09.07.2018
09.07.2018

Прафесійны догляд скуры рук. Перавагі і супрацьпаказанні

logo
Прыгажосць і догляд
0 12
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Штодзённы і рэгулярны догляд рук уключае не толькі хатнія працэдуры. «Цяжкай артылерыяй» у барацьбе за прыгажосць і маладосць скуры рук стануць працэдуры ад прафесійных касметолагаў.

Пра тое, якія з іх найбольш эфектыўныя, мы запыталіся ў Алены Квітун, урача-касметолага першай катэгорыі медыцынскага цэнтра «Кравіра».

Працэдуры для амаладжэння скуры рук

Хімічны пілінг скуры рук

  • Хімічны пілінг скуры рук

Аблушчэнне верхняга арагавелага слою скуры пры дапамозе касметычных сродкаў.

 
Алена Квітун
Урач-касметолаг першай катэгорыі медыцынскага цэнтра «Кравіра»
Для маладой скуры з першымі прыкметамі старэння падыдуць паверхневыя пілінгі (саліцылавы, рэтыноевы (рэтынолавы або жоўты), міндальны, яблычны, малочны, гліколевы). Для больш узроставай скуры і пры выяўленых праблемах гіперпігментацыі – сярэднія (саліцылавай (30%); трыхлорвоцатнай (20%), малочнай, піравінаграднай, рэтынолавай кіслатой). Найбольш эфектыўна выкарыстанне пілінгаў курсамі (4-8 сеансаў) з прамежкамі каля 2 тыдняў паміж кожнай працэдурай. За 2 тыдні да правядзення хімічнага пілінга не варта загараць, а таксама трэба паклапаціцца пра тое, каб скура была абаронена ад ультрафіялетавых прамянёў. Ужывайце крэм з spf-фактарам не ніжэй за 20 адзінак.

Мезатэрапія - Біярэвіталізацыя

  • Мезатэрапія

Iн'екцыі полівітамінаў. Акрамя ўвільгатнення, яны насычаюць скуру карыснымі рэчывамі, паляпшаюць абмен рэчываў. Праводзяць звычайна 2 разы на год курсам з 10 сеансаў.

  • Біярэвіталізацыя

Iн'екцыі ў скуру гіалуронавай кіслаты. Добра вырашаюць праблему абязводжанай скуры. Эфектыўны курс з некалькіх сеансаў, прамежкі паміж якімі павінны складаць каля 2 тыдняў.

  • Безін'екцыйная мезатэрапія

Для праціўнікаў уколаў існуе безін'екцыйны метад. Пры яго выкарыстанні скура атрымлівае карысныя рэчывы пры дапамозе электрычнага току. Працэдура бязбольная, не патрабуе пашкоджанняў скурных пакроваў. Для рознага тыпу скуры спецыяліст падбірае свой склад вітамінаў, мікраэлементаў і арганічных кіслот. Праводзяць курсам з 5-10 сеансаў, якія выконваюць раз у тыдзень.

Фракцыйнае лазернае амаладжэнне рук

  • Фракцыйнае лазернае амаладжэнне рук

Заснавана на ўздзеянні на зоны, якія патрабуюць карэкцыі, з дапамогай лазера. У выніку знікаюць дробныя зморшчынкі, паляпшаецца тургор скуры, становіцца роўным колер.

  • Фотаамалоджванне

Працэдура ўяўляе сабой уздзеянне на скуру рук з дапамогай светлавых імпульсаў. Падыходзіць для тых, хто змагаецца з пігментацыяй і сасудзістымі зорачкамі. Звычайна патрабуецца 2-3 сеансы.

  • RF-ліфтын

Уздзеянне на скуру рук з дапамогай радыёхвалёвых імпульсаў. Дзякуючы чаму больш актыўна выпрацоўваецца калаген і эластын. Скура становіцца больш шчыльнай, эластычнай.

Да выканання працэдуры існуе шэраг супрацьпаказанняў

  • алергія на кампаненты касметычных сродкаў;
  • вострае рэспіраторнае захворванне;
  • інфекцыйныя працэсы;
  • цяжарнасць і перыяд кармлення грудзьмі.

Сучасная касметалогія дазваляе вырашаць самыя разнастайныя праблемы скуры рук (завяданне, абязводжванне, пігментацыя, сасудзістыя зорачкі і інш.). Але правіла нязменна: папярэдзіць лягчэй, чым лячыць. Чым раней вы задумаецеся пра прафілактыку старэння вашых рук, тым даўжэй яны будуць выглядаць маладымі і здаровымі.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 12

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.
Глядзіце таксама