28.09.2022
28.09.2022

Смачныя ліманады: 10 напояў для любога надвор’я

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Калі вам надаелі кампоты, кава альбо гарбата, то можна паспрабаваць прыгатаваць ліманады, самыя розныя. Улетку яны выдатна ратуюць ад спякоты, а ў халодныя перыяды дапамагаюць адчуць смак лета і атрымаць асалоду ад прыемнага арамату.

Іх проста гатаваць. З рэцэптамі ліманадаў можна бясконца эксперыментаваць. І нават магчыма прыдумаць свой ліманад. І ў гэтым мы вырашылі вам дапамагчы. Падабралі 10 рэцэптаў ліманадаў на розны смак. Тут ёсць напоі з травамі і ягадамі, напоі без цукру і нешта для ласуноў. Таму без любімага ліманаду вы дакладна не застанецеся.

да зместу

Рэцэпты ліманадаў

Базілікавы ліманад

Ліманад з базілікам і лімонам

Інгрэдыенты

  • Лімон – 1 шт
  • Базілік – 25 г
  • Цукар –100 г
  • Вада – 1 л
  • Лёд

Прыгатаванне

Нарэзаць лімон на невялікія кавалачкі. Калі ў лімоне ёсць семачкі, лепш за іх прыбраць, таму што яны будуць надаваць гаркату напою.

Перакласці лімон у блэндар. Узяць  свежы базілік, трохі здрабніць. І таксама пакласці яго ў блэндар. Калі хочацца насычанага базілікавага смаку, то можна дадаць больш базіліку. Тады і колер напою будзе зелянейшы.

Дадаць цукар да лімона і базіліку. Да ўсіх інгрэдыентаў пакласці лёд. Заліць ваду. Усе перабіць у блэндары. Узяць сіта і ёмістасць для ліманаду і праз сіта працадзіць напой. Падаваць ліманад можна з лёдам.

Рамонак з маракуйя

да зместу

Рамонкавы ліманад з маракуяй

Інгрэдыенты (на 1 порцыю)

  • Рамонкавы чай – 120 мл
  • Саўэр мікс – 10 мл
  • Цукровы сіроп – 20 мл
  • Пюрэ маракуя – 30 гр

Прыгатаванне

Заварыць рамонак і астудзіць. Падрыхтаваць ёмістасць для змешвання ліманаду ці шэйкер. Выліць у ёмістасць рамонкавую гарбату, саўэр мікс, цукровы сіроп.

Дадаць пюрэ маракуя. Пакласці ў ёмістасць лёд. Усе інгрэдыенты добра перамяшаць ці змяшаць у шэйкеры. Падрыхтаваць шклянку для падачы напою.

Пакласці ў шклянку лёд. Пераліць ліманад у шклянку праз сіта.

Саўэр мікс – гэта сумесь з лімонавага соку, цукровага сіропу і яечнага бялку, якая выкарыстоўваецца для гатавання кактэйляў, каб скараціць час гатавання.

Лімон з агурком

да зместу

Агурковы ліманад з лімонам

Інгрэдыенты

  • Лімон – 1 шт
  • Агурок – 1 шт
  • Мята – 5-7 лісцікаў
  • Імбір (корань) – 1 шт
  • Вада – 2 л

Прыгатаванне

Ачысціць імбір і нацерці на тарцы. Нарэзаць агурок тонкімі кольцамі. Нарэзаць кольцамі лімон, чым  танчэй атрымаецца, тым лепш

Скласці ўсе інгрэдыенты ў ёмістасць для ліманаду аб'ёмам каля 3 літраў. Заліць усё 2 літрамі халоднай вады. Ліманад накрыць і паставіць у халадзільнік

Напой лепш гатаваць вечарам, каб ён за ноч настаяўся

Ліманад маліна і мята

да зместу

Малінавы ліманад з мятай

Інгрэдыенты (на 1 порцыю)

  • Чорная гарбата – 120 мл
  • Мята – 3 г
  • Маліна – 30 г
  • Саўэр мікс – 120 мл
  • Цукровы сіроп – 15 мл

Прыгатаванне

Заварыць чорны чай і астудзіць. Падрыхтаваць ёмістасць для змешвання ліманаду ці шэйкер. Выліць у ёмістасць чай.

Пакласці мяту і свежую маліну. Дадаць саўэр мікс і цукровы сіроп. Пакласці ў ёмістасць лёд. Усе інгрэдыенты добра перамяшаць ці змяшаць у шэйкеры. Падрыхтаваць шклянку для падачы напою.

Пакласці ў шклянку лёд. Пераліць ліманад у шклянку праз сіта.

Ліманад са згушчанкай

да зместу

Ліманад са згушчанкай і лімонам

Інгрэдыенты

  • Лімон – 1шт
  • Згушчанае малако – 3 л
  • Цукар – 100 г
  • Вада – 1 л
  • Лёд

Прыгатаванне

Нарэзаць лімон на невялікія кавалачкі. Калі ў лімоне ёсць семачкі, лепш за іх прыбраць, таму што яны будуць надаваць гаркату напою. Перакласці лімон у блэндар.

