14.05.2022
14.05.2022

Садавіна і ягады на балконе. Якія «зялёныя» прадукты можна вырасціць у кватэры

logo
Правiльнае харчаванне
0 46
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Вясна – гарачы час для садаводаў і агароднікаў. Як раз зараз адбываецца пасадка раслін і падрыхтоўка іх да перанясення ў адкрыты грунт. Аднак, што рабіць тым, у каго няма лецішча,  а хатняй гародніны і садавіны хочацца?

Выйсце ёсць – і гэта агарод на балконе. Мы падрыхтавалі для вас падборку таго, што можна вырасціць у гарадской кватэры.

Варыянт 1: зеляніна

Гэта найбольш просты і найменш затратны варыянт, які дазволіць вам летам у гарачае надвор'е папесціць сябе свежай салатай «з градкі».

Зеляніна на балконе

Для вырошчвання гэтых культур падыдзе абсалютна любая тара, пры гэтым вялікія памеры неабавязковыя. Набыць насенне нескладана, яно даступна ў любым супермаркеце.

Для пасадкі падыдуць: кроп; ліставая салата; зялёны лук, пятрушка, мята і меліса; каляндра; базілік і інш.

Варыянт 2: гародніна

Гэта найбольш жаданы варыянт, але ён больш працаёмкі. Для вырошчвання агароднінных культур патрэбны досыць вялікі балкон і буйныя гаршкі. Акрамя гэтага трэба звяртаць увагу на сорт раслін, таму што не кожны з іх падыдзе для пасадкі ў кватэры. Тым не менш падыдуць наступныя расліны:

Агурок

Варта памятаць, што гэта крохкая, цеплалюбівая і вітковая расліна, таму размяшчаць «градку» лепш за ўсё каля вокнаў. Гэта дапаможа зберагчы агурочкі ад ветру, а таксама дазволіць у будучыні замацаваць вусы шпагатам бліжэй да столі.

Агурцы на балконе

Выносіць парасткі агуркоў на балкон трэба з мая да сярэдзіны чэрвеня. У гэты час у іх павінна з'явіцца па два-пяць сапраўдных лістоў, а з моманту пасадкі павінна прайсці 10-26 дзён.

Пры выбары сорту звяртаем увагу на факт самаапылення расліны, таму што толькі такія падыходзяць для вырошчвання ў кватэры. Гэта могуць быць, напрыклад, «Гарадскі агурок», «Калібры», «Зазуля», «Красавіцкі».

Тамат

Натуральна, што варыянты буйных памераў, такія як «Бычынае сэрца» для балкона не падыдуць, затое іх можна замяніць памідорамі чэры.

Памідоры на балконе

Напрыклад, «Балконны цуд», яго куст не перавышае 25-30 см у вышыню. Альбо можна разгледзець карлікавыя таматы «Дубок», «Малыш», «Батэрфляй». Іх вырошчваюць у звычайным кветкавым чыгуне аб'ёмам 3-3,5 літраў.

Радыска

Для пасадкі выбіраем тару з ячэйкамі ў 15 см. Прыдатныя сорты: «Французскі сняданак», «Дыега», «Дзека». У сілу маленькага памеру радыску можна вырошчваць і на падваконніку.

Радыыска на балконе

У выпадку, калі саджаеце ў гаршок без падзелаў, то рабіце так, каб паміж раслінамі была адлегласць. Гародніна не любіць спякоты і здольна перажыць нават -3 градусы.

Перац (салодкі і горкі)

Выбіраючы сорт звяртаем увагу на нізкаросласць (да 50 см) і кампактнасць каранёвай сістэмы («Акварэль», «Першанец Сібіры», «Таямнічы востраў» – салодкі перац; «Хабанера», «Горачая вішня» – перац чылі.

Перац на балконе

Для перасадкі парасткаў выкарыстоўваецца ёмістасць дыяметрам ад 0,4 да 0,5 м.

Зялёны гарошак

Гэта культура падыдзе для тых, хто любіць ласавацца салодкімі бабамі. Вырасціць яе ў кватэрных умовах не складзе адмысловай працы, аднак варта разумець, што атрымаць вялікую колькасць ўраджаю не атрымаецца.

