06.01.2018
06.01.2018

Карыснае свята: як накрыць стол без маянэзу і пакінуць гасцей задаволенымі

logo
Здаровае меню
154 039
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Святы – няпросты час для нашай стрававальнай сістэмы. Жаданне з’есці ўсё і пабольш змагаецца з ідэяй пра здаровы лад жыцця, які прынята пачынаць у першы месяц новага года. Здаровыя людзі прапануюць не ісці на кампраміс. І пачаставацца з карысцю для арганізма.

Дапамагчы з складаннем святочнага меню мы папрасілі Паўла Макоўку.

 
Павел Макоўка
Шэф-повар кафэ «Меркурый»

Вясковая салата з семачкамі лёну

На 4 порцыі вазьміце:

  • 2 салодкія перцы;
  • 4 саспелыя памідоры;
  • 5 памідораў чэры;
  • 4 сярэднія агуркі;
  • 6 радзісак;
  • 1 чырвоную салодкую цыбуліну;
  • пучок зеляніны (кінзы, кроп, пятрушка);
  • 2 ст. л. семачак лёну;соль, свежазмолаты перац.

Для запраўкі:

Любы нерафінаваны раслінны алей або натуральны ёгурт.

Як гатаваць:

  1. Разрэжце перац на 4 часткі, ачысціце, памажце скурку алеем.
  2. Запякайце пры тэмпературы 180°С да з’яўлення чорных падпалінак. Астудзіце, ачысціце перац ад скуркі. Астатнюю агародніну парэжце буйнымі кавалачкамі любой формы.
  3. Выкладзіце агародніну ў салатнік, пасаліце, паперчыце, паліце алеем або ёгуртам, пасыпце семкамі лёну, зверху пакладзіце мікст з зеляніны.

Ільняныя семачкі ўтрымліваюць шмат карысных рэчываў, неабходных для нармальнага функцыянавання арганізма (станоўчы ўплыў на страўнікава-кішэчны тракт, функцыянаванне клетак нервовай сістэмы, метабалізм, нармалізацыю тлушчавага абмену, імунапратэктарнае дзеянне): поліненасычаныя тлустыя кіслоты амега-3, -6, і -9, сялен, калій, вітаміны В.

Скумбрыя ў праванскіх травах  

На 2 порцыі вазьміце:

  • 1 свежамарожаную скумбрыю;
  • 2 долькі лімона.

Для марынаду:

  • 40 г расліннага алею;
  • 20 г соевага соусу;
  • 30 г гарчыцы;
  • 10 г соку лімона;
  • сумесь праванскіх траў (чабор, размарын, арэгана).

Як гатаваць:

  1. Разбярыце скумбрыю на філе. Пінцэтам выдаліце міжрэбравыя косткі.
  2. Змяшайце інгрэдыенты для марынаду і заліце філе. Пакіньце на некаторы час.
  3. Пакладзеце дольку лімона на філе, згарніце яго ў рулецік так, каб брушка аказалася зверху, зафіксуйце зубачысткай.
  4. Запякайце 8 хвілін у разагрэтай духоўцы пры 160°С.

Усяго 100 грамаў скумбрыі даюць палову сутачнай патрэбы арганізма ў бялку. Гэтая рыба засвойваецца ў тры разы хутчэй, чым ялавічына, што істотна зніжае нагрузку на страўнікава-кішэчны тракт.

Баклажан, запечаны з фетой і чэры

На 1 порцыю вазьміце:

  • 1 баклажан;
  • 3 памідоры чэры;
  • 100 г сыру фета.

Для марынаду:

  • 2 зубчыка часныку;
  • 40 г расліннага алею;
  • 20 г соевага соусу;
  • арэгана, чорны молаты перац.

Як гатаваць:

  1. Нарэжце баклажан да пладаножкі веерам, замарынуйце на 30 хвілін.
  2. Пакладзіце баклажан у форму веерам, зверху – чэры, разрэзаныя напалову, і паламаны кавалачкамі фету.
  3. Запякайце 20 хвілін пры 170°С.

Баклажаны – нізкакаларыйны прадукт, багаты каліем і клятчаткай.

Панна-кота з цытрусавым кампатэ*

На 6 порцый вазьміце:

  • 600 г вяршкоў;
  • 200 г малака;
  • 12 г жэлаціну;
  • 50 г мёду.

Для кампатэ:

  • 1 апельсін (філе з цэдрай);
  • 1 грэйпфрут (філе);
  • 30 г трысняговага цукру;
  • сумесь спецый (карыца, гваздзік, аніс).

Як гатаваць:

  1. Акуратна змяшайце цытрусавае філе і цэдру з цукрам і спецыям і падагрэйце на невялікім агні.
  2. Залейце жэлацін малаком. У рондалі злучыце вяршкі, мёд і жэлацін і давядзіце сумесь да кіпення.
  3. Астуджаную панна-коту разліце па формачках, зверху выкладзіце кампатэ.

*Кампатэ – дэсерт з садавіны і ягад, які гатавалі яшчэ ў сярэднявечнай Еўропе. У яго аснове – пюрэ або кавалачкі свежай садавіны і ягад, звараныя ў цукровым сіропе. Кампатэ з даданнем пекціну, жэлаціну або крухмалу часта выкарыстоўваюць для залівання тартоў і пірожных.

Смачных і карысных вам святаў!

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

154 0 39