11.11.2020
11.11.2020

Расійскі ўрач распавёў, чаму трэба насіць маскі і як падтрымаць імунітэт

logo
Здароўе дарослых
0 23
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Як засцерагчы сябе ад заражэння каранавіруснай інфекцыяй? Ці бяспечна доўга насіць маскі? Ці можна спыніць распаўсюджванне COVID-19? Сваім меркаваннем на гэты конт падзяліўся падчас анлайн-прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik член камітэта па сацыяльнай палітыцы Савета Федэрацыі РФ, заслужаны ўрач Расіі Уладзімір Круглы.

Уладзімір Круглы. Расія.

Чаму трэба насіць маскі?

Паводле яго слоў, праблему пандэміі каранавіруснай інфекцыі не трэба перабольшваць, але і не трэба прымяншаць. Разам з тым, вельмі важна кожнаму сапраўды захоўваць меры індывідуальнай абароны.

 
Уладзімір Круглы
Член камітэта па сацыяльнай палітыцы Савета Федэрацыі РФ, заслужаны ўрач Расіі
На выхадных быў у гандлёвым цэнтры і звярнуў увагу, колькі людзей у памяшканні правільна носяць маскі, каб былі закрытыя нос і рот. Прыкладна 30%. Яшчэ прыкладна столькі ж ходзяць з адкрытым носам. Каля 30% наогул не надзяваюць маску альбо носяць яе на падбародку.

На пытанне, ці можна заразіцца каранавірусам на вуліцы, эксперт адказаў, што такая верагоднасць існуе. Асабліва, калі побач знаходзіцца чалавек, які вылучае шмат віруса. Таму, на думку, Уладзіміра Круглага, маску варта насіць і на вуліцы. У якасці прыкладу ён прывёў вопыт КНР, дзе ўвесну без іх нельга было з'яўляцца на вуліцы.

Наколькі маскі эфектыўныя, ці трэба ўвогуле іх насіць, ці засцерагаюць яны ад заражэння? Як распавёў спецыяліст, зусім нядаўна было апублікаванае даследаванне, якое прайшло ў Японіі.

Каранавірус. Нашэнне масак. Эксперымент Японіі.

Паводле яго вынікаў, калі абодва чалавекі знаходзяцца ў масках, дык рызыка заражэння зніжаецца да 80%. Калі адзін чалавек носіць маску, дык, адпаведна, у два разы меней. Самую вялікую рызыку 100% заражэння зарэгістравалі, калі абодва не носяць маску. З гэтага можна зрабіць выснову, падсумаваў Уладзімір Круглы: нашэнне масак рэальна засцерагае ад каранавіруснай інфекцыі.

Ці можа доўгае нашэнне масак быць шкодным?

Уладзімір Круглы перакананы, што пры працяглым нашэнні масак небяспека гіперкапніі (атручэнне вуглякіслым газам) моцна перабольшаная. Нашэнне маскі на працягу доўгага перыяду не прывядзе да таго, што чалавек будзе пакутаваць ад недахопу кіслароду.

Калі вірус муціруе, прышчэпка зробіцца бескарыснай?

Сур'ёзных доказаў, што вірус муціруе, пакуль няма, сказаў Уладзімір Круглы. Разам з тым, калі падобнае будзе даказана, спецыяліст выказаў здагадку, што склад вакцыны зможа змяняцца па аналогіі з прышчэпкамі супраць грыпу (штогод састаў такіх вакцынаў змяняецца ў адпаведнасці з прагназуемымі варыянтамі штамаў віруса грыпу). Але пакуль казаць пра гэта заўчасна, падкрэсліў эксперт.

Калі скончыцца пандэмія?

Каранавірус. Маскі. Пандэміі - стоп.

На думку Уладзіміра Круглага, скончыцца гэта можа толькі пасля масавай вакцынацыі людзей і дасягненні калектыўнага імунітэту. Калі атрымаецца хутка вакцынаваць вялікую колькасць людзей, прыкладна 50-60% насельніцтва, гэта дазволіць спыніць пандэмію. Калі гэтага не зрабіць, спадзявацца, што яна знізіцца сама па сабе, як гэта адбылося, напрыклад, з іспанкай, можна, але верагоднасць невялікая.

 
Уладзімір Круглы
Член камітэта па сацыяльнай палітыцы Савета Федэрацыі РФ, заслужаны ўрач Расіі
Вядома, я не магу быць упэўненым на 100%, што вакцына будзе гэткая эфектыўная, але, тым не менш, іншай надзеі пакуль няма. Разам з тым, масавая вакцынацыя не дазволіць знішчыць каранавірус канчаткова – яна можа толькі спыніць пандэмію. Паколькі вірус перадаецца ад жывёлаў, ёсць заанозны тып, дык зусім цалкам пазбавіцца ад каранавіруснай інфекцыі не зможам. Нам давядзецца з ёй жыць. Але паменшыць эпідэмію, перавесці яе ў пэўныя лакальныя ўспышкі мы можам толькі з дапамогай вакцынацыі.

Як падтрымаць імунітэт?

Моцны імунітэт у цяперашняй сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруса мае важнае значэнне, упэўнены ўрач. Чым яго падтрымаць? Саветы простыя і банальныя. Ужываць дастатковую колькасць вітамінаў, у прыватнасці, вітамін Д. Паўнавартасна харчавацца. Весці здаровы лад жыцця, часцей гуляць на свежым паветры, праходзіць штодня не менш за 10 тысяч крокаў. Калі не атрымліваецца столькі, спецыяліст раіць хадзіць хаця б 6 тысяч, але на выхадных абавязкова дасягаць 10 тысяч. Асабліва гэта тычыцца людзей ва ўзросце 65+.

Каранавірус. Падтрыманне імунітэту. Праходзіць 10 тысяч крокаў штодня.

 
Уладзімір Круглы
Член камітэта па сацыяльнай палітыцы Савета Федэрацыі РФ, заслужаны ўрач Расіі
Вельмі важна паменшыць вагу. Дакладна вядома, што тыя, у каго ёсць залішняя маса цела, а таксама хранічныя захворванні, горш пераносяць інфекцыю і цяжэй хварэюць.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 23

Нарадзілася і жыву ў Мінску. У 1995 годзе скончыла сталічную сярэднюю школу №168, затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе была размеркаваная ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА), дзе 8 гадоў прапрацавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі. У розныя гады асвятляла падзеі ў сферы навукі, культуры, адукацыі і аховы здароўя. У 2011 годзе перайшла ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Кола маіх абавязкаў уключала, у тым ліку арганізацыю сустрэчаў спецыялістаў са СМІ, складанне прэс-рэлізаў, забеспячэнне журналістаў інфармацыяй пра дзейнасць сферы аховы здароўя, а таксама падрыхтоўку аператыўных каментароў экспертаў і фарміраванне стужкі навінаў афіцыйнага сайта міністэрства. З 2017 года працую ўласным карэспандэнтам аддзела інтэрнэт-праектаў рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся аўтарам публікацый на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі» і сайце для падлеткаў «Teenage.by».
Глядзіце таксама