асабліва ва ўмовах пандэміі COVID-19.

Пералічаныя прычыны ствараюць перадумовы для агульнага не зусім пазітыўнага восеньскага настрою, кажа эксперт. Важна адзначыць, што сезонная хандра гэта не псіхічнае растройства і не паталогія. «Лячыць» яе не трэба. Тым не менш, каб лягчэй адаптавацца да восені, нармалізаваць настрой, павысіць працаздольнасць, адчуваць бадзёрасць і прыліў сіл, трэба сабе дапамагчы.

5 спосабаў пазбавіцца ад хандры

     1. Больш часу праводзьце на свежым паветры.

восеньская ежа

Нягледзячы на спакусу схавацца ад усіх пад пухнатай коўдрай, матывуйце сябе выйсці на прагулку. Гіпадынамія і пастаяннае знаходжанне ў замкнёнай прасторы - абцяжарвальныя для сезоннага спліна фактары.

Даказана, што баўленне часу на вуліцы павышае імунітэт і дапамагае знізіць сімптомы стрэсу, трывогі і дэпрэсіі. Паспрабуйце кожны дзень здзяйсняць хоць бы паўгадзінную прагулку, пажадана ў парку ці далей ад ажыўленых дарог з інтэнсіўным транспартным рухам.

     2. Ешце цёплую ежу, багатую вітамінамі і пажыўнымі рэчывамі, пазбягайце перакусаў і сухамяткі

Восеньскія месяцы багатыя на гародніну, грэх гэтым не скарыстацца. Уключайце ў свой рацыён як мага больш зеляніны ды гародніны, багатых вітамінамі С, D, групы B, цынкам і магніем.

Гэта нутрыенты, асабліва вядомыя сваім імунамадулюючым дзеяннем. Вельмі важна не прапускаць прыёмы ежы гарачымі стравамі (мінімум 2 разы на дзень). Цёплая ежа важная не толькі для забеспячэння аптымальных працэсаў у арганізме, яна таксама стварае атмасферу цяпла і ўтульнасці, дзе б вы ні знаходзіліся.

восеньскія стравы

Ростбіф з печанай бульбай, цыбуляй і часнаком ці фарэль у фальзе з агароднінным гарнірам гэта не толькі смачныя, але і дзіўна пажыўныя і сагравальныя стравы ў халодную пару года.

Гербарый — дзіцячая забаўка, навука ці мастацтва?

Калі перакусаў ніяк не ўдаецца пазбегнуць, аддайце перавагу арэхам, авакада, цёмнаму шакаладу. Рэчывы, якія змяшчаюцца ў іх, актывізуюць выпрацоўку сератаніна, а гэта як раз тое, што трэба, каб перамагчы восеньскую апатыю і сум.

     3. Піце зялёны чай

У якасці напою восенню палюбіце зялёны чай. Ён багаты антыаксідантамі, рэчывамі і спалучэннямі, якія спрыяюць аптымальнаму страваванню, абараняюць і сілкуюць слізістую абалонку кішэчніка і змагаюцца з дэгенератыўнымі захворваннямі.

Восеньскія напоі

Карысныя ўласцівасці зялёнага чаю не залежаць ад тэмпературы, таму ён аднолькава карысны ў якасці прахаладжальнага напою ў гарачы дзень і сагравальнага золкай восенню.

    4. Трэба высыпацца

Адным з галоўных паказчыкаў расстройстваў адаптацыі і псіхічнай дысфункцыянальнасці з'яўляецца парушэнне сну, кажа Сяргей Осіпчык. Калі вы заўважылі, што з надыходам восені адчуваеце цяжкасці з засынаннем ці сон стаў значна карацей, больш павярхоўным, вы часта прачынаецеся сярод ночы, альбо вам цяжка прачнуцца раніцай, нягледзячы на ​​тое што працягласць начнога сну была дастатковай, гэта можа сведчыць пра тое, што арганізм не спраўляецца з энергаінфармацыйнай нагрузкай і ёсць расстройства адаптацыі, звязанае са зменай сезонаў года.

восеньскі сон

Дэфіцыт сну, звязаны з парушэннем працягласці або пагаршэннем яго якасці, зніжае ахоўныя сілы арганізма і можа стаць адной з прычын не толькі псіхічнай, але і фізічнай слабасці чалавека.

Арганізм рэагуе на адсутнасць сна, выпрацоўваюсы больш гармонаў стрэсу, якія павышаюць крывяны ціск і тым самым павялічваюць рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых паталогій інсульта ці інфаркта. Таму дастатковы па працягласці і якасны сон мае вельмі важнае значэнне не толькі для таго, каб заставацца працаздольным і бадзёрым, у добрым настроі, але таксама фізічна здаровым. Калі вы не можаце самастойна справіцца з бяссоніццай, абавязкова звярніцеся за дапамогай да спецыялістаў.

     5. Не перапрацоўвайце

Восень — гэта час, калі трэба больш адпачываць. Дзіўна, ці не праўда? Асабліва, калі доўгія гады і многія пакаленні нас вучылі наадварот: а як жа бітва за ўраджай, пакуты на лецішчы і страшылкі пра галодныя зімы, калі ўвосень як след не папацець.

восеньския стравы

На шчасце, мы жывем у эпоху харчовага багацця, і людзі часцей гінуць не ад голаду, а ад таго, што не клапоцяцца пра сябе. Працаваць не пакладаючы рук самы кароткі шлях да эмацыйнага і прафесійнага выгарання і дэпрэсіі. Ва ўсім важны баланс. Проста памятайце: добра працуе той, хто добра адпачывае.

Матэрыялы на сайце bel.24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце bel.24health.by

72 0 21

Журналіст. Вышэйшая адукацыя. Сябра Беларускага саюза журналістаў. Стаж працы ў прафесіі – 20 гадоў. Беларуска. Нарадзілася ў г.Ганцавічы Брэсцкай вобласці. У 2001 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка». Працавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела эканомікі газеты «Беларуская ніва», аглядальнікам аддзела пісьмаў, аглядальнікам аддзела сацыяльных праблемаў газеты «Савецкая Беларусь» (зараз – «Выдавецкі дом «Беларусь сёння»). З 2016 года – карэспандэнт уласны аддзела інтэрнэт-праектаў РУП «Рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік». З 2000 года з'яўляецца сябрам Беларускага саюза журналістаў (БСЖ). У 2002 годзе стала лаўрэатам прэміі БСЖ за лепшую журналісцкую працу. У 2017 годзе – лаўрэатам прэміі БСЖ «Залатое пяро».