1 Сакавіка
01.03.2019

Анлайн-канферэнцыя «Гарманальны баланс. Усё, што трэба ведаць пра шчытападобную залозу» пройдзе на парталах «Здаровыя людзі»і tut.by

logo
Навiны
202 0 34
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Важнай умовай здароўя чалавека з'яўляецца нармальны ўзровень гармонаў шчытападобнай залозы. Яны ўплываюць на работу практычна ўсіх органаў і сістэм чалавечага арганізма. Парушэнні ў рабоце шчытападобнай залозы негатыўна адбіваюцца на функцыі сардэчна-сасудзістай, нервовай, рэпрадукцыйнай сістэм арганізма, абмене рэчываў і нават на вонкавым выглядзе. Менавіта таму так важна своечасова выявіць збой у працы шчытападобнай залозы.

На якія сімптомы, што сведчаць аб парушэннях у яе рабоце, варта звярнуць увагу? Патлівасць, стомленасць, выпадзенне валасоў, празмерная нервовасць – прыкметы сур'ёзнага захворвання або трэба ўсяго толькі «папіць вітаміны» і ўсё пройдзе? Ці бясшкодны прыём гарманальных прэпаратаў? Не атрымліваецца схуднець – вінавата шчытападобная залоза? Што рабіць, калі на ёй знайшлі вузлы?

На гэтыя і іншыя пытанні падчас анлайн-канферэнцыі «Гарманальны баланс. Усё, што трэба ведаць пра шчытападобную залозу» адкажуць нашы эксперты:

  • прафесар кафедры эндакрыналогіі БДМУ, д.м.н., старшыня Беларускага грамадскага медыцынскага аб'яднання «Эндакрыналогія і метабалізм» Ала Шапялькевіч;
  • загадчыца кансультатыўна-дыягнастычнага аддзялення тырэоіднай паталогіі Мінскага гарадскога анкалагічнага дыспансэра, урач вышэйшай катэгорыі, к.м.н. Таццяна Лявонава.

Анлайн-канферэнцыя пройдзе 5 сакавіка з 14.30 да 16.00 на інфармацыйных парталах «Здаровыя людзі» (24health.by) і tut.by.

Папярэдне пытанні можна дасылаць на электронную пошту healthypeoplebel@gmail.com. У дзень правядзення анлайн-канферэнцыі пытанне можна будзе задаць на сайце, націснуўшы на банэр «Прамая лінія». Звяртаем Вашу ўвагу: неабходна папярэдняя рэгістрацыя на сайце.

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

202 0 34

Нарадзілася і жыву ў Мінску. У 1995 годзе скончыла сталічную сярэднюю школу №168, затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе была размеркаваная ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА), дзе 8 гадоў прапрацавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі. У розныя гады асвятляла падзеі ў сферы навукі, культуры, адукацыі і аховы здароўя. У 2011 годзе перайшла ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Кола маіх абавязкаў уключала, у тым ліку арганізацыю сустрэчаў спецыялістаў са СМІ, складанне прэс-рэлізаў, забеспячэнне журналістаў інфармацыяй пра дзейнасць сферы аховы здароўя, а таксама падрыхтоўку аператыўных каментароў экспертаў і фарміраванне стужкі навінаў афіцыйнага сайта міністэрства. З 2017 года працую ўласным карэспандэнтам аддзела інтэрнэт-праектаў рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся аўтарам публікацый на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі» і сайце для падлеткаў «Teenage.by».