28 Мая
28.05.2019

Пра сарамлівасць і страх (+відэа)

logo
Знайдзі сябе
46 0 43
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A
Сарамлівасць і страх перад рэакцыяй навакольных абмяжоўваюць нашу актыўнасць значна мацней, чым любая фізічная хвароба. Многія людзі з рассеяным склерозам могуць хадзіць, але робяць гэта не так спрытна, як хацелася б. Няўклюдныя рухі часта прымаюць за алкагольнае ап’яненне. Страх сустрэць у вачах іншых людзей насмешку або шкадаванне не дае ім выйсці з дому. 

Людзі часта паводзяць сябе жорстка і няўмела, сутыкаючыся з недасканаласцю іншых, бо не ведаюць, што ім рабіць, як рэагаваць. Мала каму пашанцавала вырасці ў бацькоў, якія змаглі навучыць не баяцца быць сабой і з любоўю прымаць недасканаласць іншых. У асноўным, усіх вучылі браць прыклад з лепшых і не паказваць сваю слабасць. Таму ў душы любога з нас жыве страх няўдачы, страх апынуцца нязграбным, няёмкім, страх абняславіцца.

Як навучыцца спраўляцца са сваімі страхамі і сарамлівасцю?

Выйсце толькі адно – прыняць сябе. Перастаць змагацца з самім сабой, з той рэальнасцю, якая ёсць на дадзены момант. Гэта вызваліць вялікую сілу, якая маецца ў кожным з нас ад прыроды, і дазволіць накіраваць яе на стварэнне свайго шчаслівага жыцця.

Вось 7 рэкамендацый, якія дапамогуць зразумець, прыняць і палюбіць сябе:

  1. Перастань сварыцца на сябе за сваю недасканаласць. Дай сабе права жыць сваё, няхай не ідэальнае, але СВАЁ жыццё.
  2. Стаўся з павагай да свайго цела. Гавары сабе, што я такая/такі, як ёсць, і іншага цела ў мяне не будзе. Маё цела – гэта мой дом у гэтым жыцці. Шкада, што яно не заўсёды слухаецца мяне, але я люблю яго за тое, што маёй душы ёсць дзе жыць.
  3. Будзь для сябе «любячым бацькам (маці)» – хвалі за тое, што атрымліваецца, і суцяшай, калі штосьці не атрымалася.
  4. Знайдзі людзей, у супольнасці якіх можна без сарамлівасці быць сабой. Калі не атрымліваецца знайсці такіх сярод блізкіх і сяброў – звярніся ў групу псіхалагічнай падтрымкі.
  5. Пастарайся зразумець іншых людзей. Усім страшна бачыць недасканаласць кагосьці, яна нагадвае пра сваю ўласную недасканаласць і крохкасць перад гэтым светам. І іх рэакцыі, якія прыносяць нам боль, прадыктаваныя гэтым страхам, а не жаданнем пакрыўдзіць.
  6. Навучыся цаніць тое, што маеш. І надавай гэтаму большае значэнне, чым тым рэчам, якія не атрымліваюцца.
  7. Дазволь сабе прымаць дапамогу. Прыняць дапамогу – не значыць праявіць слабасць. Гэта значыць – зрабіць крок насустрач рэальнасці, сабе самому і іншаму чалавеку, які гатовы быць побач.

https://www.youtube.com/watch?v=Vr3QtQphA-c

Відэа – Генадзь Сукач.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

46 0 43