27.05.2019
27.05.2019

Ператамленне і гульняманія афіцыйна ўвайшлі ў спіс захворванняў

logo
Хваробы ад А да Я
0 48
Аўтар:
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Дзе тая тонкая мяжа паміж псіхалагічным расстройствам і паводніцкімі асаблівасцямі? Ці задумваліся вы пра гэта, сутыкаючыся з паняццямі «гульняманія» і «ператамленне»?

Важная навіна для ўсіх, хто несур'ёзна ставіцца да пытанняў залежнасці ад азартных гульняў і эмацыянальнага выгарання, выкліканага празмернай працоўнай актыўнасцю.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя пасля доўгага разгляду афіцыйна прызнала гульняманію і ператамленне псіхалагічнымі расстройствамі. 11-ая версія Міжнароднай класіфікацыі хвароб (МКХ) уступіць у сілу з 11 студзеня 2022 года, пра што паведамляе «РІА Навіны».

Нагадаем, што ў 10-ай версіі класіфікацый ужо была нададзена асобная ўвага пытанню ператамлення. Тады яно было разгледжана як «фактар, які ўплывае на стан здароўя насельніцтва і звароты ва ўстановы аховы здароўя».

У новай версіі МКХ сіндром эмацыянальнага выгарання ўваходзіць у раздзел «Праблем, звязаных з занятасцю або адсутнасцю занятасці». Ён можа быць выяўлены вострай ступенню прыгнечанасці, апатыі і расстройствам увагі з-за хранічнага эмацыянальнага ўціску, звязанага непасрэдна з працоўнай дзейнасцю.

У чым жа асаблівасць гульняманіі як псіхічнага расстройства?

Празмернае захапленне як азартнымі гульнямі, так і камп'ютарнымі, відэагульнямі наносіць шкоду псіхіцы чалавека, пазбаўляючы яго адэкватнага развіцця ў соцыуме, уплываючы на кар'еру і сямейнае жыццё.

Нягледзячы на відавочнасць праблемы гульнявой залежнасці, распрацоўшчыкі відэагульняў з краін Еўропы і Амерыкі выказаліся супраць уключэння гульняманіі ў спіс захворванняў, якія патрабуюць лячэння. На іх думку, гульні нясуць у сабе выключна забаўляльныя і адукацыйныя мэты і не могуць стаць прычынай парушэнняў псіхікі.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 48

Глядзіце таксама