10.10.2018
10.10.2018

Запытацца ў эксперта. Прамая тэлефонная лінія з галоўным пазаштатным дзіцячым фтызіятрам Міністэрства аховы здароўя пройдзе на партале Здаровыя людзі

logo
Навiны
4 042
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

19 кастрычніка з 13 да 15 гадзін на інфармацыйным партале Здаровыя людзі пройдзе прамая тэлефонная лінія з галоўным пазаштатным фтызіяпедыятрам Міністэрства аховы здароўя, дацэнтам кафедры фтызіяпульманалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Жаннай Іванаўнай Крывашэевай.

У якім узросце дзецям робяць пробу Манту, а ў якім – дыяскінтэст? Як вызначыць станоўчы ці адмоўны вынік? Ці заўсёды «бурная» рэакцыя на пробу Манту азначае, што малое сутыкнулася з інфекцыяй? Ці можна з розніцай у два тыдні праводзіць дыягностыку туберкулёзу з дапамогай пробы Манту і дыяскінтэсту? Ці магчымая алергічная рэакцыя на гэтыя дыягнастычныя тэсты? Ці трэба рыхтавацца да iх правядзення (прымаць антыгістамінныя (супрацьалергічныя) прэпараты)? Ці існуюць іншыя тэсты на туберкулёз? Ці ёсць супрацьпаказанні да правядзення дыяскінтэсту? У якіх выпадках неабходна праводзіць дадатковае абследаванне?

Такая процьма пытанняў, што тычацца пробы Манту і дыяскінтэсту, прыходзіць на інфармацыйны партал Здаровыя людзі практычна штодня. Менавіта таму мы даем магчымасць нашым чытачам запытацца ў спецыяліста асабіста і атрымаць пэўную інфармацыю з першых вуснаў.

Усе пытанні можна задаваць па тэлефоне: 8 (017) 3859340 ці дасылаць на форум інфармацыйнага партала (звярніце ўвагу, патрэбна рэгістрацыя), а таксама на электронную пошту healthypeoplebel@gmail.com.

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

4 0 42

Нарадзілася і жыву ў Мінску. У 1995 годзе скончыла сталічную сярэднюю школу №168, затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе была размеркаваная ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА), дзе 8 гадоў прапрацавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі. У розныя гады асвятляла падзеі ў сферы навукі, культуры, адукацыі і аховы здароўя. У 2011 годзе перайшла ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Кола маіх абавязкаў уключала, у тым ліку арганізацыю сустрэчаў спецыялістаў са СМІ, складанне прэс-рэлізаў, забеспячэнне журналістаў інфармацыяй пра дзейнасць сферы аховы здароўя, а таксама падрыхтоўку аператыўных каментароў экспертаў і фарміраванне стужкі навінаў афіцыйнага сайта міністэрства. З 2017 года працую ўласным карэспандэнтам аддзела інтэрнэт-праектаў рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся аўтарам публікацый на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі» і сайце для падлеткаў «Teenage.by».