Гарох на падваконніку

Садзіць можна ў самаробныя падвесныя градкі з пластыкавых бутэлек, альбо ў гаршкі каля 300 мл. Калодачкі зробяць рост больш зручным і кампактным. Спецыялісты рэкамендуюць вырошчваць расаду порцыямі і перыядычна высаджваць яе ў асноўны грунт, гэта дапаможа пстрыкаць зялёную смачніну ўвесь год.

Варыянт 3: ягады і садавіна

Суніцы

Духмяную прыгажуню можна вырошчваць як з ужо гатовых саджанцаў, так і з зерня. Для пасадкі лепш за ўсё падыдзе сорт, які пладаносіць ўвесь год («Барон Салемахер», «Рэгіна», «Зенга-Зенгана», «Александрыя»). Нягледзячы на тое, што садоўнікі раяць высаджваць ягады менавіта вясной, нішто не перашкаджае вам зрабіць гэта ў любую пару года. Ад гэтага залежыць тэрмін, да якога з'явяцца плады, а таксама іх колькасць і якасць.

Суніцы на падваконніку

Высаджваць суніцу можна як у звычайныя круглыя гаршкі, так і ў спецыяльныя доўгія. Аднак заўважым, што прыжываецца яна ў другім варыянце некалькі лепш. Акрамя таго, доўгі гаршчок зручней размясціць на падваконніку ў халодны час года.

Гэтую ягаду нельга назваць занадта капрызнай, галоўныя правілы па доглядзе: умераныя сонечныя прамяні і паліў, а таксама перыядычнае ўгнаенне, паколькі пажыўных рэчываў у зямлі з часам становіцца ўсё менш.

Правіла 5 порцый агародніны і садавіны

Яшчэ адзін важны момант, на які трэба звярнуць увагу – гэта апыленне. Існуюць самаапыляльныя сорты суніц, якія не патрабуюць дадатковых маніпуляцый. Калі ж такі знайсці не атрымалася, можна абыйсціся звычайным, проста пры з'яўленні кветак неабходна будзе мастацкім пэндзлікам апыляць раз у дзень (праводзіць ад тычачак да песціка і так па крузе).

Таксама своеасаблівым апыляльнікам можа стаць вецер, калі гаршок стаіць на падваконніку, дзе пастаянна адкрываецца фортачка, альбо на балконе. Паколькі суніца плоданасіць круглы год, у вас будзе духмяная часцінка лета нават у Новы год.

Дурніца

Пасадку гэтай расліны лепш ажыццяўляць саджанцамі, якія вы набудзеце ў гадавальніках. Выбіраць таксама неабходна садовыя варыянты невялікага памеру. Напрыклад, сорты «НОРДКАНТРЫ», «НОРТБЛЮ», «ПОЛАРЫС», «ПУЦЕ» змогуць радаваць вас каля двух гадоў, вышыня іх куста вар'іруецца ад 15 да 35 см.

Дурніцы на падваконніку

Звярніце ўвагу, што набываць лепш за ўсё як мінімум два кусцікі розных сартоў, таму што дурніцы маюць патрэбу ў крыжаваным апыленні. Саджаць можна ў звычайныя буйныя кветкавыя гаршкі.

Цытрусавыя

Лімон, апельсін і мандарын цалкам можна вырасціць самастойна з костачкі, а потым зрабіць прышчэпку, каб яны плоданасілі. Ёсць і больш хуткі спосаб: купіць ужо гатовае пакаёвае дрэўца.

апельсіны на падваконніку

Аднак мы павінны ўсё роўна разумець, што дачакацца паўнавартасных пладоў ад такіх заморскіх гадаванцаў будзе не так проста, як ад культур, пра якія пісалі раней. Тым не менш, хто хоча, клапоціцца і чакае, той абавязкова будзе ўзнагароджаны.

Поспехаў ў садоўніцтве і агародніцтве на балконе!

Як сэканоміць на прадуктах без шкоды здароўю

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 46

Студэнтка факультэта журналістыкі БДУ
Глядзіце таксама