21.10.2021
21.10.2021

Што павінна быць у хатняй аптэчцы. Спіс лекаў для дзяцей па версіі педыятра

logo
Здароўе дзяцей
58 033
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Са з'яўленнем у сям'і маленькага дзіця ў бацькоў за адзін раз узнікае тысяча клопатаў. Адзін з самых галоўных – клопат пра здароўе і камфорт маленькага чалавека. Таму ў доме з'яўляецца маса патрэбных і не вельмі патрэбных дэвайсаў. А хатняя аптэчка раздзімаецца да неймаверных памераў.

«На ўсялякі выпадак!» – так лічыць большасць бацькоў, і гэта дапамагае ім адчуваць сябе больш спакойна і ўпэўнена. Але, як паказвае практыка, «усялякі выпадак» адбываецца даволі рэдка, і большасць лекаў «пра запас» нават не распячатваюцца на працягу тэрміну прыдатнасці.

Мы запыталіся ў намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі 5-й дзіцячай гарадской паліклінікі горада Мінска Паліны Самім, якія лекі для дзяцей заўсёды павінны быць у хатняй аптэчцы, а якія купляць празапас няма неабходнасці. Прадстаўляем склад «дзіцячай» хатняй аптэчкі па версіі ўрача-педыятра.

  1. Гарачкапаніжальныя прэпараты

Павышэнне тэмпературы – адзін з самых частых сімптомаў, якім могуць суправаджацца розныя станы ў дзіцяці: ад прарэзвання зубоў і перагрэву да прастуды, кішэчных інфекцый і стаматыту. Улічваючы, што часцей за ўсё ўздым тэмпературы адбываецца ў вячэрні час альбо да ночы «расце» гіпертэрмія, мець у аптэчцы гарачкапаніжальныя сродкі больш мэтазгодна, чым бегчы за імі ў дзяжурную аптэку.

Дзіцячая аптэчка

Аднак важна памятаць некалькі правіл выкарыстання гарачкапаніжальных лекавых прэпаратаў у дзяцей:

  • дзецям ва ўзросце да 3 месяцаў мае сэнс зніжаць тэмпературу цела пры дапамозе гарачкапаніжальных сродкаў, толькі калі яна дасягае 38⁰С. Дзецям ад 3 месяцаў да 5 гадоў –  пры тэмпературы цела не ніжэй за 38,5⁰С. Дзецям падлеткавага ўзросту – пры тэмпературы цела 39⁰С;
  • у хатніх умовах без прызначэння ўрача можна выкарыстоўваць два лекавых сродка для зніжэння тэмпературы цела ў дзяцей: парацэтамол і ібупрафен;
  • неабходна ўжываць розныя формы гарачкапаніжальных лекавых сродкаў у залежнасці ад узросту дзіцяці: для дзяцей да 3 месяцаў – супазіторыі (свечкі); для дзяцей да 5 гадоў – завісі, сіропы або дзіспергіруемыя (растваральныя) таблеткі; для дзяцей, старэйшых за 12 гадоў – гарачкапаніжальныя таблеткі.

Калі на працягу 4 сутак тэмпература цела не збіваецца ніжэй за 38⁰С, неабходная кансультацыя ўрача-педыятра.

Чым менш дзіця па ўзросце, тым большую насцярожанасць павінны праявіць бацькі, назіраючы не толькі за тэмпературай цела, але і за агульным станам маленькага: настроем, апетытам, паводзінамі падчас бадзёрасці, сном.

  1. Лактабактэрыі

 
Паліна Самім
Самая нясталая з'ява ў жыцці дзіця ва ўзросце да аднаго года – не сон і рэжым дня, як можна было б падумаць, а ... стул. Яго кансістэнцыя, пах, выгляд, частата, аб'ём могуць мяняцца пад уздзеяннем розных фактараў: ад таго, што з'ела мама, калі дзіця на грудным гадаванні, ад увядзення прыкорму, ад змены характару і кансістэнцыі прадуктаў харчавання, якія ўводзяцца ў рацыён... Акрамя таго, сімптомамі з боку СКТ, у тым ліку засмучэннем стула, могуць суправаджацца вірусныя інфекцыі, прарэзванне зубоў і г.д. Лактабактэрыі – хуткая дапамога для нармалізацыі стула, паколькі яны складаюць нармальную мікрафлору кішэчніка.

Харчаванне дзяцей

Прэпараты, актыўным рэчывам якіх з'яўляюцца лактабактэрыі, выпускаюць у вадкай ды таблеціраванай форме, многія з іх дазволеныя з нараджэння. Пры вострым стане прэпараты на аснове лактабактэрый можна прымаць без агляду ўрача 1-2 дні. Пры адсутнасці паляпшэнняў неабходна кансультацыя педыятра.

