23 Ліпеня
23.07.2019

#САД – Спартыўны, Актыўны, Даступны!

logo
Навiны
204 0 23
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A
ШТО? Марафон здаровага ладу жыцця #САД – Спартыўны, Актыўны, Даступны

ДЗЕ? Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле г.Мiнск, вул. Сурганава, 4а

КАЛI? 1, 8, 15, 22 і 29 жніўня 2019 года (кожны чацвер з 18.00 да 21.00)

Маштабны марафон здаровага ладу жыцця пройдзе ў жніўні на базе рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле.

Кожны чацвер 1, 8, 15, 22 і 29 жніўня з 18.00 да 21.00 любы жадаючы можа выпрабаваць сябе ў розных відах фізічнай актыўнасці і фітнэс-кірунках, папярэдне атрымаўшы рэкамендацыі ад медыкаў, якія будуць кансультаваць і падтрымліваць удзельнікаў марафону на працягу месяца.

Вы толькі ўявіце сабе! На адной пляцоўцы паралельна будуць прадстаўлены фiткрос, ёга, стрэтчынг, пiлатэс, TRX. Можна будзе выпрабаваць сябе ў баявых мастацтвах і розных танцавальных напрамках, вывучыць розніцу паміж функцыянальнай і кардыё-трэніроўкай высокай інтэнсіўнасці, рэлакс-практыкаваннямі.

Алгарытм удзелу просты.

  1. Прыходзьце ў любы чацвер жніўня на пляцоўку каля РЦАП па фрыстайле.
  2. Прайдзіце непасрэдна на месцы ў медыкаў экспрэс-абследаванне, якое дазволіць ацаніць стан Вашага здароўя і скласці індывідуальную праграму фізічных актыўнасцяў; атрымайце на рукі «пашпарт здароўя».
  3. Выбірайце рэкамендуемы від фізічнай актыўнасці, трэніруйцеся і атрымлівайце зваротную сувязь ад медыкаў і трэнераў.

Але і гэта яшчэ не ўсё!

У дні правядзення марафону будуць прадстаўлены розныя віды сумесных актыўнасцяў для мамаў і дзетак, а таксама людзей з дадатковымі патрэбамі, арганізаваныя выступленні ментараў, матывацыйных спікераў, аўтограф-сесіі ад вядомых спартсменаў, здаровыя фудкорты і многае іншае.

Не выпадкова слоган марафону здароўя – «Зробім разам здаровую Беларусь!»

Арганізатарам мерапрыемства выступае Дзіцячы Фонд ААН (ЮНІСЕФ) Прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарвыканкама, спартыўных грамадскіх аб’яднанняў.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

204 0 23