07.11.2022
07.11.2022

Сапраўдныя каштоўнасці. Падрабязней пра XXVIII кінафестываль «Лістапад»

logo
Адукацыя і выхаванне
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

XXVIII Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» сёлета праходзіць у сталіцы Беларусі з 4 па 11 лістапада. Гледачы за гэты перыяд змаглі і яшчэ могуць убачыць найлепшыя стужкі апошняга года. 

«Сапраўдныя каштоўнасці» — слоган сёлетняга фестывалю.

Месцы правядзення засталіся нязменнымі: Кінатэатр Масква – прымае цэрымоніі адкрыцця і закрыцця фестываля. Кінатэатры «Беларусь», «Цэнтральны», «Піянер» паказваюць асноўныя праграмы, у тым ліку і «Лістападзік» .

Лістапад. Фестываль

У 2022 годзе сусветна вядомы фестываль «Лістапад» паказаў вялікі рост. Гэта паказваюць лічбы. 1360 заявак з 89 краін. У мінулым годзе была каля 300. І цяпер 300 заявак толькі на асноўны конкурс «Ігравое кіно».

Ацэньваюць кожную з праграм прафесійнае журы. Так, старшынёй ігравога кіно  з’яўляецца расійскі акцёр, рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Астрахан. Дакументальнае кіно судзіць запрошаны сербскі сцэнарыст і прадзюсар Ёван Марковіч.

З рознымі ідэямі і падтэкстамі. Гісторыя беларускай анімацыі

Ігар Волчак — беларускі мульціплікатар, сцэнарыст і кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь узначальвае судзейскую каманду анімацыйных фільмаў. Старышнёй журы «Лістападзіка» з’яўляецца генеральны дырэктар кінастудыі «Таджыкфільм» Махмадсаід Шахіён.

Падчас фестывалю праводзіцца шэраг майстар-класаў, творчых сустрэч і адукацыйных праграм. Вялікая ўвага надаецца працы з моладзю, таму што кінастудыя імкнецца да таго, каб больш маладых і юных гледачоў узяла ўдзел у разнастайных сустрэчах, семінарах і  праглядах.

Фестываль песціць гледача шырокай пазаконкурснай праграмай.

 

Матэрыялы на сайце bel.24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце bel.24health.by

0

Глядзіце таксама