12.05.2017
12.05.2017

Навошта трэба флюараграфія?

logo
Здароўе дарослых
0 34
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Такі спосаб даследавання грудной клеткі як флюараграфія вядомы кожнаму. Ён даступны, хуткі, інфарматыўны і бяспечны. Разам з тым, нягледзячы на ўсе свае перавагі, флюараграфічнае даследаванне дагэтуль выклікае ў грамадстве масу пытанняў. Мы вырашылі разабрацца і расставіць усе кропкі над «i».

Па адказы на нашыя пытанні мы выправіліся ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі (РНПЦ ПФ). Пра тое, што такое флюараграфія і чаму так важна рабіць яе рэгулярна, Слушна распавяла Вікторыя Кралько.

 

Фатаграфія або флюараграфія?

Флюараграфія — метад дыягностыкі захворванняў органаў грудной клеткі. Такую «фатаграфію» атрымліваюць пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў, якія, праходзячы праз цела чалавека, адлюстроўваюцца ад спецыяльнага святлівага экрана.

 
Вікторыя Кралько
Выконваючая абавязкі намесніка дырэктара РНПЦ ПФ па арганізацыйна-метадычнай рабоце
Флюараграфія адносіцца да рэнтгеналагічных метадаў даследавання грудной клеткі. Ад звычайнага рэнтгена яна адрозніваецца нізкай прамянёвай нагрузкай. Прамяні, якія выкарыстоўваюцца пры флюараграфіі, валодаюць меншай жорсткасцю. Доза апраменьвання, якую вы атрымліваеце пры такім абследаванні, роўная той, якую можна «злавіць», правёўшы на вуліцы некалькі дзён без кашулі пад гарачым вясновым сонцам.

Да слова, ні ў адной крыніцы медыцынскай літаратуры, як айчыннай, так і замежнай, няма фактаў, якія дазволілі б выявіць прычынна-выніковую сувязь выкарыстання флюараграфіі як метаду абследавання, з ростам злаякасных новаўтварэнняў.

Паводле даследаванняў спецыялістаў, чалавек, які ляціць трансатлантычным рэйсам з Еўропы ў ЗША, атрымлівае дозу апрамянення роўную 0,05 мЗв, а гэта столькі ж, колькі і пры флюараграфічным даследаванні.

Што бачыць доктар на здымку?

Прынята лічыць, што флюараграфічны здымак дае інфармацыю толькі пра стан лёгкіх і сэрца. Памятаеце: «Сэрца і лёгкія без бачнай паталогіі»? Толькі вось дасведчанаму спецыялісту такі фотаздымак распавядзе пра многае.

 
Вікторыя Кралько
Выконваючая абавязкі намесніка дырэктара РНПЦ ПФ па арганізацыйна-метадычнай рабоце
На флюараграфічным здымку бачныя лёгкія, цень сэрца з перыкардам, цень хрыбетніка. Часам мы бачым трахею, буйныя бронхі, частку стрававода, дыяфрагму. Разам з тым, найбольш інфарматыўная флюараграфія менавіта ў дачыненні да лёгкіх і сэрца.

Даследуючы здымак, урач ацэньвае наяўнасць або адсутнасць паталагічных змен, ці ёсць паражэнні тканак лёгкіх, ці не павялічана ў памерах сэрца, ці няма новых утварэнняў або «ценяў», што таксама можа сведчыць пра наяўнасць таго ці іншага захворвання.

 
Вікторыя Кралько
Выконваючая абавязкі намесніка дырэктара РНПЦ ПФ па арганізацыйна-метадычнай рабоце
Флюараграфія — скрынінгавы або хуткі метад даследавання органаў грудной клеткі. Гэта значыць, што мы можам хутка ацаніць ці ёсць паталогія, ці ўсё ў норме. Ужо на пачатку даследавання можна зрабіць адпаведныя высновы і ў выпадку неабходнасці карэктаваць далейшыя даследаванні або лячэнне.

Навошта трэба флюараграфія?

Навошта трэба флюараграфія?

