15.09.2017
15.09.2017

Першае месца – здаровы лад жыцця!

logo
Навiны
0 12
Аўтар:
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Каманда «ЗЛЖ» Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя перамагла на абласной міжгаліннай спартакіядзе. Яна прайшла на турыстычнай базе «Лясное возера» Баранавіцкага раёна.

За прызавыя месцы спаборнічалі работнікі сістэмы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай ахове Брэсцкага аблвыканкама, упраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай аховы насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай аховы Рэспублікі Беларусь.

Лепшых вызначылі ў легкаатлетычнай эстафеце, настольным тэнісе, скачках у даўжыню з месца, кіданні мяча, валейболе, дартсе. Выпрабаванні былі як каманднымі, так і індывідуальнымі.

Удзельнікі каманды-пераможцы лічаць, што абыйсці супернікаў ім дазволіў моцны камандны дух і ўпэўненасць у сваіх сілах.

 

Маргарыта Сяргеева,
журналіст Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены,
эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

 

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 12

Глядзіце таксама