21.06.2018
21.06.2018

Праект «Новае жыццё ў абмен на накрывачкі» набірае абароты

logo
Навiны
96 021
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Нягледзячы на канікулы, школьнікі з краязнаўчай змены гарадскога аздараўленчага лагера «Ранак» далучыліся да дабрачыннай акцыі «Новае жыццё ў абмен на накрывачкі».

Пра яе супрацоўнікі аздараўленчага лагера даведаліся дзякуючы артыкулам на інтэрнэт-партале 24health.by.

Праект стартаваў у Беларусі ў пачатку года. Арганізатары дабрачыннай акцыі выступілі з заклікам паўдзельнічаць у зборы пластыкавых накрывачак. Грошы, атрыманыя за перапрацоўку другаснай сыравіны, пойдуць на набыццё абсталявання і медыцынскіх прэпаратаў для людзей, якім гэта неабходна.

новая жизнь в обмен на крышечки

Разам з Event-менеджарам Анастасіяй Ціхановіч дзеці з радасцю далучыліся да гэтага сацыяльнага праекта пад дэвізам «Закруцім добрую рэч!». На працягу ўсёй змены ўдзельнікі дамовіліся збіраць пластыкавыя накрывачкі ў спецыяльныя кантэйнеры, якія ўжо ўстаноўлены ў атрадных кабінетах. Па заканчэнні акцыі сабраныя «крышарыкі» (так арганізатары называюць пластыкавыя накрывачкі) аддадуць на перапрацоўку.крышечки

У некаторых буйных крамах горада з пачатку лета ўстаноўлены кантэйнеры ў выглядзе чайных хатак. На кантэйнеры ёсць лагатып акцыі – дрэва з накрывачкамі. У адзін такі домік змяшчаецца 50 кг «крышарыкаў».

У перспектыве плануюць усталяваць як мага больш кантэйнераў у грамадскіх месцах – у аб'ектах гандлю, установах адукацыі і выхавання, грамадскага харчавання, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Зараз арганізатары за ўласныя сродкі вырабляюць кантэйнеры, таму любая дапамога будзе карыснай у гэтай добрай справе. Усю інфармацыю пра праект можна прачытаць у сацыяльных сетках «ВКонтакте» і Facebook.

Кожны ахвочы можа далучыцца да акцыі, пачаўшы збіраць пластыкавыя накрывачкі для выратавання жыццяў.

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

96 0 21

Журналіст. Радыёвядучая. Вышэйшая адукацыя. Стаж працы ў прафесіі – 20 гадоў. Родам з горада Маладзечна Мінскай вобласці. Адукацыя: сярэдняя агульнаадукацыйная школа мастацтваў г.Маладзечна з 1987 па 1998 год. З 2003 года дыпламаваны спецыяліст па сувязях з грамадскасцю. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя». Праца: усвядомленую працоўную дзейнасць пачала ў 1999 годзе, калі стала пазаштатным карэспандэнтам у «Маладзечанскай газеце» і на радыё «Маладзечна». З 2001 года працавала журналістам і спецыялістам па сувязях з грамадскасцю ў Грамадскім прэс-цэнтры, у прэс-цэнтры УУС Мінаблвыканкама, Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь і журналістам у часопісе «Галоўны бухгалтар» ТАА «Агенцтва Уладзіміра Граўцова». З ліпеня 2003 года – рэдактар Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё. Пасаду адказнага сакратара атрымала ў 2005 годзе ў дырэкцыі канала «Культура» Беларускага радыё. Акрамя забеспячэння планава-фінансавай дзейнасці канала «Культура», вядзення справаводства, актыўна займалася журналістыкай. З'яўлялася аўтарам і вядучай многіх музычна-забаўляльных праграм. Займаючы актыўную жыццёвую пазіцыю ў структуры Белтэлерадыёкампаніі, была абрана сябрам рэвізійнай камісіі прафсаюзнай арганізацыі. Са снежня 2017 года – рэдактар аддзела інтэрнэт-праектаў РУП «Рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся рэдактарам сайта газеты «Медыцынскі веснік», журналістам інфармацыйнага партала «Здаровыя людзі» і намеснікам старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі.