08.09.2020
08.09.2020

Сітуацыя поспеху: як стварыць яе ў школе і дома

logo
Адукацыя і выхаванне
0 119
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Медыкі настойліва рэкамендуюць школьным педагогам і дарослым ствараць для дзіцяці сітуацыю поспеху. Гэта дазваляе яму раскрыць свой патэнцыял. Што мы можам для гэтага зрабіць? Што наогул вызначае паспяховасць у сучасным свеце?

Разбіраемся з псіхолагам, каардынатарам дружалюбнага да падлеткаў Цэнтра «Давер» Валянцінай Шукан.

 
Валянціна Шукан
Псіхолаг, каардынатар дружалюбнага да падлеткаў Цэнтра «Давер»
Сітуацыя поспеху – гэта калі ў дзіцяці штосьці добра атрымліваецца, калі ён вольны ў сваіх дзеяннях і думках. Калі дзіця ў маленстве заяўляе: «Я сам», а бацькі робяць усё за яго, бо ім няма калі чакаць, яны ўжо ставяць яго ў сітуацыю непаспяховасці. Бо толькі ён пойдзе ў школу – і там шнуркі завязваць ці карміць яго з лыжачкі ніхто не будзе. Наадварот, будуць кпіць, маўляў, недарэка. Таму базавыя рэкамендацыі – даваць дзіцяці вучыцца навыкам самастойнасці і хваліць за кожны поспех.

Калі казаць пра школу, дык асноўная рэкамендацыя – улічваць асаблівасці дзіцяці, даваць яму заданні згодна з яго магчымасцямі, а ацэньваць адносна яго ўласных дасягненняў.

Канцэпцыя «4 К»: сучасны погляд на поспех

Як садзейнічаць паспяховасці дзіцяці ў вучобе

 

 
Валянціна Шукан
Псіхолаг, каардынатар дружалюбнага да падлеткаў Цэнтра «Давер»
Я б рэкамендавала дарослым задумацца над тым, што такое быць паспяховым у сучасным свеце. Сёння добрая адзнака ў школе зусім не гарантуе, што ў чалавека будзе ўсё добра атрымлівацца і ў жыцці. Ужо зацвердзілася новая канцэпцыя паспяховасці асобы «4 К», згодна з якой чалавеку неабходныя 4 ключавыя навыкі: крытычнасць, крэатыўнасць, камунікацыя, кааперацыя. То бок, школа і бацькі павінны выхоўваць асобу з крэатыўным і крытычным мысленнем, якая ўмее камунікаваць і працаваць у камандзе.

Што гэта значыць?

На ўроках, напрыклад, павінна быць больш калектыўнай працы, а не індывідуальнай.

Нашы трэнінгі з падлеткамі пацвярджаюць, што нават калі ён ці яна нічога не ведалі, дык ад партнёраў па камандзе атрымаюць неабходную інфармацыю і лепш яе засвояць, чым самастойна чытаючы падручнік.

Каб развіваць крытычнасць і крэатыўнасць мыслення, трэба заахвочваць нетрывіяльныя рашэнні і выказванні, пытанні, а не ганіць іх, як часта гэта робяць дарослыя ў школе або сям'і, з-за чаго дзеці баяцца выказваць сваё меркаванне або памыліцца, адстойваць сваю пазіцыю.

Як сфарміруецца крытычнасць, калі мы часта кажам дзецям: «Рабі, як я сказаў» або «Таму што я так хачу»! Дзіця не можа ацэньваць з'явы і рабіць свядомы выбар, калі яму прапануюць толькі гатовыя нематываваныя рашэнні.

Самая вялікая праблема – мы не вучым дзяцей мець стасункі, вырашаць канфлікты, бо самі не ўмеем.