Флюараграфічнае даследаванне дазваляе выявіць у чалавека праявы самых розных хвароб, у тым ліку пнеўманію, сухоты і злаякасныя новаўтварэнні. І калі пнеўманія, як правіла, суправаджаецца павышэннем тэмпературы і кашлем, то рак і сухоты часцяком «маўчаць» і доўга не даюць пра сябе знаку. Тут на дапамогу медыкам і прыходзіць флюараграфія.

 
Вікторыя Кралько
Выконваючая абавязкі намесніка дырэктара РНПЦ ПФ па арганізацыйна-метадычнай рабоце
Вельмі часта анкалагічныя захворванні і сухоты ніяк не праяўляюцца. У пацыента няма скаргаў на здароўе, ён добра сябе адчувае, а на флюараграфіі — паталагічныя змены. Менавіта таму абследаванне важна праходзіць рэгулярна, каб не запусціць хваробу, выявіць яе на ранніх стадыях.

Хто і як часта?

Флюорографічнае абследаванне перыядычна павінны праходзіць усе, каму споўнілася 18 гадоў. Аднак існуюць пэўныя групы людзей, якім флюараграфію трэба рабіць раз на год з-за прафесійнай дзейнасці або пэўных жыццёвых абставінаў:

  • спецыялісты, чыя прафесійная дзейнасць звязана з магчымасцю захварэць на сухоты (медыцынскія работнікі), а таксама людзі, якія працуюць у арганізаваных калектывах: дашкольных установах, школах або занятыя ў харчовай прамысловасці, гандлі.
  • група медыцынскай рызыкі (людзі, якія маюць тыя ці іншыя хранічныя захворванні). У прыватнасці, гэта пацыенты, якія пакутуюць на цукровы дыябет, маюць розныя захворванні лёгкіх, імунадэфіцытны стан, у тым ліку ВІЧ, сур'ёзныя захворванні страўнікава-кішачнага тракту (напрыклад, гепатыты, каліты). У такіх асоб з-за аслабленага здароўя існуе даволі высокі рызыка «падхапіць» сухоты.
  • так званая група сацыяльнай рызыкі: людзі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, злоўжываюць алкаголем, наркатычнымі альбо псіхатропнымі рэчывамі, без пэўнага месца жыхарства, а таксама тыя, хто раней знаходзіліся ў месцах пазбаўлення волі.
  • Астатнім флюараграфію трэба рабіць раз на два гады. Аднак калі быў зафіксаваны кантакт з хворым на сухоты, на працягу двух гадоў неабходна рабіць рэнтгенаграфію органаў грудной клеткі раз на паўгода і знаходзіцца пад наглядам урача-фтызіятра.

Каму нельга рабіць флюараграфію?

Кола тых, каму гэты від абследавання непажаданы, даволі невялікі. У асноўным, ён абумоўлены сітуацыйнымі жыццёвымі абставінамі:

  • цяжарнасць;
  • кармленне грудзьмі;
  • узрост да 18 гадоў.
 
Вікторыя Кралько
Выконваючая абавязкі намесніка дырэктара РНПЦ ПФ па арганізацыйна-метадычнай рабоце
Вядома, пры «чытанні» флюараграфіі бываюць і памылкі. Гэта абумоўлена рознымі фактарамі. Напрыклад, чалавек падчас працэдуры можа паварушыцца і здымак будзе «змазаны». У любым выпадку, па ўсіх пытаннях неабходна звярнуцца да ўрача, які прызначыць новыя даследаванні.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 34

Нарадзілася і жыву ў Мінску. У 1995 годзе скончыла сталічную сярэднюю школу №168, затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе была размеркаваная ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА), дзе 8 гадоў прапрацавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі. У розныя гады асвятляла падзеі ў сферы навукі, культуры, адукацыі і аховы здароўя. У 2011 годзе перайшла ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Кола маіх абавязкаў уключала, у тым ліку арганізацыю сустрэчаў спецыялістаў са СМІ, складанне прэс-рэлізаў, забеспячэнне журналістаў інфармацыяй пра дзейнасць сферы аховы здароўя, а таксама падрыхтоўку аператыўных каментароў экспертаў і фарміраванне стужкі навінаў афіцыйнага сайта міністэрства. З 2017 года працую ўласным карэспандэнтам аддзела інтэрнэт-праектаў рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся аўтарам публікацый на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі» і сайце для падлеткаў «Teenage.by».
Глядзіце таксама