  1. Адсарбенты

Яшчэ адзін прэпарат, які, на думку Паліны Самім, абавязкова павінен быць у хатняй аптэчцы. Дзеці, асабліва ва ўзросце да 1 – 1,5 гадоў, адкрываюць для сябе навакольны свет, літаральна спрабуючы яго на густ. Усе цягнуць у рот – як раз тая самая гісторыя. І як бы бацькі не глядзелі за дзіцем, колькі б намаганняў не прыкладалі для таго, каб максімальна засцерагчы прастору вакол малога, гарантый ад кішачных засмучэнняў няма. На гэты выпадак і патрэбныя ў хатняй аптэчцы самыя простыя, але эфектыўныя адсарбенты: актываваны вугаль або смекта.

Шта павінна быць у дзіцячай аптэчцы?

 

Таксама вельмі важна пры з'яўленні ў дзіця дыярэі, млоснасці ці рвоты старанна выконваць пітны рэжым, выпайваючы яго дробавымі порцыямі, але часта, каб папярэдзіць магчымае абязводжванне.

  1. Антысептык

Паліна Самім:

– Калі казаць пра тое, якія лекі абавязкова павінны быць у хатняй аптэчцы, то нельга забыць пра антысептык. Драпіны, ранкі і іншыя дробныя траўмы ў дзіцячым узросце, нажаль, непазбежныя. Таму любы антысептык абавязкова трэба мець у аптэчцы: перакіс вадароду 3%, хлоргексідзін, септамірын і г.д.

Дзіцячая аптэчка

У хатняй аптэчцы не лішнім будзе мець змякчальны крэм або мазь з пантэнолам ў саставе. Такія сродкі незаменныя ў доглядзе за немаўлятамі для лячэння або прафілактыкі абапрэласцяў, таксама яны добрыя пры нязначных апёках, так як аказваюць зажыўляючы, заспакаяльны эфект. А пры наяўнасцi ў складзе антысептыку можна яшчэ абеззаразіць, што карысна для папярэджання інфекцый.

  1. Фізраствор

Фізіялагічны раствор (0,9% солевы раствор) незаменны ў аптэчцы, паколькі дапамагае вырашыць мноства задач. Але ў дачыненні да дзяцей у першую чаргу ён патрэбны для гігіены носа і палягчэння насавога дыхання.

Дзіцячая аптэчка

Каб дапамагчы дзіцяці пачысціць нос, які з-за ўзросту самастойна рабіць гэта не ўмее, у кожны насавы ход закапваюць па 2-3 кроплі фізраствора. Праз пару хвілін насавыя хады прачышчаюць ватнымі турундамі, каб выдаліць размякчаныя скурачкі.

дзіцячая аптэчка

Пры катары фізраствор выкарыстоўваюць для прамывання носа і палягчэння насавога дыхання.

Паліна Самім:

–  Сёння няма неабходнасці закупляцца лекамі празапас, таму што ўсё можна набыць у любы час, у любы дзень і ў любой аптэцы. Пералічаных лекавых прэпаратаў цалкам дастаткова, каб вырашыць асноўныя праблемы са здароўем і камфортам дзіцяці. Калі стан патрабуе прымянення іншых лекавых сродкаў, значыць, яму перш за ўсё неабходны агляд, кансультацыя ўрача-педыятра і прызначэнне адэкватнай лекавай тэрапіі.

5 галоўных правілаў для павышэння дзіцячага імунітэту

 

Матэрыялы на сайце bel.24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце bel.24health.by

58 0 33

Журналіст. Вышэйшая адукацыя. Сябра Беларускага саюза журналістаў. Стаж працы ў прафесіі – 20 гадоў. Беларуска. Нарадзілася ў г.Ганцавічы Брэсцкай вобласці. У 2001 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка». Працавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела эканомікі газеты «Беларуская ніва», аглядальнікам аддзела пісьмаў, аглядальнікам аддзела сацыяльных праблемаў газеты «Савецкая Беларусь» (зараз – «Выдавецкі дом «Беларусь сёння»). З 2016 года – карэспандэнт уласны аддзела інтэрнэт-праектаў РУП «Рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік». З 2000 года з'яўляецца сябрам Беларускага саюза журналістаў (БСЖ). У 2002 годзе стала лаўрэатам прэміі БСЖ за лепшую журналісцкую працу. У 2017 годзе – лаўрэатам прэміі БСЖ «Залатое пяро».