23.02.2024
23.02.2024

Пірог з вішняй ад блогера. Пакрокавы рэцэпт

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Мы вельмі мала ведаем пра беларускую кухню, часцяком прымаючы яе за простую і аднатыпную. Але насамрэч гэта далека не так.  Беларуская кухня ўсходняй часткі краіны адрозніваецца ад кухні заходняй, паколькі доўгі час гэтыя часткі былі ізаляваны адна ад адной. Таму наша кухня вельмі самабытная і арыгінальная. 

Найбольш вядомыя стравы беларускай кухні звязаны з бульбай. У нашай краіне вырошчваюць смачныя, рассыпістыя гатункі бульбы з высокім утрыманнем крухмалу — менавіта таму сапраўдныя беларускія дранікі не маюць патрэбы ў дадатковай муцэ. Славіцца беларуская кухня мяснымі вырабамі. Для падрыхтоўкі розных страў шырока выкарыстоўваецца жывёльны тлушч і сметанковае масла.

Цікава, што ў традыцыйнай беларускай кухні практычна не было пшанічнай мукі. Затое шырока выкарыстоўвалася так званая «чорная» мука: аўсяная, жытняя, ячменная, грачаная і гарохавая, прычым іх ніколі не змешвалі ў адной страве. Мабыць, варта пазнаёміцца са стравамі беларускай кухні бліжэй!

Знакамітая блогерка Алена Браніславаўна пра гісторыю, этапы фарміравання, а таксама самыя розныя рэцэпты беларускай кухні ведае напэўна ўсё. У сваіх соцсетках з падпісчыкамі яна рэгулярна дзеліцца нетыповымі і вельмі смачнымі рэцэптамі. З сённяшняга дня партал Слушна таксама будзе размяшчаць смачныя рэцэпты страў беларускай кухні ад Алены Браніславаўны.

Блогер Алена Браніславаўна Серада

Алена Серада, блогер, гаспадыня сямейнай харчэўні ў Тураве:
— Вітаю добрых людзей, чытачоў цудоўнага партала Слушна. Мяне завуць Алена, я гаспадыня невялічкай сямейнай харчэўні, што знаходзіцца ў старажытным Тураве. Люблю сваю краіну, яе краявіды, мову, і, вядома, ж кухню. Я доўга думала з чым прыйсці да вас на першую сустрэчу. І вырашыла, што ісці трэба, па добрай традыцыі, з хлебам-соллю, караваем, ці пірагом. А таму — сустракайце. Сёння частуемся пірогом з вішняй.

Пірог просты ў прыгатаванні, вам не патрэбны заморскія інгрэдыенты . Да таго ж у яго зручны таймінг, вы можаце замясіць цеста з вечара, а раніцай частаваць сваіх родных.

Інгрэдыенты для пірага з вішняй

Інгрэдыенты для цеста

  • Мука в/с — 300 гр
  • Малако халоднае — 110 гр
  • Яечка —1 шт
  • Масла сметанковае халоднае — 90 гр
  • Цукар — 35 гр
  • Соль — 5гр
  • Дрожжы свежыя —15 гр

Начынка можа быць любая . Сёння пірог з вішняй

  • Вішня без костак — 600 гр ( можна выкарыстоўваць замарожаную)
  • Цукар — па смаку
  • Крухмал кукурузны — 2 ст л
  • Яечка для змазвання

Муку і масла перацерці

Муку і халоднае масла перацерці да кробнай крошкі.

Змяшаць інгрэдыенты

Змяшаць малако, яйкі, дрожжы, соль, цукар і дадаць да мукі з маслам.

Замяшаць цеста

Замясіць мяккае, не ліпкае цеста. Пакласці ў міску, абавязкова накрыць і адправіць у халадзільнік на 8-12 гадзін.

Гатуем начынне

Для начынкі у пасудзе з тоўстым дном змяшаць вішню, цукар, крухмал. Памешваючы, варыць да загусцення . Астудзіць

Цеста для пірага

Перад выпечкай дастаць цеста з халадзільніка. Яно не вырасце высокім , але ж у сярэдзіне будзе порыстым і рыхлым.

Падзяліць цеста на дзве часткі

Падзяліце цеста на две часткі (2/3) . Раскатайце таўшчынёй 0,5 см , акружнасцю па дыяметру формы (20-24 см).

Раскатываем цеста

Змажце форму маслам і прасыпце сухарамі.

Палажыць раскатаны ліст

Пакладзіце ў форму раскатаны пласт , на яго выкладзіце начынне.

Пакладзіце начынне

Верх пірага аформіце па сваім гусце . Я прапаную варыянт «Пляцёнка»

Змажце пірог яечкам і выпякайце ў духоўцы пры 180 градусах 30-35 хвілін.

Гатова! Смачна есці!

Смачны, як быццам торт. Рэцэпт маркоўнага кекса

 

 

 

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Блогер і гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве. Чалавек, які ведае ўсё пра беларускую кухню і нават больш.