02.08.2023
02.08.2023

Нельга купацца і брыдкасловіць. Як хрысціяне адзначаюць Іллю?

logo
Адметнасць беларусаў
0 19
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Народныя святы

2 жніўня хрысціяне адзначаюць царкоўнае свята ў гонар біблейскага прарока Іллі, якое стала вельмі папулярным на Русі пасля яе хрышчэння. 

Дзень святога Іллі

Нашы продкі верылі, што прарок Ілля едзе па небе на нябеснай калясніцы, а таксама кіруе громам і дажджом. Часта ў гэтую дату бывае дрэннае надвор'е з навальніцай і маланкамі. Раней у гэты дзень нашыя продкі не працавалі ў полі, бо баяліся ўдару маланкі. Асцерагаліся дажджу і імкнуліся схаваць сабранае зерне, каб ураджай не сапсаваўся.

Народныя святы

З гэтай даты ночы становяцца прыкметна даўжэй, а цямнее значна раней.

З`яўляюцца першыя прыкметы восені: жоўкне лісце і дзьме халодны вецер. 2 жніўня лічыцца вельмі ўдалай датай для збору лясных грыбоў і лекавых раслін. Уладальнікі коней у гэты дзень падкоўваюць жывёл.

Ілля лічыцца самым першым святым, якога пачалі ўшаноўваюць на Русі, прычым робяць гэта з IX стагоддзя. У гонар прарока ў дзявятым стагоддзі пабудавалі храм. Ён быў узведзены ў Кіеве яшчэ да хрышчэння Русі. Славяне лічылі прарока Іллю уладаром маланак і дажджоў. Святому маліліся, прасілі аб ураджаі, здароўі і сямейным дабрабыце.

Гаспадыні падавалі стравы з мяса, гародніны, выпякалі хлеб з новага ўраджаю, водар ад якога круціў галовы.

У гарадах і паселішчах праходзілі кірмашы, якія суправаджаліся народнымі гуляннямі — з песнямі, скокамі, карагодамі, гульнямі і забавамі.

Што нельга рабіць у Ільін дзень?

Паводле традыцый забараняецца любая праца.

Нельга брыдкасловіць і лаяцца, стаяць на скрыжаваннях і выганяць хатніх жывёл з жылля.

Нават няверуючыя ведаюць, што пасля «Іллі» нельга купацца ў адкрытых вадаёмах, бо вялікая рызыка патануць. Акрамя таго, рыбная лоўля ў гэты дзень таксама была забаронена.

Зеркала

Не рэкамендавалася доўга любавацца сабой у люстэрку і насіць дарагія ўпрыгожванні.

Люстэрка, як лічылі продкі, забірае ў гэты дзень прыгажосць і здароўе.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 19

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама