06.12.2017
06.12.2017

Чаму беларусы не ўсміхаюцца? Частка 2. Кампенсуем недахоп сонца!

logo
Адметнасць беларусаў
0 32
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Часта ўсміхацца беларусам перашкаджае не толькі наша спецыфічная жыццёвая псіхалогія і біялагічныя асаблівасці (памятаеце пра цэнтр задавальнення з першай часткі нашага матэрыялу?).

Яшчэ адной перашкодай для пазітыўнага і роўнага настрою ў нашых мясцінах стаў недахоп сонца.

Паводле звестак Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, колькасць ясных дзён у Беларусі – усяго 20-35 за год, пахмурных – ад 175 на паўночным захадзе да 135 на паўднёвым усходзе. Восенню і зімой бываюць такія месяцы, калі мы не бачым сонца па 20 дзён запар! Магчыма, у гэтым хаваецца яшчэ адна загадка «звыкла стомленага беларускага твару».

Як сонца ўплывае на наш настрой?

Фота Альфреда Микуса "Беларускія прыгажуні"

Сонечнае святло нездарма называюць жыватворным. Яно станоўча ўздзейнічае на ўсе працэсы абмену рэчываў у арганізме, абараняе ад дэпрэсіі і падымае настрой. Звязана гэта з тым, што сонца ўплывае на выпрацоўку сератаніну. У народзе яго называюць «гармонам шчасця».

Пры недахопе сератаніну мы адчуваем:

  • дрымотнасць;
  • млявасць;
  • адсутнасць станоўчых эмоцый;
  • маларухомасць.

Калі сератанін у норме, мы адчуваем:

  • прыліў сіл;
  • паляпшэнне эмацыйнага настрою;
  • жаданне ўвасабляць у жыццё планы і рухацца.

Чаму важна быць «на пазітыве»?

Пра тое, што займацца гігіенай душы важна не толькі для вас асабіста, але і для тых, хто побач з вамі, мы адзначалі ў першай частцы. А вось у чым яшчэ можа быць плюс асабіста для вас, дык гэта ў тым, што супраціўляльнасць арганізма хваробам у аптыміста вышэй.

Так, напрыклад, дацкія навукоўцы апыталі 600 людзей, якія пакутуюць ад ішэмічнай хваробы сэрца (ІХС), з розніцай у 5 гадоў. Аказалася, што аптымісты і пазітыўна настроеныя пацыенты паміралі на 42% радзей у параўнанні з песімістамі. Шмат у чым гэта было звязана з тым, што настроеныя на жыццё і здароўе людзі не апускалі рукі, больш рухаліся і выконвалі пасільныя фізічныя практыкаванні.

Тры эфектыўныя крокі для барацьбы з панурасцю

Прырода Беларусі - Бывай лета!

Крок 1. Больш святла

Яркае святло стымулюе выпрацоўку сератаніну і тым самым прадухіляе развіццё дэпрэсіі. Штодзённае і доўгае знаходжанне ў офісе можа не выклікаць хандры, калі вы ўключыце ў кабінеце лямпы. Асабліва эфектыўнымі будуць лямпы дзённага святла.

Крок 2. Устаньце з канапы

Практыкаванні памяншаюць неспакой, дэпрэсію і адчувальнасць да стрэсу. Калі вы праціўнік актыўных фізічных нагрузак, замяніць іх можна звычайнай хадой. Усё што заўгодна, абы не сядзець на месцы! Спачатку вам будзе складана зрушыцца з месца. Але потым вы з задавальненнем адзначыце, што нават невялікі праменад здольны супакоіць і падняць настрой і працаздольнасць.

Крок 3. Папаўняем недахоп вітаміну D

Тое, што вітамін Д уплывае на псіхічную сферу чалавека, даказана шматлікімі навуковымі даследаваннямі. Як жа змагацца з яго недахопам? Бо асноўная ўмова для натуральнага ўтварэння гэтага важнага вітаміну – уздзеянне сонечных прамянёў на скуру.

