Сезон прастудных захворванняў і грыпу ў самым разгары. Насмарк, кашаль, тэмпература, ламота ва ўсім целе бураць усе планы, перашкаджаюць працы і адпачынку. Як зберагчы сябе і блізкіх ад хваробы? Як правільна лячыцца? А калі ўсё ж такі грып? Што рабіць? Ці заўсёды трэба прымаць антыбіётыкі? Супрацьвірусныя, імунастымулюючыя, супрацьгрыпозныя і супрацьзапаленчыя... Як не заблытацца ў гэтым багацці лекавых сродкаў і выбраць правільны? Якія прэпараты сапраўды дапамагаюць?
Пра гэта і многае іншае можна будзе спытацца падчас анлайн-канферэнцыі «ВРІ і грып: як абараніцца ад інфекцыі і пазбегнуць ускладненняў», якая пройдзе 19 лютага з 14.00 да 16.00 на інфармацыйных парталах «Здаровыя людзі» (24health.by) і tut.by. Нашы эксперты:
- галоўны пазаштатны спецыяліст па дзіцячых інфекцыйных хваробах Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, загадчык кафедры дзіцячых інфекцыйных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, д.м.н., прафесар Раманава Аксана Мікалаеўна;
- дацэнт кафедры інфекцыйных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, к.м.н. Горбіч Юрый Леанідавіч;
- загадчык 5-га аддзялення Гарадской дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска,к.м.н., дацэнт Кудзін Аляксандр Пятровіч.
Загадзя пытанні можна дасылаць на электронную пошту healthypeoplebel@gmail.com. У дзень правядзення анлайн-канферэнцыі пытанне можна будзе задаць на сайце, націснуўшы на банер "Прямая линия". Звяртаем Вашу ўвагу: неабходна папярэдняя рэгістрацыя на сайце.
Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.
