20.04.2021
20.04.2021

Прыгоды на Цукерачнай планеце (супрацьалергічная казка)

logo
Адукацыя і выхаванне
0 57
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Аднойчы я сабраўся ў космас. Сеў ля вакна, паставіў побач талерку – а раптам яна лятаючая? – і стаў глядзець на зорнае неба. 

Цукеркі. Цукерачная планета. Як хлопчык у космас  на звычайнай талерцы паляцеў.  

Талерка сапраўды паляцела! Рынулася да зор так імкліва, што я ледзь паспеў на яе ўскочыць. Імгненне – і мой касмічны апарат апусціўся на невядомую планету.

Тут жа мяне абкружылі іншапланецяне.

– Вітаем цябе, незнаёмец! Адкуль ты?

– З Зямлі!

– Там існуе жыццё? – здзівіліся яны. – Значыць, прафесар Мармелад казаў праўду? Мы не адзіныя ў Сусвеце? А яго асудзілі і збіраюцца пакараць! Хутчэй бяжым да замка!

Пакуль мы беглі, іншапланецяне расказалі, што трапіў я на Цукерачную планету. Яна была з зефіру, рэкі і азёры – поўныя салодкага сіропу. Дажджы тут ішлі ліманадныя, дрэвы былі з пасцілы, а жыхары планеты – карамельныя, ледзянцовыя і мармеладныя.

Цукеркі. Цукерачная планета.

Усе жылі дружна, пакуль уладу ні захапіў род Чорнага Шакаладу. Гэтыя лічылі сябе найлепшымі! Правіцель планеты, Батончык Горкі Першы, даў загад расправіцца з усімі не шакаладнымі жыхарамі!

Прафесара Мармелада пастанавілі знішчыць першым – мала таго, што ў ім ні грама шакаладу не было, дык ён яшчэ і разумнічаў! Сумны прафесар стаяў ля вогнішча перад замкам – яго вось-вось кінуць у агонь...

– Іменем закона караецца прафесар Мармелад за тое, што падманваў пра жыццё на іншых планетах! – абвяшчала прыгавор суддзя – Малочная Шакаладка.

Але я не даў ёй скончыць:

– Вы памыляецеся! – крыкнуў я гучна. – Я прыляцеў з Зямлі! Значыць, прафесар Мармелад кажа праўду!

Як перапалохаліся ўсе Шакаладкі – з некаторых ажно арэшкі пасыпаліся! Раз-раз-раз! – склаліся яны ў штабялі, са злосных заваёўнікаў імгненна ператварыўшыся ў звычайныя ласункі.

Цукеркі. Цукерачная планета. Шакаладкі.

Жыхары планеты радаваліся нечаканай перамозе, дзякавалі мне за вызваленне і прапаноўвалі стаць іх правіцелем. Але ж дома мяне чакалі мама з татам, баба з дзедам, сястрычка і кот. Я не мог застацца.

Тады мне нагрузілі поўную талерку цукерак і выправілі дадому. Каб салодкае не выклікала алергіі, прафесар Мармелад навучыў мяне чароўнаму закляццю:

«Алергія, чу-чу-чу!

Цябе ведаць не хачу!»

Яшчэ прафесар паабяцаў асабіста наведацца на Зямлю, як толькі ў нас складуцца спрыяльныя ўмовы – пойдуць ліманадныя дажджы альбо зямля пакрыецца зефірам. 🙂

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 57

Журналіст, пісьменніца, прыхільніца здаровага ладу жыцця