10.01.2019
10.01.2019

Скокнула з парашутам – і перамагла!

logo
Асобы i лёсы
0 37
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Акушэр-гінеколаг Ганцавіцкай ЦРБ Таццяна Буйніч заняла першае месца ў конкурсе «Самы лепшы дзень-2018».

У свае 63 гады доктар упершыню ў жыцці рызыкнула скокнуць з парашутам з вышыні 3,5 тысячы метраў! Відэа са скачком Таццяны ўжо разляцелася па сеціве. А смелую жанчыну актыўна падтрымалі не толькі жыхары Ганцавічаў, але і ўсёй рэспублікі. Літаральна за апошнія суткі колькасць галасоў дасягнула 1256. Годная перамога!

Таццяна Васільеўна Буйніч, акушэр-гінеколаг, шмат гадоў узначальвае радзільнае аддзяленне Ганцавіцкай ЦРБ.

Урач-гігіеніст (загадчык аддзела грамадскага здароўя) Салігорскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Аляксандр Дубовік стаў другім. Падобна, натхненне і ініцыятыва не прайшлі дарэмна. Аляксандр змог зацікавіць вучняў старэйшых класаў інтэрактыўнай лекцыяй. І заручыўся падтрымкай у выглядзе 1082 галасоў.

У тройцы лідараў і Віктар Зольнікаў. Яго шчупак вагой амаль у 7 кг быў годна ацэнены 288 галасамі.

Конкурс «Самы лепшы дзень-2018» стартаваў з пачатку снежня. Разам з вамі мы стваралі навагодні настрой, з цікавасцю назіраючы за гісторыямі ўдзельнікаў.

Хтосьці ў 69 гадоў упершыню атрымаў шанц ажыццявіць мару ўсяго жыцця і з'ездзіць у Парыж, хтосьці кінуў сабе выклік і змог паўдзельнічаць у Мінскім паўмарафоне, хтосьці нарэшце дазволіў сабе няхай невялікае, але важнае падарожжа. А для кагосьці 2018 год адзначыўся нараджэннем доўгачаканага дзіцяці.

Каманда інфармацыйнага партала Здаровыя людзі і Слушна дзякуе ўсім, хто адважыўся заявіць пра сябе, хто падтрымліваў сваіх блізкіх галасамі і сачыў за вынікамі. Спадзяемся, прыклады нашых удзельнікаў натхняць вас правесці 2019 год па-асабліваму.

Тройка лідараў атрымае прыемныя сюрпрызы ад нашай рэдакцыі, а пераможцу конкурсу чакае яшчэ і карысны падарунак.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 37

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.
Глядзіце таксама