29 Мая
29.05.2020

Нюансы палавога выспявання, інтымная гігіена, першая менструацыя. Што трэба ведаць мамам дзяўчынак?

logo
Здароўе дзяцей
318 0 29
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A
Ці сапраўды шкодныя стрынгі і штодзённыя пракладкі? Чаму ў сем’ях саромеюцца размаўляць пра інтымную гігіену? Калі ў дзяўчынкі павінны пачаць расці грудзі і чаму гэта так часта палохае бацькоў? З якой перыядычнасцю трэба наведваць дзіцячага гінеколага? Як зразумець, што месячныя нерэгулярныя, калі цыкл яшчэ не ўсталяваўся?
Палавое выспяванне.

Падрабязна пра тое, што важна для кожнай дзяўчынкі і яе бацькоў, распавяла на Марафоне жаночага здароўя Лілія Сухаверка, галоўны пазаштатны дзіцячы гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама. Мерапрыемства прайшло ў рэжыме «анлайн».

Стадыі палавога выспявання дзяўчынкі

Перыяд выспявання пачынаецца ў 8-9 гадоў. Гэта нармальны ўзрост. Больш ранні пачатак лічыцца заўчасным і патрабуе карэкцыі.

Стадыя 1. Рост малочных залозаў.

 
Лілія Сухаверка
Галоўны пазаштатны дзіцячы гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама
Спачатку за адным з саскоў з'яўляецца маленькі хваравіты шарык. У наступным такі ж шарык утвараецца і за другім саском. Яны пачынаюць павялічвацца ў памерах, ператвараючыся ў конус. Так пачынаецца рост малочных залозаў. Як правіла, у гэты перыяд большасць мамаў хвалююцца і бягуць з гэтымі маленькімі дзяўчынкамі 8-9 гадоў, у якіх у грудзях шарык, да доктара, баючыся, што гэта пухліна. Мы, як правіла, мамаў супакойваем.
Стадыя 2. З’яўленне палавога аваласення.
 
Лілія Сухаверка
Галоўны пазаштатны дзіцячы гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама
Рост валасоў адбываецца ў андраген-залежных зонах: на лабку, у падпахавых упадзінах. У гэты час у дзяўчынкі адбываецца скачок росту. За лета яна можа вырасці на 10-12 см. Гэта нармальна.
Палавое выспяванне ў дзяўчат.

Стадыя 3. З’яўленне менструацый (першая менструацыя – менархе).

 
Лілія Сухаверка
Галоўны пазаштатны дзіцячы гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама
Як правіла, першая менструацыя надыходзіць прыкладна праз 1,5-2 гады ад пачатку перыяду палавога выспявання.

Як часта наведваць дзіцячага гінеколага?

  • Прафілактычны агляд у дашкольным узросце – аднаразова. У 3 гады (перад афармленнем дзіцяці ў дзіцячы сад) або ў 6-7 гадоў (калі не было прафагляду ў 3 гады).
  • З 14 гадоў – штогод. З гэтага ўзросту дзяўчынка мае права наведваць гінеколага самастойна.

Калі яшчэ мама павінна паказаць дзяўчынку-дашкольніцу гінеколагу?

Калі казаць пра дзяўчынак-дашкольніц, дык пазапланавы візіт да ўрача неабходны, калі:

  • вас што-небудзь бянтэжыць у будове вонкавых палавых органаў дзяўчынкі: занадта вялікія ці малыя, палавыя губы зрасліся, павялічаны клітар… Гэта можа казаць пра пэўныя парушэнні палавой дыферэнцыроўкі, запаленчыя працэсы.
  • У дзяўчынкі з’явіўся сверб, непрыемныя адчуванні ў вобласці палавых органаў або паталагічныя выдзяленні з палавых шляхоў.
  • Слізістая вульвы пачырванела.
  • У дзіцяці з’явіўся боль унізе жывата.

Палавое выспяванне. Боль унізе жывата.

 
Лілія Сухаверка
Галоўны пазаштатны дзіцячы гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама
Як правіла, гэты боль звязаны з праблемамі з боку СКТ, але, на жаль, нават у такіх маленькіх дзяўчынак сустракаецца і перекрут яечніка, і запаленчыя працэсы, кісты.
  • Малочныя залозы, валасы ў падпахавых упадзінах і на лабку ў дзяўчынкі пачалі расці раней за 8 гадоў.

З чым звяртацца да гінеколага дзяўчыне-падлетку?

  • Менструальны цыкл нерэгулярны і/або менструальны крывацёк вялікі ці перавышае 8 дзён.
 
