13 Кастрычніка
13.10.2017

Педыятр адказала на пытанні мам на стэндзе «Здаровыя людзі»

logo
Навiны
36 0 17
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Вялікую цікавасць у наведвальнікаў выставы «Мацярынства і дзяцінства» выклікала кансультацыя педыятра на стэндзе «Здаровыя людзі». З маладымі маці камунікавала ўрач-педыятр РНПЦ «Маці і дзіця» Ганна Сімчанка.

Па параду да спецыяліста прыходзілі мамы як з немаўлятамі, так і са старэйшымі дзецьмі. Іх цікавілі пытанні ўвядзення прыкорму, позняга прарэзвання зубоў, прыёму вітаміна D. Педыятр распавяла таксама пра тое, якіх урачоў трэба прайсці перад тым, як пайсці ў дзіцячы сад, што рабіць, калі ў дзіцяці алергія на бялок каровінага малака.

Кансультацыя ўрача-педыятра адбудзецца і заўтра падчас працы выставы на стэндзе «Здаровыя людзі» з 14.00 да 16.00.

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

36 0 17

Наверх