24.03.2023
24.03.2023

Страва, якую гатуюць у розных мястэчках Беларусі. Рэцэпт духмянай бульбяной каўбасы

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

У Беларусі здаўна любяць пагурманнічаць бульбай. Чым пачаставаць добрых людзей? Паспрабуйце найсмачнейшай залацістай бульбяной каўбасой, прыгатаванай на чыгуннай патэльні.

Лічыцца, што гэтую каўбасу традыцыйна гатуюць на Браслаўшчыне, што на захадзе Віцебскай вобласці. Але калі павывучаць беларускую кухню, то можна сустрэць рэцэпт гэтага нацыянальнага шэдэўра ў самых розных мястэчках па ўсёй Беларусі.

І вельмі часта каўбаскі з бульбачкі са свінымі скваркамі падаюць на святочны стол. Бо проста так пасмажыць бульбу з салам можна хоць кожны дзень.

Алена Браніславаўна — блогер, гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве — прапануе нашым чытачам свой рэцэпт каўбасы з бульбы, які не пакіне абыякавымі ні вас, ні вашых гасцей.

Інгрэдыенты

Інгрэдыенты для каўбасы з бульбы

  • Бульба
  • Свіная грудзінка
  • Цыбуля
  • Кішкі свіныя
  • Соль, спецыі

Для поснага варыянта грудзінку можна замяніць на грыбы

Спосаб прыгатавання

Сала з цыбуляй парэзаць дробна і абсмажыць на патэльні.

Бульбу дзяром на дробную тарку.

 

Дадаць у бульбу зажарку, соль, спецыі.

Бульбяная каўбаса

Праз трубачку напоўніць кішку, але не вельмі шчыльна.

Напоўніць каўбаску

Завязаць кішку з двух бакоў.

Завязаць кішку з усіх бакоў

Выкласці на бляху, засланую пергаментам.

Як запекчы каўбасу?

Выпякаць пры 180 градусах 30-40 хвілін.

Каўбаса з бульбай

Смачна есці!

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Блогер і гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве. Чалавек, які ведае ўсё пра беларускую кухню і нават больш.
Глядзіце таксама