Завяшчанне Леніна з умовай

 
Валянціна Шукан
Псіхолаг, каардынатар дружалюбнага да падлеткаў Цэнтра «Давер»
Калі я пытаюся ў бацькоў, якія тры самыя галоўныя задачы ў падлеткавым узросце, усё адказваюць: вучыцца, вучыцца і вучыцца. Гэта выдатна, але вучыць трэба не толькі фізіцы і геаграфіі, але і кантраляваць свае імпульсы і эмоцыі, сябраваць, выбіраць партнёра. Якраз у гэтым узросце ў падлеткаў прачынаецца цікавасць да процілеглага полу, і наша задача – навучыць іх разбірацца ў людзях, бо ад гэтага залежыць стварэнне іх уласнай сям'і. А дарослыя за кантролем вучобы забываюцца пра свае абавязкі па асноўных выхаваўчых пытаннях. Наша задача – не ўтрымліваць дзяцей у залежным і падкантрольным стане як мага даўжэй, а адгукацца на іх патрэбы ў сепарацыі (адасабленні), самарэалізацыі і самавызначэнні і ненадакучліва суправаджаць іх на працягу пераходнага перыяду.

Як садзейнічаць паспяховасці дзіцяці ў вучобе

Як садзейнічаць паспяховасці дзіцяці ў вучобе

Прагрэсіўныя педагогі для стварэння сітуацыі паспяховасці ў вучобе і жыцці раяць наступнае...

  1. Больш думаць пра тое, як дапамагчы дзіцяці засвоіць матэрыял, а не пра тое, як кантраляваць гэты працэс.
  2. Тлумачыць дзецям, для чаго патрэбныя  веды, а не патрабаваць проста добрых адзнак. Пагоня за ацэнкамі часта прыводзіць да таго, што дзеці вучацца не дзеля ведаў, а дзеля балаў.
  3. Выкарыстоўваць прынцып адкрытых перспектыў: даваць дзецям магчымасць выправіць адзнаку.
  4. Адзначаць перш за ўсё станоўчыя моманты ў адказе дзіцяці, а ўжо затым паказваць на недакладнасці.
  5. Не пакідаць без увагі кожнае карыснае дзеянне, здагадку, пытанне, ідэю, каб заахвочваць творчае мысленне.
  6. Безумоўна прымаць дзіця: любіць яго не за тое, што прыгожы, разумны, здольны, а проста за тое, што ён ёсць.
  7. Дысцыпліну ўстанаўліваць толькі пасля наладжвання добрых адносінаў з дзіцем.
  8. Не ўмешвацца ў справу, якой занятае дзіця, калі яно не просіць дапамогі.
  9. Дазваляць дзіцяці сутыкацца з негатыўнымі наступствамі сваіх дзеянняў, толькі так яно будзе сталець і рабіцца свядомым.
  10. Выказваць сваю незадаволенасць асобнымі дзеяннямі дзіцяці, а не ім цалкам. То бок, не «Ты – дрэнны», а «Ты зрабіў няправільна, давай растлумачу, чаму». Не асуджаць яго пачуцці.

Бацькі і педагогі працуюць сумесна для таго, каб вырасціць чалавека, які жыве ўласным асэнсаваным жыццём.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 119

Журналіст і медыятар. У журналістыцы каля 20 гадоў. Асноўная цікавасць – сацыяльныя праблемы. Скончыла журфак БДУ. Да партала «Здаровыя людзі» і газеты «Медыцынскі веснік» працавала ў рэдакцыі «Аргументы і факты» ў Беларусі, штотыднёвіках «СССР: постфактум», «Маскоўскі камсамолец ў Беларусі», нацыянальнай грамадска-асветніцкай газеце «Культура», інтэрнэт-выданні Оpen.by. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Матэрыялы Ганны выдзяляюцца выразнай структурай, глыбінёй раскрыцця тэмы і сваёй аналітычнасцю. Хобі: літаратура, напісанне дзіцячых кніг. Аўтар праектаў: ТэДДзі (Трыбуна для дзяцей) – нацыянальная пляцоўка для выказвання меркаванняў і пазіцый дзяцей па хвалюючых праблемах (сумесны праект штотыднёвіка «Аргументы і факты» ў Беларусі, РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», Прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН у Рэспубліцы Беларусь (ЮНІСЕФ) . «Урачы – таксама людзі» (24health.by), «Хатні догляд цяжкахворых» (сумесна з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа) (24health.by), «Урачэбныя анлайн-канферэнцыі» (24health.by сумесна з tut.by).