26.08.2022
26.08.2022

Рамантычны мастак з Докшыц. Асаблівасці творчага почырку Віктара Маркаўца

logo
Асобы i лёсы
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Віктар Маркавец (1947-2013) належыць да тых айчынных мастакоў і дзеячаў культуры, заахвочвальным матывам творчасці якіх з’яўляецца цікавасць да нацыянальнай гісторыі, культуры, фарміравання, развіцця нацыянальнага стылю.

Ураджэнец Докшыц, ён рос у асяроддзі «нацыянальнага космасу» — людзей, іх узаемаадносін, спраў, побыту, народнага мастацтва. У жніўні споўнілася 75 год з дня нараджэння мастака.

Віктар Маркавец пакінуў пасля сябе багатую спадчыну. Партрэт, пейзаж, нацюрморт —  працаваў ва ўсіх жанрах станковага жывапісу. Мастак быў вучнем  народнага мастака Беларусі І.В. Ахрэмчыка, ствараў таленавітыя работы, і, безумоўна, пакінуў сваё ўнікальнае слова ў гісторыі беларускага мастацтва.

Viktar Markavec

Майстар працаваў у галіне адроджанага традыцыйнага народнага маляванага дывана, так званай «маляванкі», напісаў вялікую колькасць рознапланавых работ на мяжы традыцыйнага і прафесійнага, станковага і прыкладнога мастацтваў.

У 1980 годзе за шэраг карцін мастак быў узнагароджаны прэміяй Ленінскага камсамола — і гэта было прызнанне сапраўднага поспеху маладога майстра, які ствараў кампазіцыі з гарманічным спалучэннм лірыкі, рамантызму і не пазбаўленых драматызму падтэксаў.

Ад механіка да ілюстратара. Гісторыя прафесійнага шляху Валерыя Слаука

Незвычайным досведам злучэння філасофскай думкі і станковага жывапісу з'яўляецца шэраг праектаў Віктара Маркаўца пачатку 1990-х гадоў. Арыгінальныя кампазіцыі, якія аб'ядноўваюць абстрактны і выяўленчы пачатак, ўяўляюць сабой візуалізацыю ідэй, эмоцый, сумяшчаючы часам парадаксальна філасофскае і жыццёвае, агульначалавечае і нацыянальнае.

Важным перыядам для Віктара Пятровіча з’яўлялася работа па роспісу цэркваў у Докшыцах, вёсцы Сітцы Докшыцкага раёна, старажытным Заслаўі, дзе майстар пражыў апошнія 25 гадоў.

Viktar Markavec 2

Зразумець слова мастака, у думках прайсці разам з ім па месцах вечнай памяці, акунуцца ў асноўныя матывы жыцця і творчасці, паспрабаваць увайсці  ў дыялог з ім — асноўная мэта гледача, які ўсё ж такі вырашыць пазнаміцца бліжэй з творчасцю Віктара Маркаўца.

На палотнах жывапісца прадстаўлены краявіды старажытных беларускіх гарадоў. Вялікай любоўю ахутана кожная работа, кожны вобраз майстра. Паўсядзённае жыццё старажытных вулачак горадоў, старыя дрэвы, крыніцы, дамы... Складваецца ўражанне, што мастак запрашае гледача разам з ім убачыць  самую простую, але настолькі важную, блізкую прыгажосць родных мясцін.

Мастацкія творы Віктара Маркаўца дапамагаюць не толькі ўбачыць прыгожыя, цікавыя краявіды, захапіцца ўнікальнымі беларускімі месцамі, яны заклікаюць гледача  ўспомніць таксама і свой дом, гісторыю роднага краю, дапамагаюць зірнуць інакш на звыклыя пейзажы і натхніцца іх прыгажосцю. Хоць і няма ўжо гэтага таленавітага мастака сёння на свеце, але ж яго прысутнасць адчуваецца ў кожнай мастацкай хвалі, кожным вобразе. Аўтарскі почырк гэтага чалавека складана не пазнаць.

Viktar Markavec 4

Дарэчы, Віктар Маркавец увайшоў у найноўшую гісторыю айчыннага мастацтва не толькі як аўтар адметных работ, што вылучаюцца адзінствам кампазіцыі і колеру, строгай акрэсленасцю малюнка, але і як мастак-грамадзянін. Дзякуючы яго натхнёнаму пэндзлю з’явіліся партрэты-рэканструкцы знакамітых асоб нацыянальнай гісторыі і культуры, у тым ліку Уладзіслава Сыракомлі, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і ягонай дачкі Камілы, а таксама асобная галерэя твораў, прысвечаных Кастусю Каліноўскаму.

Адной, на мой погляд, з самых цікавых серый палотнаў мастака з’яўляецца Докшыцка серыя.  У ёй ад кар­ці­ны да кар­ці­ны раз­гор­тва­ецца апо­вед пра жыц­цё на­ро­да, яго стаўленне да прыроды і зям­лі. Аўтар працаваў над тэмамі, выкарыстоўваючы сімвалізм мі­фа­ло­гі і касмічнага свету.

Баланс у творчасці і адносінах. Наталля і Рыгор Івановы расказалі пра дыпламатыю ў сям’і

Па­чы­на­ючы з ­асоб­ных архе­ты­піч­ных воб­ра­заў, пра­цяг­ва­ючы сэн­са­вы­мі ўва­саб­лен­ня­мі на­род­най муд­рас­ці і, на­рэш­це, ства­ра­ючы кас­ма­га­ніч­ную мі­фа­ла­ге­му мас­так ува­саб­ляе ўні­ка­ль­ны жы­ва­піс­ны ле­та­піс, дзе ў кож­ным з тво­раў інта­на­цыі альбо на­рас­та­юць да арган­на­га гу­чан­ня, альбо су­ці­ша­юцца да шчым­лі­вых і пра­ніз­лі­вых ме­ло­дый жа­лей­кі.

Vikta Markavec 5

У маш­таб­ных карцінах Вік­тар Мар­ка­вец на­паў­няе па­лот­ны ча­роў­най ра­ман­ты­кай па­чуц­цяў і на­стро­яў ма­ла­дых лю­дзей у атмас­фе­ры на­род­ных гу­лян­няў. Тут пры­сут­ні­чае і ўзру­ша­нае за­хап­лен­не пры­га­жос­цю юнац­тва, і пра­свет­ле­ныя вес­на­вы­мі пра­мя­ня­мі со­нца аб­ры­сы род­ных Док­шыц, і кві­цен­не лу­гоў, і мі­ла­гуч­насць на­ва­ко­ль­ных па­лёў і ля­соў.

Адчуваецца, што Віктар Маркавец у любым сваім перыядзе прафесіянальнага станаўлення да любой справы, тэмы ставіўся вельмі адказна. Гэта і дапамагло яму сваё прозвішча назаўсёды ўпісаць у гісторыю беларускага мастацтва.

Viktar Markavec 6

Сёння творы Віктара Пятровіча захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, галерэі М. Савіцкага, Музеі-запаведніку «Заслаўе», літаратурных музеях Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, у Беларускім музеі ў Гайнаўцы, прыватных калекцыях Беларусі, Польшчы, Амерыкі.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама