09.10.2017
09.10.2017

Перманентны макіяж: догляд, супрацьпаказанні

logo
Прыгажосць і догляд
0 24
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Як правільна даглядаць зону перманентнага макіяжу (ПМ), каб пігмент праявіўся роўна, без прабелаў і скажэнняў, ці павінен майстар мець медыцынскую адукацыю, і каму працэдура проціпаказаная – пра гэта «Слушна» распавяла Юлія Любін, майстар перманентнага макіяжу, заснавальніца сталічнай студыі Luroom.

Што адбываецца са скурай падчас і пасля нанясення перманентнага макіяжу

Юлія Любіна:

Любое ўвядзенне пігменту звязана з траўміраваннем скуры. Пры гэтым вылучаецца сукравіца, з'яўляецца невялікі ацёк, пачырваненне (гіперэмія), магчыма нязначная гіпертэрмія (павышэнне тэмпературы цела).

Гэта нармальныя рэакцыі, і на працягу некалькіх гадзін яны праходзяць пры правільным доглядзе зоны ПМ.

Вельмі рэдка бывае індывідуальная непераноснасць пігмента. Так, варта правесці папярэдні тэст на скуры тым, у каго непераноснасць жалеза – вушы ўспрымаюць толькі завушніцы з каштоўных металаў, а шыя свярбіць ад простага ланцужка. Скажыце пра гэта майстру, і ён зробіць невялікую скурную пробу. Калі на працягу сутак не будзе свербу, ацёку, то ўсё добра і можна наводзіць прыгажосць.

Юлія Любіна:

У маёй практыцы было некалькі выпадкаў, калі бровы не гаіліся пасля працэдуры. Такім чынам выяўляецца індывідуальная непераноснасць – арганізм імкнецца пазбавіцца ад чужароднага пігменту. Ён проста выцякае разам з лімфай, і калі выйдзе ўвесь, тады ўсё зажыве.
Калі ранка доўга не падсыхае, патэлефануеце майстру – ён дасць дадатковыя рэкамендацыі. Магчыма, параіць звярнуцца да ўрача. І ні ў якім разе не чапайце праблемнае месца рукамі, яго таксама нельга прыпякаць, змазваць баўтушкай! Так вы можаце занесці ў рану інфекцыю. Але, паўтаруся, выпадкі індывідуальнай непераноснасці сустракаюцца вельмі рэдка. У 99% кліентаў пры правільным доглядзе ўсё загойваецца добра.

да зместу

Як правільна даглядаць зону перманентнага макіяжу

Такім чынам, праз 4 гадзіны пасля працэдуры вобласць ПМ павінна быць сухой, утворыцца тонкая плеўка.

Першы дзень зону перманентнага макіяжу трэба праціраць хлоргексідынам, выкарыстоўваць раназажыўляльную мазь на аснове пантэнола (выдатна падыходзіць мазь беларускай вытворчасці). Змазваць 1-2 разы на дзень тонкім слоем.

Паступова з'явіцца скурачка, пад якой яшчэ будуць ісці працэсы рэгенерацыі. Яна фарміруецца з крыві, плазмы, клетак верхняга слою эпідэрмісу і пігменту (вось чаму бровы першы час такія яркія).

Скурачка падсыхае і абараняе скуру, пакуль там не нарасце новая тканка. Яна яшчэ не паўнавартасная, спаяная са скурачкай. Калі ж клетка цалкам згенеруе і сфарміруе сваю абалонку, яна аддзеліцца – у гэтым месцы скурачка трэсне і адпадзе.

Ні ў якім разе нельга чухаць альбо адрываць рэшткі скурачкі! Адарваўшы, вы пашкодзіце абалонку клеткі. Зноў вылучыцца сукравіца, загойванне пачнецца па-новаму, бо скура траўміраваная яшчэ больш ... Вынік – нераўнамерны колер, рубчыкі, ямкі. Натуральным чынам скурачка адслаіцца праз 4-5 дзён, пад ёй будзе новая скура.

Падчас загойвання нельга наведваць лазню, саўну, басейн. У цэлым вынік перманентнага макіяжу можна ацэньваць толькі праз месяц, калі завершацца ўсе рэгенерацыйныя працэсы.

да зместу

Ці абавязковая карэкцыя перманентнага макіяжу?

Ці абавязковая карэкцыя перманентнага макіяжу?

Так, абавязковая, таму што перманентны макіяж – працэдура двухэтапная. Бывае, што пасля першага этапу ўсё атрымалася добра і паклалася раўнамерна, але гэта рэдка. Абавязкова наведайце майстра праз месяц: гэта не спроба выцягнуць з кліента дадатковыя грошы, гэта неабходнасць адкарэктаваць тыя шурпатасці, якія цяпер бачыць толькі спецыяліст. Часта бываюць тэхнічныя дэфекты, неспрактыкаванаму воку яны непрыкметныя, але моцна ўплываюць на якасць і тэрмін нашэння ПМ, раўнамернасць выхаду пігменту з часам. Калі іх не выправіць, то праз паўгода яны стануць відавочнымі для ўсіх.

да зместу

Каму перманентны макіяж проціпаказаны?

Існуюць абсалютныя і адносныя супрацьпаказанні. Вось асноўныя з іх:

  • Парушэнне згусальнасці крыві;
  • Прыём прэпаратаў, што разрэджваюць кроў;
  • Захворванні крыві і крыватворных органаў;
  • ВІЧ;
  • Аслаблены імунітэт;
  • Аўтаімунныя захворванні;
  • Эпілепсія;
  • Калі патрэбна хіміётэрапія;
  • Цукровы дыябет (зрэшты, працэдура магчымая пры кампенсаваным дыябеце ва ўстойлівай рэмісіі);
  • Павышаны артэрыяльны ціск;
  • Цяжарнасць і кармленне грудзьмі;
  • Вострыя бактэрыяльныя захворванні;
  • Любыя вірусныя захворванні;
  • Узрост да 18 гадоў (але пры вострай неабходнасці ПМ магчымы з дазволу бацькоў і ў іх прысутнасці з 16 гадоў).
да зместу

Ці павінен майстар перманентнага макіяжу быць медыкам?

Не абавязкова. Сярод сучасных майстроў ПМ ёсць і ўрачы, і мядсёстры, і візажысты, мастакі, былыя бухгалтары і інжынеры.

Выбіраючы майстра, звярніце ўвагу на яго вопыт, партфоліа, пацікаўцеся водгукамі кліентаў.

У салоне ці кабінеце ПМ павінны выконвацца санітарна-гігіенічныя правілы (маецца адпаведны сертыфікат, майстар выкарыстоўвае аднаразовыя пальчаткі, іголкі стэрыльныя альбо аднаразовыя і г.д.).

Улічыце ўсё вышэйсказанае, і ваша прыгажосць не запатрабуе ахвяр!

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 24

У журналістыцы з 1999 года. Любімая тэма – чалавек, яго лёс. Упэўнена: толькі той матэрыял будзе жыць, які прапушчаны аўтарам праз сэрца, прачулы да апошняй коскі. Сухія ж, шаблонныя артыкулы не затрымаюцца ў памяці чытача, не паўплываюць на яго светаўспрыманне... Вельмі люблю сваю працу. Але штораз, паказваючы герою матэрыялу гатовы нарыс, хвалююся, быццам здаю важны іспыт: ці здолела зберагчы-перадаць словамі тое самае, асабістае? Ці адгукаецца душа на радкі? Цвёрда перакананая, што «маленькіх» людзей не бывае. Веру ў закон сеяння і жніва.