Пакласці да лімона лёд. Дадаць цукар. Калі хочацца меней салодкі ліманад, то можна пакласці менш цукру.

Дадаць згушчанае малако. Заліць ваду. Усе перабіць у блэндары. Узяць сіта і ёмістасць для ліманаду і праз сіта працадзіць напой.

Падаваць ліманад можна з лёдам.

Агурэчны ліманад

да зместу

Агурочны ліманад

нгрэдыенты

  • Лімон – 1 шт
  • Агурок – 2 шт
  • Мята – 5 лісцікаў
  • Цукровы сіроп – 50 мл
  • Вада – 1л
  • Лёд

Прыгатаванне

Парэзаць агуркі, і пакласці іх у блэндар. Выціснуць сок лімона, дадаць да агуркоў.

Дадаць мяту. Дадаць цукровы сіроп. Перабіць усё ў блэндары. Працадзіць атрыманую сумесь праз сіта ў ёмістасць для ліманаду. Дадаць лёд.

Дадаць ваду. Можна дадаваць простую ваду або газаваную. Усё перамяшаць. У гатовы ліманад можна дадаць яшчэ некалькі частачак лімона для больш насычанага смаку.

да зместу

Абляпіхавы ліманад

Ліманад з абляпіхай і імбірам

Інгрэдыенты (на 1 порцыю)

  • Чорная гарбата – 120 мл
  • Сіроп імбіру – 15 мл
  • Сіроп абляпіхі – 40 мл
  • Саўэр мікс – 25 мл

Прыгатаванне

Заварыць чорную гарбату і астудзіць. Падрыхтаваць ёмістасць для змешвання ліманаду ці шэйкер.

Выліць у ёмістасць гарбату, саўэр мікс, сіропы з абляпіхі і імбіру. Сіропы можна зрабіць самастойна. Патрэбна перабіць у блэндары абляпіху, выціснуць сок і варыць яго з цукрам. Імбір нацерці, выціснуць сок і варыць яго з цукрам. Але можна скарыстацца і гатовымі сіропамі ці ўзяць свежыя імбір і абляпіху з гатовым цукровым сіропам.

Пакласці ў ёмістасць лёд. Усе інгрэдыенты добра перамяшаць ці змяшаць у шэйкеры. Падрыхтаваць шклянку для падачы напою. Пакласці ў шклянку лёд. Пераліць ліманад у шклянку праз сіта.

Тархун

да зместу

Ліманад Тархун

Інгрэдыенты

  • Лімон –1 шт
  • Эстрагон (тархун) – па гусце
  • Цукар – 100 г
  • Вада – 1 л
  • Лёд

Прыгатаванне

Нарэзаць лімон на невялікія кавалачкі. Калі ў лімоне ёсць семачкі, лепш за іх прыбраць, таму што яны будуць надаваць гаркату напою.

Перакласці лімон у блэндар. Эстрагон са сцёбламі паламаць, пакласці ў блендар.

Дадаць цукар. Заліць ваду.

Дадаць лёд. Усе перабіць у блендары.

Узяць сіта і ёмістасць для ліманаду і праз сіта працадзіць напой. Падаваць ліманад можна з лёдам.

Кававы ліманад

да зместу

Кававы напой

Інгрэдыенты (на 1 порцыю)

  • Лімон – 1 шт
  • Кава – 70 мл
  • Сіроп лімонавы – 30 мл
  • Лёд

Прыгатаванне

Зварыць каву і астудзіць. Падрыхтаваць ёмістасць для змешвання ліманаду, можна ўзяць шэйкер. Пакласці у ёмістасць лёд.

Наліць у ёмістасць кавы. Выціснуць сок лімона, для 1 порцыі будзе дастатковае 40 мл. Дадаць сок да кавы. Дадаць лімонавы сіроп.

Перамяшаць усе інгрэдыенты ці змяшаць іх у шэйкеры. Падрыхтаваць шклянку з лёдам. Пераліць ліманад у шклянку праз сіта.

Трускаўны ліманад

да зместу

Трускаўны ліманад

Інгрэдыенты

  • Лімон – 1 шт
  • Клубніцы – жменя
  • Цукар – 90 г
  • Мята – некалькі лісцікаў
  • Вада – 1 л

Прыгатаванне

Нарэзаць лімон на невялікія кавалачкі. Калі ў лімоне ёсць семачкі, лепш за іх прыбраць, таму што яны будуць надаваць гаркату напою.

Перакласці лімон у блэндар. Пакласці клубніцы да лімона. Чым больш пакласці клубніц, тым ярчэй будзе колер ліманаду. Дадаць цукар. Пакласці лісцікі мяты. Дадаць лёд.

Усе перабіць у блэндары. Узяць сіта і ёмістасць для ліманаду і праз сіта працадзіць напой. Падаваць ліманад можна з лёдам.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Журналіст. У 2015 годзе скончыла Інстытут журналістыкі БДУ. Працавала ў часопісе "Маладосць" з 2015 па 2017 год. Была галоўным рэдактарам часопіса "Горад жанчын" 5 гадоў. Цікавіцца тэмамі культурна-асветніцкай тэматыкі, здароўя, харчавання.
Глядзіце таксама