01.07.2020
01.07.2020

Social Weekend: фінал. Хварэем за пераможцаў у прамым эфіры

logo
Навiны
0 23
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A
2 ліпеня ў 18.00 на VOKA пройдзе трансляцыя фіналу найбуйнейшага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend. Кампаніі і мецэнаты выберуць лепшыя сацыяльныя праекты Беларусі гэтага (пятнаццатага) сезона. Прызавы фонд складзе больш за 100 000 рублёў. Прагляд будзе бясплатным для ўсіх жадаючых у Беларусі і за яе межамі.
Social Weekend. Конкурс. Фінал.

У фінале пятнаццатага сезона ўдзельнічаюць 17 каманд (першапачаткова іх было 476). Ідэі разнастайныя: стварэнне дзіцячай школы па праграмаванні дронаў у Магілёве, пёсакавярня ў Пінску, дзе бяздомныя сабакі могуць сустрэць сваіх будучых гаспадароў, мабільны пункт харчавання і тэрміновай сацыяльнай дапамогі для бяздомных, дадатак па расшыфроўцы медыцынскіх аналізаў і яшчэ больш за дзясятак не менш яркіх і цікавых праектаў.

Конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend існуе ўжо 7 гадоў. За гэты час у ім удзельнічалі больш за 3500 унікальных ідэй, накіраваных на паляпшэнне жыцця грамадства ў самых розных сферах. Больш за 300 з іх ужо рэалізаваныя. Напрыклад, пошукава-выратавальны атрад «Анёл», рашэнне для рэабілітацыі пацярпелых пасля траўмаў ці інсультаў з выкарыстаннем тэхналогій віртуальнай рэальнасці VR-Health, арганізацыя вуліцы стрыт-фуда ў Маладзечне, фестываль Мінскага планетарыя і многія іншыя. Конкурс арганізуе фонд «Добра». Яго мэта – аб’яднанне рэсурсаў беларускага бізнэсу для запуску карысных для грамадства ініцыятыў.

Падаць заяўку для ўдзелу ў пятнаццатым сезоне конкурсу мог кожны. Галоўная ўмова: магчымасць рэалізацыі ідэі на тэрыторыі Беларусі і накіраванасць на рашэнне тых ці іншых сацыяльных праблемаў.

Каму ж дастанецца перамога, падтрымка мецэнатаў і прызавы фонд у памеры больш за 100 тысяч рублёў? Пра гэта гледачы прамой трансляцыі на VOKA даведаюцца першымі. Тыя, хто не зможа далучыцца да прамога эфіру, змогуць паглядзець запіс мерапрыемства на платформе VOKА ў рэжыме архіва.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 23

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.