02.09.2022
02.09.2022

Проста і густоўна. Як прыгатаваць штрудзель са слівамі і арэхамі?

logo
Навiны
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Усім даўно знаёмы штрудзель з яблыкаў, а вось штрудзель са слівай і арэхамі, гатаваў не кожны. Калі падаваць з пламбірам, то ўвогуле ўсе смакавыя рэцэптары будуць прыемна здзіўлены, і добры настрой вам будзе забяспечаны. Проста і густоўна.

Што да начыння, то тут галоўную ролю выконваюць слівы — саспелыя, пругкія і духмяныя. Кампанію ім складуць арэхі, падыдуць грэцкія, але можна выкарыстоўваць любыя, як вам дазволіць ваша фантазія, можна дадаць разынкі.

Не абыйсціся без сухароў (часткова можна замяніць бісквітнай дробкай), або выкарыстоўваць, што ёсць пад рукой: звычайнае печыва, якое забярэ ў сябе частку вільгаці, якая ўтворыцца пры запяканні, таму што сумесь са сліў атрымліваецца вадкая, саспелыя слівы яшчэ пускаюць сок . Выпякаць штрудзель са слівамі трэба 40-45 хвілін і падаваць абавязкова з кавалачкам пламбіру.

Штрудзель

Цеста пластовае можна прыгатаваць самому,  а можна набыць пластовае дражджавое ў прадуктовай краме, і з дапамогай мукі альбо качалкі раскатаць вельмі тонка.

Калі рабіць цеста самому, то вось, што вам спатрэбіцца:

Ігрэдыенты

  • пшанічная мука – 200 г
  • соль – 1 дранка
  • курынае яйка – 1 шт
  • сметанковы алей – 2 ст л
  • вада – 50 мл
  • 9% воцат – 1 г. л.

Спосаб гатавання

У міску прасейваем муку, дадаем дробку солі. Па цэнтры робіцца паглыбленне, уліваем цёплую ваду, разбоўтанае відэльцам яйка, воцат, а таксама 2 сталовыя лыжкі распаленага алею.

Замешваем мяккае цеста. Дзелім яго на 4 часткі, размінаем рукамі ў аладкі.

Змазваем кожную аладку распаленым алеем (1 ст л). І складаем адзін на адно ў выглядзе вежкі. Міску прыкрываем ручніком і ставім у халадзільнік на 30-40 хвілін.

Штрудзель 3

Па заканчэнні гадзіны дастаем цеста з халадзільніка. Сіліконавы кілімок або вялікі кухонны ручнік багата прысыпаем мукой, выкладваем цеста і качалкай, змазанай алеем, раскочваем як мага танчэй, каб было празрыстым. Можна дапамагаць сабе рукамі — прасоўваць руку пад цеста і з сярэдзіны акуратна цягнуць на сябе. Цеста павінна быць размеркавана вельмі тонка, амаль да празрыстасці.

Інгрэдыенты для начыння

  • слівы – 300 г (вага без костачкі)
  • цукар – 5-6 ст л
  • арэхі грэцкія – 1/2 ст (па гусце)
  • Молатая карыца – 0,5 г л
  • печыва (або сухары молатыя 3 ст л) – 4-5 штук буйнога памеру

Інгрэдыенты для змазвання і ўпрыгожвання

  • сметанковы алей – 50 г
  • карыца з цукрам – карыцы паў гарбатнай лыжкі, цукру 1-2 ст.л.

Спосаб гатавання

Мыем слівы, чысцім костачкі і разразаем саломкай. Патэльню змазаць сметанковым алеем, дадаць раздробненае печыва, пару хвілін смажыць на сярэднім агні.

Слівы

Дадаць слівы, цукар – 5-6 ст л, карыцу – 0,5 г л, арэхі грэцкія – 1/2 ст, па гусце (здрабніць не дробна). Пару хвілін тушым, слівы пусцяць сок. Астудзіць.

Цеста павінна быць раскачана вельмі тонка, амаль да празрыстасці. Раскочваем цеста, падсыпаўшы пад яго муку. Пажадана, каб проста яго перанесці на бляху.

Зверху выкладваем начынне, адыходзячы ад краёў 4-5 см.

Начынне для штрудзеля

Дапамагаючы сабе сіліконавым кілімком (або ручніком), згортваем цеста ў рулет, не скручвайце занадта шчыльна, пакіньце трохі месца ў завітках, каб сіропу са сліў было дзе кіпець, а цеста добра прапякло.

На бляху пасыпаць мукі, каб цеста не прыліпала, можна на паперу для выпякання акуратна пакласці штрудзель.

Штрудзель 4

І зноў-такі з дапамогай кілімка (ручніка) пераносім выраб на бляху, высланую паперай для выпечкі. Зверху змазваем сметанковым алеем. Можна крыху абсыпаць карыцай і цукрам.

Зрабіць іголкай кулінарнай ці калыпком адтуліны, або надрэзы для пары і соку. Запякаем штрудзель са слівамі ў духоўцы, загадзя разагрэтай да 180 градусаў, на працягу 40-45 хвілін, да зарумяньвання. Першыя паўгадзіны адчыняць дзверцы духоўкі непажадана.

Штрудзель 6

Пакінуць у адчыненай духоўцы. Дадаць марожанае і прыемнага апетыту.

Карысныя цукеркі і казінакі для прыгожай фігуры. Топ-3 незвычайных рэцэпта

Матэрыялы на сайце bel.24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце bel.24health.by

0

Глядзіце таксама