24.04.2021
24.04.2021

Самарэалізацыя: 10 простых крокаў да поспеху

logo
Адукацыя і выхаванне
0 21
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Кожны чалавек задаецца пытаннем: як стаць паспяховым і незалежным? Знайсці сваё месца ў свеце важна для любога. Ніхто не хоча ўсё жыццё правесці на нелюбімай працы. Але не ўсе валодаюць ведамі пра тое, як прыйсці да шчасця і займацца любімай справай.

Самарэалізацыя. Чаму важна знайсці сваё месца ў жыцці.

У гэтым матэрыяле мы разгледзім дзесяць крокаў, якія дапамогуць у пошуку сябе і самарэалізацыі.

Крок першы: вызначыце свае моцныя бакі і таленты

Зразумейце, чым вам сапраўды падабаецца займацца. Які занятак робіць вас шчаслівым і натхняе? Паспрабуйце знайсці некалькі варыянтаў, якія прыносяць вам радасць.

Пасля таго, як у вас будзе альтэрнатыва, адштурхоўвайцеся ад яе. Любіце маляваць? Выдатна! Якія прафесіі звязаныя з маляваннем? Напрыклад, дызайнер, ілюстратар, мадэльер, мультыплікатар, 3D-мадэльер і г.д. Са спісу магчымых спецыяльнасцяў будзе прасцей адшукаць тое, з чым вам захочацца звязаць жыццё.

Крок другі: атрымлівайце новыя веды

Паглыбляйцеся ў тэму, асвойвайце ўсе магчымыя матэрыялы. Пачніце з бясплатных крыніц, відэакурсаў і кніг. Не стойце на месцы, прайдзіце адпаведнае навучанне. Укладайце ў сябе, вы – самы каштоўны рэсурс. Укладанне ў сябе ніколі не будзе пустым марнаваннем часу і грошай.

Самарэалізацыя. Укладваемся ў сябе.

Крок трэці: не лянуйцеся

Адгаворкі прыдумляюць тыя, хто не жадае мяняцца і выходзіць за рамкі. Шлях да перамогі не бывае лёгкім, даводзіцца ісці на ахвяры. Штодня рабіце штосьці для ажыццяўлення сваёй мары. Няхай шлях не будзе хуткім, але галоўнае, што вы ідзяце, а не стаіце на месцы.

Крок чацвёрты: не стаўце невыканальных мэтаў

Калі ў адзін дзень вы вырашылі быць мадэльерам, а на наступны ўжо чакаеце патоку кліентаў і заробку, дык вас, вядома ж, напаткае расчараванне. Немагчыма атрымаць усё і адразу, давядзецца папрацаваць для дасягнення выніку. Больш правільна ставіць перад сабой маленькія задачы, якія вам па сілах. Тады вы не будзеце адчуваць незадаволенасць, а з маленькіх перамог пачне складвацца вынік.

Крок пяты: не здавайцеся

Самарэалізацыя. Не здаемся пры няўдачах.

Не ўсё заўсёды атрымліваецца з першага разу. Гэта натуральна – вучыцца на памылках. Калі пасля кожнай няўдачы апускаць рукі, вы не дасягнеце нічога. Спрабуйце дабівацца мэтаў рознымі шляхамі, выкарыстоўвайце ўсе магчымасці.

Крок шосты: не параўноўвайце сябе з іншымі

Чужы лужок заўсёды зелянейшы. Але ваша жыццё – не гонка і не спаборніцтва. Можна і трэба натхняцца кімсьці, хто дасягнуў поспеху ў абранай сферы, чэрпаць натхненне і веды. Але не параўноўвайце сябе з імі, бо яны таксама не за адзін дзень зрабіліся паспяховымі. Вы бачыце толькі вынік, але яны таксама прайшлі шлях, схаваны ад старонніх вачэй.

Зірніце на шлях, які вы паспелі прайсці, на тое, чаго дамагліся. Вы здзівіцеся, калі паглядзіце збоку на тое, чаго дасягнулі. Мы часцяком бачым поспехі іншых, а не свае.

Крок сёмы: прыслухоўвайцеся да парадаў і крытыкі

Самарэалізацыя. Прыслухоўваемся да парадаў.

Глядзіце на больш дасведчаных людзей, асвойвайце іх метады. Калі яны дзеляцца інфармацыяй, выпускаюць курсы альбо кнігі – вывучайце, бярыце на заметку тое, што можа спатрэбіцца. Пішыце з пытаннямі, якія вас цікавяць, калі ёсць такі шанц. На карэктнае пытанне па сутнасці вам абавязкова адкажуць.

Крок восьмы: не турбуйцеся пра чужое меркаванне

Вам кажуць, што мастак – не прафесія, а хобі, варта працаваць бухгалтарам ці юрыстам («ну і няхай заробак невялікі, затое стабільны»)? Не ўсё так проста.

Не слухайце тых, хто імкнецца даказаць, што вы не справіцеся. Верце ў сябе і сваю справу, тады праз некалькі гадоў вы будзеце паспяховымі, а тыя, хто хацеў навучыць вас правільна жыць, застануцца там жа, дзе былі.

Крок дзявяты: пачынайце дзейнічаць

самарэалізацыя. Пачынаем дзейнічаць.

Пасля атрымання асноўных ведаў зрабіце першыя крокі ў абранай вобласці. Вазьміце заказы, напрацоўвайце вопыт. Чым больш будзеце рабіць, тым лепей будзе атрымлівацца. Няхай спачатку вы атрымаеце невялікія грошы за працу, але набудзеце значна больш – незаменныя навыкі, практыку і знаёмствы.

Крок дзясяты: спрабуйце новае

Не заўсёды з першага разу атрымліваецца знайсці справу, якой вы будзеце «гарэць». Альбо часам тое, чым вы былі захопленыя некалькі гадоў, перастае быць для вас любімым заняткам. Гэта цалкам нармальна, калі вы даведаецеся на сваім вопыце, што гэта не тое, да чаго ляжыць душа. Заўсёды можна паспрабаваць іншае. Не бойцеся кідаць справу, якая не прыносіць  задавальнення. Дазвольце сабе жыць так, як вам хочацца!

Не чакайце, што хтосьці зробіць вас шчаслівым. Самі імкніцеся да таго, каб быць самастойным і незалежным чалавекам. Шлях да поспеху цярністы, але калі вы яго пройдзеце, гэта будзе таго вартае!

Матэрыял падрыхтаваны сайтам Redsale.by.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 21

Глядзіце таксама