13 Красавіка
13.04.2018

Адукацыя без межаў

logo
Навiны
88 0 6
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Семінар на тэму інклюзіўнай адукацыі пройдзе 15 красавіка ў Мінску. Да ўдзелу запрашаюць усіх зацікаўленых.

У культурным інкубатары Ок16 (вул. Кастрычніцкая, 16) з 12:00 да 17:00 чакаюць абітурыентаў з інваліднасцю (навучэнцы 10-11 класаў сярэдніх навучальных устаноў і дарослыя абітурыенты), а таксама іх бацькоў, сяброў і ўсіх неабыякавых да пытанняў інклюзіўнай адукацыі для ўдзелу ў семінары «Адукацыя vs. межы».

Што такое інклюзія і чаму яна важная для ўсіх? Ці даступна адукацыя для людзей з інваліднасцю ў Беларусі? У чым актуальнасць сацыякультурнага актывізму людзей з інваліднасцю і для людзей з інваліднасцю? Як пазбегнуць сегрэгацыі і актыўна ўключыцца ў жыццё свайго горада, краіны, планеты? Чаму адукацыя дапамагае пашырыць не толькі інтэлектуальныя, але і фізічныя межы грамадства? Адказы на гэтыя пытанні паспрабуюць знайсці ўдзельнікі семінара.

Сярод запрошаных экспертаў: Саша Аўдзевіч, Яўген Шаўко (Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў), Сяргей Драздоўскі (Офіс па правах людзей з інваліднасцю), Аляксандр Ергулевич (Даступны тэатр), Анастасія Жырмонт (Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам), Мінская ўрбаністычная платформа.

Зарэгістравацца можна тут да 14.04 (16.00)

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

88 0 6