07.03.2018
07.03.2018

«Тыдзень здароўя» прайшоў у Вілейцы

logo
Навiны
0 7
Аўтар:
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

У Вілейцы прайшла міжведамасная акцыя «Тыдзень здароўя», у рамках якой быў арганізаваны шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных прапагандзе здаровага ладу жыцця, адмаўлення ад шкодных звычак, фарміраванню актыўнай пазіцыі ў імкненні да заняткаў спортам.

Да пагаршэння здароўя маладога пакалення вядуць не толькі змены фактараў навакольнага асяроддзя, але і распаўсюджанасць згубных звычак - курэнне, спажыванне алкаголю, наркотыкаў і асацыяльныя формы паводзін, як вынік гэтага назіраецца пагаршэнне ўсіх складнікаў кампанентаў здароўя: фізічнага, псіхічнага, духоўнага.

Старт «Тыдня здароўя» даў прагляд інфармацыйна-тэматычных дакументальных фільмаў прафілактычнай накіраванасці ў кінатэатры «Мір», арганізаваны для навучэнцаў старэйшых класаў гарадскіх школ, гімназій і Вілейскага дзяржаўнага каледжа.

1 сакавіка на базе Фізкультурна-аздараўленчага цэнтра «Сатурн» зборныя каманды навучэнцаў 9 - 11 класаў агульнаадукацыйных школ і гімназій горада прынялі ўдзел у спартыўнай эстафеце «Мы выбіраем здароўе!» . У праграму спаборніцтваў увайшлі розныя спартыўныя конкурсы, у якіх дзецям трэба было пазмагацца ў хуткасці, сіле і спрыце выкарыстоўваючы самы разнастайны спартыўны інвентар. Акрамя гэтага, ва ўсіх навучальных установах горада былі праведзены інфармацыйныя мерапрыемствы, накіраваныя на прапаганду здаровага ладу жыцця.

На базе Вілейскага дзяржаўнага каледжа правялі прафілактычнае мерапрыемства «Пазбягаючы перашкод на дарозе жыцця!», што адбылося ў фармаце адкрытага дыялогу. Навучэнцы маглі задаць пытанні спецыялістам, выказаць свой пункт гледжання, а таксама атрымаць адказы на ўсе пытанні.

У сярэдняй школе №3 і Вілейскай гімназіі №2 прайшлі інформдайджэсты, падчас якіх з юнакамі размаўлялі спецыялісты цэнтра гігіены, у сярэдняй школе №1 праведзены «Урок здароўя», Вілейскай гімназіі №1 «Логас» зладзілі прафілактычнае мерапрыемства «Падарожжа ў краіну здароўя», а ў сярэдняй школе №5» паказалі відэачасопісы з далейшым абмеркаваннем.

«Тыдзень здароўя» атрымаўся насычаным і яркім.

Ягор Горбач, урач-гігіеніст Вілейскага райЦГіЭ

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 7