17.03.2023
17.03.2023

Самая смачная ежа ў пост. Гатуем капуснякі разам з блогерам

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Катлеты з капусты — палачка-выручалачка для тых, хто прытрымліваецца строгага паста або імкнецца схуднець. Такія катлеткі можна гатаваць малым з першага года жыцця, бо капуста змяшчае мноства карысных рэчываў і не з'яўляецца алергенам.

Пры гэтым катлеты лепш не пячы на патэльні, а запякаць або рыхтаваць на пару. Звычайная гародніна не выклікае апетыту ў малых, затое прыгожыя румяныя катлеткі разляцяцца за лічаныя хвіліны. Капустныя катлеты добрыя тым, што не патрабуюць гарніраў і могуць падавацца як самадастатковая страва.

Многія гаспадыні эксперыментуюць з класічным посным рэцэптам капусных катлет, імкнуцца зрабіць іх больш сытнымі, разнастайнымі і смачнымі. Так, у стандартны фарш з капусты можна дадаць сыр, тварог, розныя крупы, мясны фарш, субпрадукты і нават рыбу. Капуста — універсальны прадукт, які выдатна спалучаецца з любымі інгрэдыентамі. Больш за тое, сама па сабе капуста досыць прэсная, таму добра «ўбірае» водары і смакі іншых інгрэдыентаў. Капустныя катлеткі абавязкова трэба падсольваць, перчыць, дадаваць спецыі, каб яны атрымаліся яшчэ смачнейшымі.

Блогер і гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве Алена Браніславаўна прапануе свой смачны рэцэпт капусняк і запрашае прыгатаваць іх разам.

— Капуснякі. Посныя капусныя катлеты. Смачныя, простыя, — тлумачыць Алена Браніславаўна. — Калі вы пасціцеся, то можаце падаваць іх з грыбным альбо таматавым соўсам. Калі не, то дадайце любы фарш і атрымаеце смачную і сытную страву, якую падаюць са смятанай.

Катлеты «пад футрам». Прыгожы і карысны рэцэпт

Інгрэдыенты

Інгрэдыенты для катлет

  • Капуста
  • Морква
  • Цыбуля
  • Бульба
  • Некалькі зубочкаў часнака
  • Манка
  • Алея для абсмажвання
  • Соль
  • Перац

Усе інгрэдыенты бяруцца на 1 кг капусты ў залежнасці  ад вашага густу.

Спосаб прыгатавання

Дробна шынкуем капусту.

Дробна шынкуем капусту

Кідаем капусту ў кіпень і варым да мяккасці.

Кідаем капусту ў кіпень

Моркву дзярэм на сярэднюю тарку, цыбулю наразаем невялічкімі кубікамі.

Шынкуем моркву і цыбулю

Абсмажваем цыбулю да мяккасці, дадаём моркву і так сама смажым да мяккасці.

Капусту адкідваем на друшляк, каб сцякла вада і ахалодзілася.

Капусту кідаем на друшляк

Таруем бульбу на дробную тарку.

Цяром бульбу

Змешваем усе інгрэдыенты.

Змешваем усіх інгрэдыентаў

Пакідаем на 30 хвілін, каб манка набухла.

Фарміруем катлеткі

Фармуем катлеткі любога памеру і формы.

Абкачаць катлеткі ў паніроўцы

Можна абкачаць іх у паніроўцы.

Катлеткі

Абсмажваем з абодвух бакоў да румянай скарынкі. Смачна есці!

Капуснякі ў гарачым і халодным выглядзе

Капуснякі вельмі смачныя і ў гарачым, і ў халодным выглядзе.

Рыбныя катлеты з траскі і пікшы

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Глядзіце таксама