Ода жыццю (апавяданне)

Якое слаўнае ты, жыццё! Ах, як хочацца, каб кожная жывая істота радавалася кожнаму дню, кожнаму імгненню! Асабліва мы, людзі. І ніколі не страчвалі памяць, захоўвалі яе, каб ведаць свае гістарычныя карані. Каб жыццё наша было ўсцешным і заможным! І з кожным подыхам вясны яно не страчвала надзеі працягвацца зноў і зноў не гледзячы ні на што ці насуперак усяму.