Дата публікацыі: 18.08.2017

Абноўлена: 18.08.2017

18.08.2017

Смартфон за незвычайную прабежку? Рэальна!

logo
Навiны
138 02
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Мабільны аператар velcom абвясціў аб правядзенні новай акцыі - смартфон за самую незвычайную прабежку. Гэта можа быць бег спінай наперад, у незвычайным касцюме супергероя ці ўверх нагамі, у даспехах альбо з паветранымі шарыкамі! Выбар за вамі, палёт фантазіі не абмежаваны!

Галоўная ўмова - засняць усё на камеру мабільнага тэлефона ці планшэта, выкласці ў сацыяльныя сеткі з хэштэгам #velcombegom і згадаць пра тое, што ўдзельнік прымае «Выклік 100 000 ад velcombegom».

Акцыя працягнецца да 4 верасня, а ўжо 6 верасня будзе абвешчаны пераможца! Той, хто зможа здзівіць журы нестандартнасцю ідэі і якасцю ўвасаблення яе ў жыццё, стане ўладальнікам смартфона Huawei P10 lite.

«Многія разумеюць, што бегаць карысна, але не ўсе ведаюць, наколькі гэта можа быць цікава і займальна. Кожны, хто пажадае, зможа праявіць знаходлівасць і запісаць ролік, каб сваім прыкладам натхніць іншых выйсці на прабежку. Той, хто прабяжыць самым незвычайным спосабам, выйграе сучасны смартфон. Пры гэтым конкурс закліканы папулярызаваць больш маштабную дабрачынную акцыю «velcombegom: Выклік 100 000», падчас якой беларусы будуць бегаць у дапамогу дзецям ва ўсім свеце », - падкрэслілі ў velcom.

Усе на старт!

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

138 0 2