Лілія Сухаверка
Галоўны пазаштатны дзіцячы гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама
Перыяд усталявання менструальнага цыклу ад першых месячных складае прыкладна 2-3 гады. У гэты час менструальны цыкл можа быць ад 24 да 45 дзён. Ён з'яўляецца нармальным. Як зарыентавацца па вялікіх выдзяленнях? Калі пракладка 5-7 кропель прамакае хутчэй, чым за 2,5-3 гадзіны, – гэтыя месячныя лічацца вялікімі і патрабуюць абавязковай карэкцыі і медыцынскага ўмяшання.
  • Менструацыі рэзка балючыя і патрабуюць прыёму лекавых сродкаў.

Палавое выспяванне. Балючая менструацыя.

 
Лілія Сухаверка
Галоўны пазаштатны дзіцячы гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама
Часам гэта сведчанне таго, што гарманальны фон яшчэ не адрэгуляваны, няма сінэргізму: эндаметрый выспеў, слізістая адрынулася, а шыйка адкрываецца дрэнна, нарастае боль. У такім выпадку дапамогуць спазмалітычныя прэпараты, такія, як но-шпа. Калі гэта не палягчае стан дзяўчыны, дык, як правіла, мы прызначаем нестэроідныя супрацьзапаленчыя прэпараты (найз, німесулід, ібупрафен, дыклафенак). Але ў любым выпадку патрэбны візіт да доктара, бо, на жаль, цяпер вельмі шмат такога дыягназу, як эндаметрыёз, які таксама выяўляецца першаснымі балючымі месячнымі. І ён ужо сустракаецца і ў дзіцячым, і ў падлеткавым узросце.
  • Менструацыі спыніліся больш чым на 2 месяцы.
  • У дзяўчынкі з’явіліся праблемы са знешнасцю (залішняя вага ці яе дэфіцыт, ружовыя палосы расцяжэння на скуры, залішняе аваласенне, вугры на твары і целе, асіметрыя малочных залоз і інш.).
 
Лілія Сухаверка
Галоўны пазаштатны дзіцячы гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама
Гэта, як правіла, кажа пра якісьці гарманальны дысбаланс і патрабуе карэкцыі.
  • Менструацый няма да 14-15 гадоў.

Палавое выспяванне. Дзяўчынка-падлетак на прыёме ў гінеколага.

 
Лілія Сухаверка
Галоўны пазаштатны дзіцячы гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама
Гэта сведчыць пра затрымку палавога выспявання.
  • Малочныя залозы не пачалі расці і не з’явіліся валасы падпахамі і на лабку да 13 гадоў.
  • З’явіўся сверб, непрыемныя адчуванні ў вобласці палавых органаў або паталагічныя выдзяленні з палавых шляхоў.
 
Лілія Сухаверка
Галоўны пазаштатны дзіцячы гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама
Калі пачынаецца перыяд палавога выспявання, у дзяўчынак павялічваецца сэкрэцыя выдзяленняў з палавых шляхоў, г.зн. пачынае макрэць бялізна. Выдзяленні, як правіла, слізістыя, нагадваюць сыры бялок. Гэта не паталагічныя выдзяленні: пачалі працаваць яечнікі.
  • З’явіўся боль унізе жывата.
 
Лілія Сухаверка
Галоўны пазаштатны дзіцячы гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама
У дзяўчынак старэйшай узроставай групы гэта ўжо часта могуць быць запаленчыя працэсы матачных трубаў, кісты, эндаметрыёз. Звярнуцца да ўрача трэба абавязкова.
  • Не варта таксама забывацца на рызыку ўзнікнення непажаданай цяжарнасці ў гэтым узросце.

Асноўныя правілы інтымнай гігіены

Многія дзяўчыны выдатна ведаюць пра тое, што трэба старанна мыць рукі пасля вуліцы ці прыбіральні, а вось правілам інтымнай гігіены не навучаныя. У сем’ях часта саромеюцца казаць пра гэта ці лічаць гэтае пытанне нязначным. Тым не менш, для захавання здароўя дзяўчынкі выкананне правілаў інтымнай гігіены вельмі важнае. Якія ж яны?

  • Рэгулярнасць.
 
Лілія Сухаверка
Галоўны пазаштатны дзіцячы гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама
Мінімальна трэба падмывацца 1 раз на дзень. Аптымальна – пасля кожнага наведвання прыбіральні, а падчас менструацыі – пасля кожнай змены пракладкі або тампона. У маленькіх дзяўчынак – пасля кожнай змены памперсаў.
  • Простай вады дастаткова.
 
Лілія Сухаверка
Галоўны пазаштатны дзіцячы гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама
Гэта больш лозунг для маленькіх дзяўчынак. Іх падмываць мыйным сродкам, гелем трэба толькі 1-2 разы на тыдзень. Дзяўчынкам-падлеткам досыць падмывацца з мыйным сродкам 1 раз на дзень.
  • Спераду назад.
 
