21.12.2017
21.12.2017

Анлайн-галасаванне «Прафілактычныя прышчэпкі. Абарона супраць інфекцыйных захворванняў»

logo
Навiны
54 012
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Паважаныя сябры, мы запрашаем вас прыняць удзел у анлайн-галасаванні «Прафілактычныя прышчэпкі. Абарона супраць інфекцыйных захворванняў».

Актуальнасць дадзенай тэматыкі вызначаецца тым, што прафілактычныя прышчэпкі дапамагаюць прадухіляць узнікненне і распаўсюджванне інфекцыйных захворванняў, лакалізаваць іх і ліквідаваць. На дадзены момант у Нацыянальны каляндар прышчэпак уключана імунізацыя супраць 12 інфекцый: віруснага гепатыту В, туберкулёзу, дыфтэрыі, слупняку, коклюшу, поліяміэліту, адзёру, эпідэмічнага паратыту, краснухі - усім асобам у паказаным узросце, а таксама супраць грыпу, пнеўмакокавай і гемафільнай інфекцый - кантынгенту групы рызыкі. 

Акрамя планавых прафілактычных прышчэпак праводзіцца імунапрафілактыка па эпідэмічных паказаннях супраць 18 інфекцый: шаленства, бруцэлёзу, ветранай воспы, віруснага гепатыту А, віруснага гепатыту В, дыфтэрыі, жоўтай ліхаманкі, клешчавога энцэфаліту, коклюшу, адзёру, краснухі, лептастырозу, поліяміэліту, сібірскай язвы, слупняку, тулярэміі, чумы, эпідэмічнага паратыту.

Аднак, у Нацыянальны каляндар, які ў кожнай краіне ўласны, уключаны не ўсе інфекцыйныя захворванні, для абароны ад якіх распрацаваны і прымяняюцца вакцыны. У каляндар прышчэпак ўключаны прафілактычныя прышчэпкі супраць тых інфекцый, якія могуць мець шырокае распаўсюджванне на тэрыторыі нашай дзяржавы, характарызуюцца цяжкім цягам і могуць прыводзіць да ўскладненняў і нават смяротных зыходаў.

 

Памятайце, што вакцына - гэта лекавы сродак, толькі невымерна больш эфектыўны і бяспечны, таму што яна папярэджвае ўзнікненне інфекцыйнага захворвання!

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

54 0 12