 
Аляксей Пачкайла
Урач-педыятр, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт кафедры паліклінічнай педыятрыі БелМАПА
Пры ўсім зачараванні і багацці нашага любімага краю, істотная праблема, я б сказаў, нацыянальнага маштабу, – недахоп сонца ў жыцці беларусаў. Гэта значны фактар рызыкі развіцця дэфіцыту найважнейшага з вітамінаў – вітаміна Д, які стварае сапраўды незлічоныя пазітыўныя эфекты ў арганізме чалавека. Больш чым 8-месячны на працягу года недахоп сонечных дзён прыводзіць беларускую папуляцыю да шырокага распаўсюджання гэтага дэфіцыту. Больш за 5 гадоў мы праводзім навуковае даследаванне, якое сведчыць: да 90% беларускіх дзяцей у асенне-зімова-вясновы перыяд года дэманструюць забяспечанасць вітамінам Д ніжэй за аптымальныя значэнні. Такая ж сітуацыя і ў сумежных краінах з падобнымі кліматычнымі ўмовамі.

Дэфіцыт вітаміну D прыводзіць да больш высокай рызыцы развіцця і больш цяжкага цячэння шэрагу псіхічных захворванняў і расстройстваў, эмацыйных і паводзінскіх парушэнняў у дзяцей і дарослых.

У той жа час дадатковая датацыя вітаміну D прыводзіць да адваротных пазітыўных уплываў.

Што рабіць?

 
Аляксей Пачкайла
Урач-педыятр, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт кафедры паліклінічнай педыятрыі БелМАПА
У апошнія гады нам удалося пераламаць сітуацыю і пераканаць нашых калег-урачоў і пацыентаў у тым, што дзіця мае патрэбу ў штучнай датацыі вітаміну Д не толькі ў раннім узросце і не толькі ў сувязі з рызыкай развіцця рахіту. У свеце прыняты шэраг пагаджальных дакументаў, адзіных у адзіным – развіццё дэфіцыту вітаміну Д варта папярэджваць, пацверджаны дэфіцыт – лячыць.

рэкамендуемыя нормы спажывання вітаміну Д для розных узроставых груп насельніцтва

У адпаведнасці з Практычным кіраўніцтвам па паступленні вітаміну Д і лячэнні яго дэфіцыту ў Цэнтральнай Еўропе (2013 г.) устаноўлены рэкамендуемыя нормы спажывання вітаміну Д для розных узроставых груп насельніцтва:

  • дзіця першага паўгоддзя жыцця павінна быць забяспечана 400 МЕ вітаміну Д у суткі,
  • другога паўгоддзя – 400-600 МЕ / сут,
  • ад 1 года да 18 гадоў – 600-1000 МЕ / сут,
  • дарослыя людзі (у тым ліку сталыя людзі) – 800-2000 МЕ / сут.

У кіраўніцтве выдзеленыя асобныя групы (неданошаныя дзеці, людзі з атлусценнем, цяжарныя і лактыруючыя жанчыны, людзі, якія працуюць у начную змену і цемнаскурыя), для якіх устаноўлены асаблівыя нормы забеспячэння вітамінам Д.

Вельмі важна разуменне неабходнасці такой прафілактыкі, своечасовае і шырокае яе правядзенне.

Увага! Дозу вітаміну Д менавіта для вас можа падабраць толькі ўрач. Ёсць асаблівасці прызначэння прэпарату ў залежнасці ад узросту, перанесеных захворванняў і г. д.

Змяніць маркотныя і зласлівыя твары беларусаў цалкам рэальна. Дапамагчы ў гэтым можа не толькі выпрацоўка навыку заўважаць добрае, але і цалкам канкрэтныя рэкамендацыі: не забываць уключаць у памяшканні святло, рухацца, а таксама параіцца з доктарам з нагоды дадатковага прыёму вітаміну Д.

Ці прымаць вітамін D? Меркаванне эксперта

 

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 32

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.
Глядзіце таксама