
У кожнага з нас ёсць «свой доктар» – той чалавек, якому мы без ваганняў давяраем сваё жыццё, ідзем да яго па дапамогу ў цяжкую хвіліну, шукаем падтрымкі і пацверджання таго, што ўсё будзе добра.
Яшчэ раз сказаць «дзякуй!» свайму доктару можна было 18 чэрвеня ў галоўнай зале Галоўпаштамта. У гэты дзень рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік» і інфармацыйнага партала Здаровыя людзі сумесна з РУП «Белпошта» пры партнёрскай падтрымцы сталічнага комплексу «Фрыстайл» і Цэнтра «Карта госця» правяла акцыю «Падзякуй любімаму доктару, падпішы яго на газету «Медыцынскі веснік».
Кожны, хто аформіў падпіску, атрымаў памятныя падарункі ад арганізатараў акцыі: сувеніры ад рэдакцыі, зніжку 50% на безлімітнае наведванне аквапарку да заканчэння 2020 года, «Карту госця» для эканоміі ў падарожжах па Беларусі са спецыяльнага лімітаванага накладу.
Таццяна, якая стала першай удзельніцай акцыі, аформіла падпіску для сваёй стрыечнай сястры Наталлі, якая працуе ў Мінскай ордэна Чырвонага Сцяга абласной клінічнай бальніцы. Наталля для сваёй стрыечніцы – галоўны дарадца ва ўсіх пытаннях, звязаных са здароўем.
Ірына Мікалаеўна прызналася, што ўрачы 4-ай гарадской клінічнай бальніцы Мінска «літаральна выратавалі ёй жыццё»:
– Дзякуй усім дактарам, медсёстрам і санітарачкам за іх клопат і стаўленне, нізкі ім паклон і ўдзячнасць за іх нялёгкую працу.
Асаблівую ўдзячнасць Ірына Мікалаеўна выказала Вользе Станіславаўне Новік – урачу пульманалагічнага аддзялення бальніцы.
Святлана ўдзячная спецыялістам РНПЦ дзіцячай хірургіі, куды яна трапіла са сваім малодшым дзіцем, калі яму было ўсяго толькі некалькі дзён ад нараджэння. Калі б не дапамога ўрачоў цэнтра, усё скончылася б не так шчасна, чым цяпер, прызнаецца яна, дадаючы, што ўрачы РНПЦ сталі для яе сям’і не проста прафесіяналамі сваёй справы, а блізкімі людзьмі.
Акцыя не абмяжоўваецца адным днём. Калі вы хочаце падзякаваць свайму ўрачу, аформіце падпіску на сайце «Медыцынскага весніка».
Фота – Віталь Гіль.
Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!
Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.