Лілія Сухаверка
Галоўны пазаштатны дзіцячы гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама
Менавіта так трэба падмывацца. Гэтаму навыку варта навучыць дзяўчынку з 3-х гадоў. Важны ён для таго, каб не занесці з перыянальнай зоны мікробы ў вобласць похвы. Вагінальная флора абсалютна бясшкодная для прамой кішкі, але флора прамой кішкі для похвы вельмі шкодная. Калі падмывацца наадварот, мы выклічам запаленчыя працэсы і хваробы.
  • Без антысептыкаў. Калі мыла, дык нейтральнае.
 
Лілія Сухаверка
Галоўны пазаштатны дзіцячы гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама
Я заклікаю не выкарыстоўваць антыбактэрыяльныя сродкі на пастаяннай аснове. Гэта будзе спрыяць вымыванню нармальнай здаровай мікрафлоры, якая змяшчаецца ў похве. Усе антыбактэрыяльныя сродкі, акрамя таго, што маюць шчолачнае асяроддзе, маюць у сваім складзе і антысептыкі, якія прыбяруць здаровую мікрафлору похвы, г.зн. заб'юць лактабацылы і выклічуць запаленне.
  • Пракладкі на кожны дзень – не сродак гігіены.

 
Лілія Сухаверка
Галоўны пазаштатны дзіцячы гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама
Я супраць штодзённых пракладак. У сваёй практыцы бачу, што яны выклікаюць практычна заўсёды сверб, раздражненне, запаленне за кошт тэрмаэфекту, парніковага эфекту. Акрамя таго, пракладкі, якія змяшчаюць розныя араматызаваныя рэчывы, аддушкі, выклікаюць і алергію. Асабліва схільныя да раздражнення дзяўчынкі светлавалосыя, з белай пяшчотнай скурай.
  • Падбіраем бялізну.
 
Лілія Сухаверка
Галоўны пазаштатны дзіцячы гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама
Дзяўчынкі павінны насіць на пастаяннай аснове баваўняную бялізну, якая прапускае паветра. Ёсць выпадкі, калі трэба апрануць шаўковую, сінтэтычную, аблягальную бялізну (фігурнае катанне, танцы, пэўнае выступленне). Гэта дапушчальна аднакратна, час ад часу. Стрынгі шкодныя. Акрамя таго, што гэтая тонкая вузкая палоска можа шараваць і раздражняць вельмі далікатную слізістую вульвы, плюс, ёрзаючы туды-сюды, яна спрыяе заносу патагеннай флоры з кішэчніка ў похву.

Асабістая гігіена дзяўчыны падчас менструацыі

Падчас менструацыі дзяўчына-падлетак можа выкарыстоўваць пракладкі, тампоны або менструальную чашу.

  • Гігіенічныя пракладкі.
 
Лілія Сухаверка
Галоўны пазаштатны дзіцячы гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама
Існуе мноства марак, відаў, формаў. Цяпер яны нават адрозніваюцца па памерах. Ноччу заўсёды раім выкарыстоўваць начныя пракладкі. Яны падоўжаныя спераду і ззаду і перашкаджаюць працяканню. Ёсць пракладкі з борцікамі. Тут трэба выбіраць метадам пробаў. Пракладкі не павінны націраць, не павінны турбаваць дзіця і быць больш-менш па памеры.
  • Тампоны.
 
Лілія Сухаверка
Галоўны пазаштатны дзіцячы гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама
Частае пытанне – ці можна выкарыстоўваць тампоны да пачатку палавога жыцця. Можна. Гэта залежыць ад формы і пабудовы адтуліны ў дзявоцкай пляве. Ёсць вельмі расцяжная адтуліна, калі тампон уваходзіць лёгка, бывае вельмі маленькая, калі тампонамі карыстацца немагчыма. Калі ёсць сумневы, можна прыйсці на прыём да ўрача, і мы скажам, ці атрымаецца, і падкажам, як.
  • Менструальныя чашы.
 
Лілія Сухаверка
Галоўны пазаштатны дзіцячы гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама
Яны прыйшлі на наш рынак параўнальна нядаўна. Уяўляюць сабой сіліконавыя або гумовыя каўпачкі. Для таго, каб імі карыстацца, трэба прыстасавацца. Дзяўчынкам-нявінніцам да пачатку палавога жыцця вельмі праблематычна і цяжка карыстацца гэтымі чашамі, я б усё ж такі не рэкамендавала. Але можна прыйсці на прыём да доктара з гэтай чашай і паглядзець, ці атрымаецца. Яны ўсе рознай формы і будовы.
Прырода так уладкавала, што для таго, каб у будучым стаць мамай, клапаціцца пра сваё здароўе дзяўчынка павінна з самага ранняга ўзросту. Навыкі інтымнай гігіены і ўважлівага стаўлення да свайго цела закладваюцца ў сям’і. А пры ўдзеле дзіцячага гінеколага можна захаваць і падтрымаць здароўе дзяўчынкі і пазбегнуць мноства праблемаў у будучым.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

318 0 29

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.
Наверх