
Цукровы дыябет – захворванне, якое характарызуецца хранічным парушэннем абмену рэчываў у арганізме і цягне за сабой сур’ёзныя ўскладненні. Калі цукровы дыябет 1-га тыпу часцей сустракаецца ў маладых і шмат у чым абумоўлены парушэннем работы імуннай сістэмы, дык прычынамі цукровага дыябету 2-га тыпу з’яўляюцца спадчыннасць і лад жыцця (часцей за ўсё ён дыягнастуецца ва ўзросце, старэйшым за 45-50 гадоў).
Як не прапусціць пачатак хваробы? Як ацаніць сваю рызыку развіцця захворвання? Ці можна яго прадухіліць? Як жыць з цукровым дыябетам? Чым небяспечнае захворванне? Мы чакаем вашыя пытанні! На іх адкажуць:
- прафесар кафедры эндакрыналогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, старшыня БГМА «Эндакрыналогія і метабалізм» Ала Шапялькевіч;
- прафесар 1-й кафедры дзіцячых хваробаў БДМУ, галоўны пазаштатны дзіцячы эндакрынолаг Міністэрства аховы здароўя Анжаліка Сонцава;
- псіхолаг БГМА «Эндакрыналогія і метабалізм», старшыня ГА «Падтрымка людзей з цукровым дыябетам» Кацярына Ганчарэнка.
Пытанні можна дасылаць на электронную пошту info@24health.by да 17 чэрвеня. Адказы на іх будуць апублікаваныя 24 чэрвеня на парталах Здаровыя людзі і TUT.BY.
Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!
Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.