- Генадзь Казакевіч, начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў;
- Аляксей Аляксандраў, галоўны ўрач Мінскага абласнога клінічнага цэнтра «Псіхіятрыя – наркалогія»;
- Жанна Істоміна, намеснік галоўнага ўрача гарадскога клінічнага наркалагічнага дыспансэра г.Мінска.
Стоп, наркотык!
Па словах Генадзя Казакевіча, асноўныя намаганні падраздзяленняў па наркакантролі накіраваны на ліквідацыю арганізаванай структуры нарказбыту і спыненне каналаў паступлення наркатычных і псіхатропных рэчываў у Беларусь.

Так, у 2018 годзе было зарэгістравана каля 5 тысяч злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркотыкаў, палова з іх звязана са збытам псіхаактыўных рэчываў. Толькі за мінулы год спынена 29 каналаў паставак наркотыкаў у Беларусь, дэзактывавана дзейнасць 7 падпольных лабараторый і больш за 40 памяшканняў, спецыяльна прыстасаваных і абсталяваных для вырошчвання наркатычных раслін. Распачата 70 крымінальных спраў за ўтрыманне наркапрытонаў.
Распаўсюджвальнікі актыўна карыстаюцца інтэрнэт-прасторай, мабільнымі месэнджэрамі, забяспечваючы не толькі распаўсюджванне, але і ўцягваючы ва ўжыванне або збыт наркотыкаў, у першую чаргу, падлеткаў і маладых людзей. Так, больш за 90% усіх здзелак па куплі-продажы наркотыкаў ажыццяўляецца бескантактавым спосабам пры дапамозе сеткі інтэрнэт, пры гэтым пакупнікі разлічваюцца электроннымі грашыма і крыптавалютай. За мінулы год, па словах Генадзя Казакевіча, быў заблакаваны доступ карыстальнікам больш чым да 150 інтэрнэт-рэсурсаў, якія змяшчаюць пранаркатычны кантэнт. Таксама заблакавана больш за 200 інтэрнэт-кашалькоў.

Дапамога нарказалежным ананімная і бясплатная
Па-ранейшаму ў фокусе асаблівай увагі пытанні лячэння і рэабілітацыі нарказалежных, а таксама прафілактыка і папярэджанне ўжывання наркатычных і псіхаактыўных рэчываў, у першую чаргу, сярод моладзі.
Як заявіў Аляксей Аляксандраў, на працягу апошніх 5 гадоў лік наркаспажыўцоў, якія стаяць на афіцыйным уліку ў нарколагаў, паступова зніжаецца. Але цяперашнюю сітуацыю ў краіне характарызуе полінаркаманія (сумеснае ўжыванне некалькіх псіхаактыўных рэчываў), напрыклад, сінтэтычных псіхастымулятараў, курыльных сумесяў, алкаголю. Гэта пагаршае паталагічны стан залежных, ускладняе працэс лячэння і рэабілітацыі, нягледзячы на тое, што сістэма аказання медыцынскай дапамогі ў краіне выбудаваная і наладжаная.
Паспрабаваць, каб не пачынаць
Яшчэ адзін унікальны пілотны праект «Пачні з сябе» быў запушчаны ў мінулым годзе па ініцыятыве гарадскога клінічнага наркалагічнага дыспансэра г.Мінска. Першапачаткова ён быў разлічаны на дарослых, але сёлета да яго падключыліся і старшакласнікі сталічных школ. Урачы рашыліся на смелы крок: ад лекцый, якія часам застаюцца без належнай увагі з боку падлеткаў, перайсці да дзеяння. Школьнікам прапаноўваюць прымерыць спецыяльныя акуляры, якія імітуюць наркатычнае ап’яненне.
Але першачарговая задача, упэўненыя эксперты, стаіць перад сям’ёй. Пачынаць прафілактыку дэвіянтных паводзінаў трэба з фарміравання правільных прыярытэтаў і жыццёвых каштоўнасцяў. Гэта значыць, з самага ранняга дзяцінства.
Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

